Мізарам: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
Новая старонка: right|125px '''Мізарам''' ({{lang-en|Mizoram}}), штат з групы «Сямі сясцёр» на паўночным ...
(Няма розніцы)

Версія ад 12:39, 11 лютага 2008

Мізарам (англ.: Mizoram), штат з групы «Сямі сясцёр» на паўночным усходзе Індыі на граніцы з М'янмай і Бангладэш. Займае 24-е месца сярод штатаў па плошчы (21 081 км2) і 27-е па насельніцтву (0,9 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Аіджал.

Геаграфія

Мяккі клімат: умеранна цёплае лета (20—29°C) і не надта халодная (нават па індыйскіх мерках) зіма (11—21°C). Уся тэрыторыя падпадае пад рэгулярнае ўздзеянне мусонаў. Дажджы з мая па верасень. Рэльеф узгоркавы. Багатыя трапічныя флора і фауна.

Эканоміка

Слаба развіты аграрны штат, да 70% насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы.

Штат дае 40% з 80 млн. тон штогадовай індыйскай нарыхтоўкі бамбуку, які выкарыстоўваецца як драўніна і сыравіна для паперы, бамбукавы вугаль — у якасці паліва, а «бамбукавы воцат» — як угнаенне.

ВУП штата — 685 млн. долараў ЗША (2004).

Насельніцтва

Большасць насельніцтва належыць да этнічна і культурна блізкіх плямёнаў, якія ўтвараюць групу т.зв. мізо («мі» — людзі, «зо» — горы). 87% насельніцтва — хрысціяне (пераважна пратэстанты і неапратэстанты), распаўсюджаны будызм з элементамі індуізму і анімізму.

Узровень пісьменнасці насельніцтва ў Мізараме складае 88,8% — другое месца ў Індыі пасля штата Керала.

У Сеціве