Граніт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{Вызн|Граніт}} → '''Граніт''' using AWB (7893)
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: gd:Clach-ghràin
Радок 38: Радок 38:
[[fr:Granite]]
[[fr:Granite]]
[[ga:Eibhear]]
[[ga:Eibhear]]
[[gd:Clach-ghràin]]
[[gl:Granito]]
[[gl:Granito]]
[[gv:Clagh hryal]]
[[gv:Clagh hryal]]

Версія ад 07:06, 30 жніўня 2012

Граніт

Гранітмагматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары кантынентаў.

Складаецца ў асноўным з кварцу, палявога шпату (артаклазу), плагіяклазу і слюды.

Структура граніту раўнамерназярністая ці парфірападобная, тэкстура масіўная. Колер ружовы, шэры, жоўты, белаваты, зеленаваты. Шчыльнасць 2,53-2,72 г/см3.

На Беларусі граніт пашыраны сярод парод крышталічнага падмурку. Радовішчы ёсць у Гомельскай і Брэсцкай абласцях.

Выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны матэрыял. У Беларусі вырабы з граніту вядомы са старадаўніх часоў (напр., Здудзіцкі каменны крыж).