Хелен Філдынг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
{{DEFAULTSORT:Філдынг}}
{{DEFAULTSORT:Філдынг}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Заходнім Іаркшыры]]


[[bg:Хелън Фийлдинг]]
[[bg:Хелън Фийлдинг]]

Версія ад 18:59, 30 жніўня 2012

Хелен Філдынг

Хелен Філдынг (англ.: Helen Fielding; нар. 19 лютага 1958, Морлі, графства Заходні Іаркшыр) — англійская пісьменніца.

Біяграфія

Хелен Філдынг нарадзілася ў прамысловым мястэчку Морлі. Яна была другім дзіцем з чатырох у сям'і кіраўніка млыном і хатнія гаспадыні.

Скончыла Оксфардскі ўніверсітэт, дзе ў каледжы Святой Ганны вывучала англійскую мову і літаратуру. Дзесяць гадоў яна працавала на тэлебачанні, на студыі BBC, была тэлепрадзюсары, затым займалася журналістыкай ў газеце. Тады ж Філдынг пачала спрабаваць сябе ў «вялікай» літаратуры, але прапанаваны ёю любоўны раман быў адхілены выдавецтвам «Mills & Boon».

Яе першая кніга, сатырычная аповесць «Прычына поспеху», была апублікавана ў 1994 годзе. У аснову кнігі лёг досвед, запазычаны аўтарам падчас здымак дакументальных фільмаў у Афрыцы. Шырокую вядомасць Хелен Філдынг прынёс раман «Дзённік Брыджыт Джонс», апублікаваны ў 1998 годзе і які нарадзіўся з калонкі, якую яна вяла ў газеце «Індэпендэнт». Пасля шумнага поспеху кнігі быў працяг - «Брыджыт Джонс: грані разумнага» (1999), а потым выйшла і новая кніга, пра прыгоды новай гераіні Хелен Філдынг, - «Алівія Джоўлз, або Палкае ўяўленне» (2003).