Лебедзь-шыпун: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: vi:Thiên nga trắng
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: ta:பேசாத அன்னம்
Радок 160: Радок 160:
[[sr:Црвенокљуни лабуд]]
[[sr:Црвенокљуни лабуд]]
[[sv:Knölsvan]]
[[sv:Knölsvan]]
[[ta:பேசாத அன்னம்]]
[[tr:Sessiz kuğu]]
[[tr:Sessiz kuğu]]
[[uk:Лебідь-шипун]]
[[uk:Лебідь-шипун]]

Версія ад 19:26, 30 жніўня 2012

Лебедзь-шыпун

Лебедзь-шыпун
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Падцарства: Эўметазоі
Падраздзел: Другаснаротыя
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Надклас: Чатырохногія
Клас: Птушкі
Парадак: Гусепадобныя
Сямейства: Качыныя
Род: Лебедзі
Від: Лебедзь-шыпун
Навуковая назва
Cygnus olor Gmelin, 1789
ITIS  174985
NCBI  8869

Лебедзь-шыпун (Cygnus olor) — птушка з сямейства качыных.

Агульная характарыстыка

У дарослых птушак белае апярэння, вельмі доўгая шыя, выцягнутае цела і галава сярэдняй велічыні з аранжавай-чырвонай дзюбай, каля асновы якога ёсць характэрны чорны нараст. Шыпун названы з-за гукаў, якія выдаюцца пры раздражненні. У даўжыню можа дасягаць 180 см, маса самак 5,5—6 кг, самцоў 8—13 кг. Размах крылаў лебедзя-шыпуна каля 240 см. Шыя таўсцейшая, чым у клікуна (Cygnus cygnus), таму здаецца больш кароткай. Чароды лебедзі не ўтвараюць, трымаюцца парамі. Пары захоўваюцца на ўвесь перыяд жыцця.

Распаўсюджванне

Лебедзь-шыпун насяляе ў паўночнай частцы Еўропы і Азіі. Паўсюль даволі рэдкі. Аднак пры дапамозе чалавека гэты від лебедзяў паспяхова прыжыўся ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Рэдкі від птушак. Знік на тэрыторыі Беларусі напрыканцы XIX — пачатку XX стст. у выніку знішчэнне. З'яўленне і аднаўленне птушак звязана з іх рассяленнем з Літвы і Польшчы.

Лад жыцця

Па ладу жыцця шыпун шмат у чым падобны з клікуном. Насяляе парослыя воднай расліннасцю вадаёмы — ліманы, азёры часам балоты. Калі плавае, шыпун часта выгінае шыю ў форме літары «S».

Харчаванне

Характэрны нараст каля асновы дзюбы

Асноўны корм — водныя расліны.

Размнажэнне

Лебедзь-шыпун гняздуецца каля вады ў трыснягу на дробных азёрах або на затоках вялікіх рэк воддаль ад чалавечага жылля. Птушаняты ўсюды ідуць са сваёй маці, знаходзячыся ў яе на спіне.

Лебедзь-шыпун і чалавек

Паляванне на лебедзяў было цалкам забаронена ў 1960-х гадах. З тых часоў назіраецца пастаянны рост колькасці лебедзяў у выніку аховы і падкормкі людзьмі. Шыпун лёгка прыжываецца у няволі і паўняволі, часта ўтрымліваецца на вадаёмах гарадскіх паркаў, садоў, розныя санаторыяў як дэкаратыўная птушка.

Занесеныя ў Чырвоныя кнігі Рэспублікі Беларусь (1993), Рэспублікі Башкартастан, Свярдлоўскай[1] і Чэлябінскай абласцей.

Спасылкі

Галерэя

Зноскі

  1. Положение о Красной книге Свердловской области. Союз охраны птиц России. Праверана 6 сакавіка 2011. (руск.)

Літаратура

  • Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: Лабиринт-пресс, 2001.
  • Акимушкин И. Мир животных. Птицы, рыбы, земноводные и пресмыкающиеся. — М.: Мысль, 1995.
  • Мир животных в 7 тт. Т.6 Птицы. — М.: Просвещение, 1986.