Саншу I: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Gerakibot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат змяніў: el:Σάντσο Α΄ της Πορτογαλίας
Радок 75: Радок 75:
[[cs:Sancho I. Portugalský]]
[[cs:Sancho I. Portugalský]]
[[de:Sancho I. (Portugal)]]
[[de:Sancho I. (Portugal)]]
[[el:Σάντσο Α' της Πορτογαλίας]]
[[el:Σάντσο Α΄ της Πορτογαλίας]]
[[en:Sancho I of Portugal]]
[[en:Sancho I of Portugal]]
[[eo:Sanĉo la 1-a (Portugalio)]]
[[eo:Sanĉo la 1-a (Portugalio)]]

Версія ад 19:54, 30 жніўня 2012

Саншу I Засяляцель
Sancho I o Povoador
Сцяг2-і кароль Партугаліі
6 снежня 1185 — 26 сакавіка 1212
Каранацыя 9 снежня 1185
Папярэднік Афонсу I
Пераемнік Афонсу II

Нараджэнне 11 лістапада 1154(1154-11-11)
Каімбра, Партугалія
Смерць 26 сакавіка 1212(1212-03-26) (57 гадоў)
Каімбра, Партугалія
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя
Бацька Афонсу I
Маці Мацільда Савойская
Жонка Дульсінея Берэнгер
Дзеці Тэрэза, Санша, Раймунду, Канстанса, Афонсу II, Педру, Фернанду, Бранка, Мафальда, Берэнгарыя;
пабочныя дзеці: Генрых, Жыл Саншэс
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць паэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саншу I Партугальскі (11 лістапада 1154, Каімбра — 26 сакавіка 1212, там жа), вядомы як Засяляцель (парт.: Sancho I o Povoador) — другі кароль Партугаліі. Саншу атрымаў у спадчыну прастол ад бацькі ў 1185 годзе.

Сын Афонсу I Заваёўніка і яго жонкі Мафальды Савойскай.

У 1170 годзе Саншу быў пасвячоны ў рыцары сваім бацькам, каралём Афонсу I, і з таго часу стаў яго правай рукой у адміністрацыйных і ў ваенных справах. У той час незалежнасць Партугаліі (абвешчаная ў 1139 годзе) не была трывала ўстоянай. Каралі Леона і Кастыліі спрабавалі анексаваць краіну, і Каталіцкая царква не спяшалася са сваім блаславеннем і адабрэннем дзяржавы. Партугалія ўступіла ў саюз з каралеўствам Арагон і разам яны ваявалі з Леонам і Кастыліяй. Каб умацаваць саюз, прынц Саншу Партугальскі жаніўся ў 1174 годзе на прынцэсе Дульсе Берэнгер, малодшай сястры караля Альфонса II Арагонскага. Арагон стаў такім чынам першым Пірэнейскім каралеўствам, якія прызналі незалежнасць Партугаліі.

Са смерцю Афонсу I у 1185 годзе Саншу I стаў другім каралём Партугаліі. Каімбра была цэнтрам яго каралеўства; Саншу спыніў войны з суседзямі за кантроль над галісійскімі памежнымі тэрыторыямі. Замест гэтага ён звярнуў усе сілы на поўдзень, супраць Маўрытанскіх абшчын. Першапачаткова ён змог прасунуцца далёка, заняўшы Алгарвэ і Алентэжу, але ў 1190 годзе вымушаны быў адступіць. З дапамогай крыжакоў ён захапіў Сілвеш у 1191 годзе. Саншу загадаў умацаваць горад і пабудаваў крэпасць, якая з'яўляецца сёння важным помнікам партугальскай і сусветнай культурнай спадчыны.

Аднак ваенную ўвагу неўзабаве зноў прыйшлося звярнуць на поўнач, дзе ўзнікла пагроза партугальскім межам з боку Леона і Кастыліі. Сілвеш зноў быў здадзены Маўрам.

Саншу I надаваў шмат увагі адміністрацыйнай арганізацыі новага каралеўства. Ён акумуляваў дзяржаўную казну, падтрымліваў новыя рамёствы і сярэдні клас камерсантаў. Больш таго, ён стварыў некалькі новых гарадоў і паселішчаў і шмат зрабіў для засялення аддаленых земляў у паўночных хрысціянскіх абласцях Партугаліі пераважна фламандцамі і бургундцамі — завошта і атрымаў сваю гістарычную мянушку — Засяляльнік.

Кароль таксама быў вядомы сваёй любоўю да навукі і літаратуры. Саншу I напісаў некалькі кніг паэм і накіроўваў партугальскіх юнакоў за кошт казны навучацца ў еўрапейскія ўніверсітэты.

Нашчадкі Саншу I

  • Ад жонкі, Дульсінеі Берэнгер, прынцэсы Арагона (1152—1198)
    • Тэрэза, прынцэса Партугаліі (1176—1250), выйшла замуж за караля Альфонса IX Кастыльскага
    • Санша, прынцэса Партугаліі (1180—1229), абатыса Ларвау
    • Раймунду (1180—1189)
    • Констанса, прынцэса Партугаліі (1182—1202)
    • Афонсу II, кароль Партугаліі (1185—1233)
    • Педру, прынц Партугаліі (1187—1258), граф Балеарскіх астравоў, жыў у Леоне, жаніўся на Аўрэмбіі Арменжэл, графіні Уржэл
    • Фернанду, прынц Партугаліі (1188—1223), жыў у Францыі, жаніўся на Жанне Фландрскай (1200—1244)
    • Энрыке, прынц Партугаліі (1189)
    • Бранка, прынцэса Партугаліі, лэдзі Гвадалахары (каля 1192—1240)
    • Берэнгарыя, прынцэса Партугаліі (1194—1221), выйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара II
    • Мафальда, прынцэса Партугаліі (каля 1200—1257), выйшла замуж за караля Генрыха I Кастыльскага

Пабочныя дзеці (уключаючы, але не абмяжоўваючы!)

    • Генрых, граф Трастамара
    • Жыл Саншэс