Арабскі алфавіт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: fa:الفبای عربی
TjBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: hy:Արաբական այբուբեն
Радок 156: Радок 156:
[[hr:Arapsko pismo]]
[[hr:Arapsko pismo]]
[[hu:Arab írás]]
[[hu:Arab írás]]
[[hy:Արաբական այբուբեն]]
[[ia:Alphabeto arabe]]
[[ia:Alphabeto arabe]]
[[id:Abjad Arab]]
[[id:Abjad Arab]]

Версія ад 02:25, 3 верасня 2012

Ара́бскі алфавіт, арабскае пісьмо, ара́біца — літарнае кансанантнае пісьмо, якім карыстаюцца арабскамоўныя народы, а таксама, з пэўнымі зменамі, некаторыя народы Ірана, Афганістана, Пакістана, Індыі (урду, брахуі, кашмірцы), уйгуры ў Сінь-цзян-Уйгурскім раёне Кітая, чамы ў Камбоджы, мусульмане ў заходніх раёнах В'етнама. З сярэднявечча арабскім пісьмом шырока карыстаюцца неарабскія народы (туркі, татары, узбекі і інш.).

Арабскае пісьмо склалася на аснове набацейскага пісьма (4 ст. да н.э. — 1 ст.), якое ўзыходзіць да старажытнаарамейскага (гл. заходнесеміцкае пісьмо). Уласна арабскае пісьмо з'явілася ў пачатку 6 ст. і развілося ў сярэдзіне 7 ст. пры першым запісе Карану (651). Спачатку уключала 28 літар толькі для зычных, затым былі ўведзены дадатковыя дыякрытычныя знакі для адрознення падобных у напісанні літар, абазначэння галосных або іх адсутнасці і для ўдваення зычных. Кірунак пісьма справа налева. Значная колькасць літар мае 4 напісанні ў залежнасці ад пазіцыі ў слове, некаторыя пары літар ствараюць на пісьме лігатуры. Арабскае пісьмо мае шмат адмен: арнаментальны куфічны шрыфт; насх, якім карыстаюцца для тыпаграфскага набору; насталік; магрыбі і інш.

Словы пішуцца так:

  • спачатку пішуць часткі літар, што не патрабуюць адрыву пісьмовай прылады ад паперы;
  • затым, дадаюць тыя часткі літар, што патрабуюць адрыву пісьмовай прылады: вертыкальныя рыскі літар (ك ,ط ,ظ), і кропкі, якія існуюць ў многіх літарах;
  • калі патрэбна, расстаўляюць дапаможныя значкі (агласоўкі (харакаты))

Зычныя

Кожная з 28 літар, апроч літары аліф, абазначае адзін зычны гук. Напісанне літар мяняецца ў залежнасці ад яе размяшчэння ўнутры слова. Усе літары аднаго слова пішуцца злітна, апроч літар (аліф, даль, заль, ра, зай, ваў), яны не злучаюцца з наступнай літарай.

на прыканцы слова у сярэдзіне слова на пачатку слова ізалявана назва МФА
аліф
ба [b]
та [t]
са [θ]
джым [ʤ], [g]
х̣а [ħ]
х̮а [x]
даль [d]
заль [ð]
ра [r]
зай [z]
сін [s]
шын [ʃ]
с̣ад [sˁ]
ﺿ д̣ад [dˁ], [ðˤ]
т̣а [tˁ]
з̣а [zˁ], [ðˁ]
‘айн [ʕ]
гайн [ɣ]
фа [f]
к̣аф [q]
кяф [k]
лям [l]
мім [m]
нун [n]
ха [h]
ваў [w]
йа [j]

Літаратура

  • Истрин В. А. Возникновение и развитие письма. 2 изд. — М., 1965;
  • Фридрих И. История письма. Пер. с нем. — М., 1979.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA