Мікраліты: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат дадаў: ta:குறுனிக்கல் |
др r2.7.1) (робат дадаў: it:Microlito |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
[[he:מיקרולית]] |
[[he:מיקרולית]] |
||
[[hr:Mikrolit]] |
[[hr:Mikrolit]] |
||
[[it:Microlito]] |
|||
[[ja:細石器]] |
[[ja:細石器]] |
||
[[kk:Микролиттер]] |
[[kk:Микролиттер]] |
Версія ад 12:20, 3 верасня 2012
Мікраліты (грэч. mіkrоs малы, маленькі + lіthos камень), дробныя дэталі складаных, састаўных прылад працы, якія вырабляліся з крэменю ў эпоху каменнага веку, пераважна ў мезаліце. Матэрыялам для мікралітаў служылі невялікія (5—30 мм) крамянёвыя абломкі тонкіх вузкіх пласцін або адшчэпаў, што апрацоўваліся спосабам крутога рэтушавання іх краёў. Сярод мікралітаў вылучаюцца вастрыі некалькіх тыпаў і вырабы геаметрычна дакладных форм (сегменты, трохвугольнікі, прамавугольнікі, трапецыі), мікраразцы, рэжучыя ўстаўкі з прытупленым рэтушшу краем і інш. Мікраліты звычайна ўстаўлялі ў пазы касцяных ці рагавых апраў, у дрэўкі стрэл і наканечнікі дзідаў; з іх складалі лёзы кінжалаў, шыпы гарпуноў. Іх замацоўвалі ў прыладах з дапамогай смалы. Паводле наяўнасці на помніках некаторых тыпаў мікралітаў (трапецый) вызначаюць позні мезаліт (з 7-га тыс. да н.э.). Вытворчасць мікралітаў-характэрная рыса мікралітычных культур (тардэнуаза, каморніцкай, кудлаеўскай, рудавостраўскай, яніславіцкай і інш.). Пры раскопках трапляюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Шаблон:Літ Шаблон:Link GA