Крым: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JAnDbot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат выняў: lt:Krymas
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:
|Катэгорыя на Вікісховішчы= Crimea
|Катэгорыя на Вікісховішчы= Crimea
}}
}}
[[Image:Crimea republic map.png|thumb|250px|right]]
'''Крымскі паўвостраў''', '''Крым''' — паўвостраў на поўдні [[Украіна|Украіны]] ([[Аўтаномная рэспубліка Крым]]).
'''Крымскі паўвостраў''', '''Крым''' — паўвостраў на поўдні [[Украіна|Украіны]] ([[Аўтаномная рэспубліка Крым]]).



Версія ад 14:06, 5 верасня 2012

Крым
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Спадарожнікавы здымак Крыма і Азоўскага мора
Спадарожнікавы здымак Крыма і Азоўскага мора
45° пн. ш. 34° у. д.HGЯO
АкваторыяАзоўскае мора
Краіна
Крым (Украіна)
Крым
Крым
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крымскі паўвостраў, Крым — паўвостраў на поўдні Украіны (Аўтаномная рэспубліка Крым).

Абмываецца на захадзе і поўдні Чорным морам, на ўсходзе Азоўскім морам і Керчанскім пралівам. 3 мацерыком злучаны вузкім (8 км) Перакопскім перашыйкам. Плошча 27 тыс. км². На ўсходзе знаходзіцца Керчанскі паўвостраў, на захадзе — Тарханкуцкі паўвостраў. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа цягнецца сістэма неглыбокіх заліваў (Сіваш), якія аддзелены ад мора нізіннай пясчанай Арабацкай Стрэлкай.

Паўночная частка Крыма — раўніна (т.зв. Стэпавы Крым), паўднёвую (Горны Крым) займаюць Крымскія горы (выш. да 1545 м, г. Раман-Кош). Каля паўднёвай падэшвы гор прыбярэжная паласа Паўднёвага берага Крыма з лакалітамі (г. Аюдаг) і старажытнымі вулканічнымі масівамі (Карадаг), Карысныя выкапні: жалезная руда (Керчанскі жалезарудны басейн), газ, нафта, вапнякі, мергелі, соль і лекавыя гразі азёр.

Клімат на поўначы ўмераны, сухі, на поўдні субтрапічны міжземнаморскага тыпу. Сярэднія тэмпературы студзеня ад 1-2 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня 24 °C. Ападкаў ад 300 мм на поўначы да 1200 мм у гарах за год.

Рэкі малаводныя, найбольшыя — Чорная, Салгір, Кача, Альма. Ліманныя салёныя азёры (Сакскае і інш.). Паўночна-Крымскі канал.

На поўначы характэрны каштанавыя глебы, у цэнтры — пераважна чарназёмы, у гарах бурыя горна-лясныя і чарназёмападобныя горна-лугавыя глебы. Стэпавы Крым амаль поўнасцю ўзараны, зрэдку трапляецца стэпавая расліннасць. У гарах ядлоўцава-дубовыя і букава-грабавыя лясы. На ўзбярэжжы хмызняковая расліннасць з шыбляку. Жывёльны свет: на поўначы стэпавыя грызуны і птушкі, у гарах высакародны алень, муфлон, казуля, каменная куніца, кажан; птушкі — чорнагаловая сойка, дзяцел, чорны грыф, арлы.

На тэрыторыі Крыма знаходяцца запаведнікі Ялцінскі, Мыс Марцьян, Карадагскі, Крымская запаведна-паляўнічая гаспадарка, Нікіцкі батанічны сад.

Галоўныя гарады: Сімферопаль, Севастопаль, Керч, Еўпаторыя і інш.

Гл. таксама

Літаратура

  • Смалякоў Г. Крымскі паўвостраў // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Спасылкі


Шаблон:Крым у тэмах Шаблон:Геаграфія Крыма Шаблон:Славутасці Крыма Шаблон:Прырода Крыма

Шаблон:Link FA