Эталонная мадэль OSI: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: et:Avatud süsteemide sidumise arhitektuur
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: si:OSI ආකෘතිය
Радок 96: Радок 96:
[[ru:Сетевая модель OSI]]
[[ru:Сетевая модель OSI]]
[[sh:OSI model]]
[[sh:OSI model]]
[[si:OSI ආකෘතිය]]
[[simple:OSI model]]
[[simple:OSI model]]
[[sk:Model OSI]]
[[sk:Model OSI]]

Версія ад 22:15, 6 верасня 2012

Шаблон:Накід Эталонная мадэль OSI (англ.: Open Systems Interconnection Reference Model), абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі сеткавых пратаколаў. Гэтая мадэль дэманструе ўзроўневы падыход да сеткі, што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы.

Гісторыя

Эталонная мадэль OSI была распрацавана Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (International Organization for Standardization, ISO). Яна з'яўлялася першай спробай па ўвядзенню міжнароднага стандарта на стварэнне пратаколаў. У 1995 годзе мадэль была перагледжана.

Структура

Мадэль OSI складаецца з 7-мі ўзроўняў. Выбар структуры грунтаваўся на наступных прынцыпах:

  1. Узровень павінен стварацца па меры неабходнасці наступнага ўзроўня абстракцыі;
  2. Кожны ўзровень мусіць выконваць адну пэўную функцыю;
  3. Выбар функцый для кожнага ўзроўня мусіць стварацца з улікам стварэння стандартызаваных міжнародных пратаколаў;
  4. Межы паміж узроўнямі мусяць выбірацца так, каб паток дадзеных паміж інтэрфейсамі быў мінімальным;
  5. Колькасць узроўняў павінна быць дастаткова вялікай, каб розныя функцыі не аб'ядноўваліся ў адным без неабходнасці і дастаткова малой, каб архітэктура не стала занадта вялікай;

У выніку мадэль уключала ў сябе наступныя ўзроўні: Фізічны, Перадачы дадзеных, Сеткавы, Транспартны, Сеансавы, Узровень прадстаўлення, Прыкладны.

Фізічны ўзровень

На фізічным узроўні адзінкай перадачы дадзеных з'яўляецца біт. Асноўнымі пытаннямі, якімі займаецца гэты ўзровень, з'яўляюцца:

  • Якім чынам павінны кадавацца/перадавацца адзіка і нуль (напруга, колькасць часу і г.д.);
  • Ці можа перадача ісці ў 2-х напрамках адначасова;
  • Як усталёўваецца і разрываецца сувязь;
  • Якім чынам перадаецца сігнал (напр. колькасць правадоў у кабелі і функцыі кожнага з іх);

Узровень перадачы дадзеных

Узровень перадачы дадзеных займаецца перадачай "кадраў" (памер кадра можа змяняцца ад некалькіх соцен, да некалькіх тысяч байт). Мэта гэтага ўзроўня - забяспечыць безпамылковую перадачу дадзеных (з пункта гледжання вышэйшых узроўняў). Гэта забяспечваецца з дапамогай кадраў падцверджання, якія перыядычна адсылае прымаючы камп'ютар. Сярод праблем, з якімі павінен змагацца гэты ўзровень, ёсць "праблема хуткага перадатчыка і маруднага прыёмніка" (калі перадаючы камп'ютар адсылае інфармацыю нашмат хучэй, чым прымаючы можа яе апрацоўваць), і ў выпадку шырокавяшчальных сетак праблема доступа да канала (гэтая праблема развязваецца з дапамогай увядзення дадатковага "падузроўня доступу да насіцеля).

Сеткавы ўзровень

Сеткавы ўзровень аперуе пакетамі. Асноўнай яго задачай з'яўляецца знаходжанне аптымальнага маршрута для пакета. Гэты ўзровень мусіць вырашаць такія праблемы, як перапаўненне канала з-за занадта вялікай колькасці перадаваемых дадзеных і перадача інфармацыі паміж рознымі сеткамі. У шырокавяшчальных сетках гэты ўзровень звычайна вельмі прымітыўны ці адсутнічае ўвогуле.

Транспартны ўзровень

Транспартны ўзровень прымае дадзеныя ад сеансавага ўзроўня, пры неабходнасці разбівае іх на больш дробныя кавалкі і перадае іх сеткаваму ўзроўню. Яго мэта - каб дадзеныя былі атрыманы менавіта ў той паслядоўнасці, у якой былі адпраўленыя. Транспартны ўзровень з'яўляецца першым ўзроўнем, які наўпрост камунікуе з камп'ютарам-атрымальнікам (усе папярэднія ўзроўні таксама камунікавалі з прамежкавымі камп'ютарамі).

Сеансавы ўзровень

Сеансавы ўзровень адказвае за ўсталёўванне сувязі паміж 2-ма камп'ютарамі. Сярод яго функцый таксама ёсць такія як сінхранізацыя, кіраванне дыялогам і кіраванне маркерамі.

Узровень прадстаўлення

Гэты ўзровень займаецца семантыкай і сінтаксісам перадаваемай інфармацыі. Каб зрабіць магчымай камунікацыю паміж машынамі з розным прадстаўленнем дадзеных, неабходна прывесці іх да нейкага пэўнага стандартызаванага віда, што і робіць узровень прадстаўлення.

Прыкладны ўзровень

Прыкладны ўзровень з'яўляецца вышэйшым у іерархіі OSI і займаецца перадачай дадзеных паміж рэальнымі праграмамі. Ен уключае ў сябе шэраг папулярных пратаколаў, як, напрыклад, HTTP

Крытыка

Час з'яўлення

Тэхналогія

Рэалізацыя

Палітыка

  1. Эндру Таненбаўм, Камп'ютарныя сеткі. 4 выданне, Піцер, 2003 г.

Шаблон:Link GA