Кніга Суддзяў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: cdo:Sê̤ṳ-sṳ-gé
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: vep:Sudjiden kirj
Радок 76: Радок 76:
[[tr:Hakimler kitabı]]
[[tr:Hakimler kitabı]]
[[uk:Книга Суддів]]
[[uk:Книга Суддів]]
[[vep:Sudjiden kirj]]
[[vi:Sách Thủ Lãnh]]
[[vi:Sách Thủ Lãnh]]
[[yi:ספר שופטים]]
[[yi:ספר שופטים]]

Версія ад 22:36, 6 верасня 2012

Кніга «Суддзі» — адна з частак Старога запавету, у якой апісваюцца падзеі двухсотгадовага перыяду гісторыі яўрэйскіх плямён пасля выхада іх з Егіпту (прыблізна 12—11 ст. да н.э.), які папярэднічаў фарміраванню раннефеадальнага рабаўладальніцкага Ізраільска-Іудзейскага царства.

Паводле біблейскага падання, пасля Майсея і Ісуса Навіна старажытныя яўрэі не мелі пастаянных кіраўнікоў, таму часта падвяргаліся прыгнёту з боку суседніх народаў, зазнавалі шмат бед. Менавіта ў гэты перыяд іх гісторыі наступіла эпоха Суддзяў, якія арганізоўвалі народ на барацьбу са знешнімі ворагамі і ажыццяўлялі ўладкаванне ўнутрыплемяннога правапарадку. Іх улада не мела пастаяннай пераемнасці і не была самадзяржаўнай. Сваім зместам гэта кніга ахоплівае перыяд ад смерці Ісуса Навіна да першасвяшчэнніка Ільі, або да смерці суддзі Самсона. Іудзейскае паданне называе складальнікам гэтай кнігі Бібліі прарока Самуіла. Мяркуюць, што яна апрацоўвалася на працягу значнага часу і завершана ў 6 ст. да н.э.[1]

Выданне Скарыны

Кніга «Суддзі» (1519) была апошнім пражскім выданнем Ф. Скарыны, захавалася ў 9 асобніках. На тытульным аркушы змешчана тэматычная тлумачальная гравюра: «Самсон пресилный расторгал льва на пути». У канцы прадмовы Скарыны паўторана віньетка з выдання кнігі «Іоў», а на а. 4 — застаўка з прадмовы да кнігі «Прытчы прамудрага Саламона».[1]

Зноскі

  1. а б Скарына Ф.: Творы… С. 173. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "СкТв" вызначана некалькі разоў з розным зместам

Шаблон:Літ