Герб Лёзна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др кат.
Радок 14: Радок 14:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
г. п. Лёзна // Адамушка, У.І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У.І. Адамушка, М.М. Елінская, С.В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 55, 56.
г. п. Лёзна // Адамушка, У.І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У.І. Адамушка, М.М. Елінская, С.В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 55, 56.

[[Катэгорыя:Гербы гарадоў Беларусі|Лёзна]]
[[Катэгорыя:Лёзненскі раён]]

Версія ад 11:16, 7 верасня 2012

Герб Лёзна

Герб Лёзна — герб г.п.Лёзна. Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Апісанне

У блакітным полі іспанскага шчыта – залатая кроква, пад ёю – герб “Агінец”. Вароты крэпасці, або трон чырвонага колеру, на якім крыж, або скіпетр срэбнага колеру.

Гісторыя

У 1555 г. Мікулінская воласць каралём Сігізмундам была падорана Рыгору Валовічу, старасце Мярэцкаму, а ў 1573 г. – ваяводзе Смаленскаму. Ягоная дачка Раіна (Рэгіна) Валовіч выйшла замуж за Багдана Мацвеевіча Агінскага і нерадала Мікуліна ў якасці пасагу роду князёў Агінскіх. Яе сын Самуэль Багданавіч Агінскі пры падзеле бацькоўскіх маёнткаў у 1625 г. атрымаў Мікуліна і Лёзна, якое, як сведчаць некаторыя крыніцы, было заснавана ў пачатку ХVII ст. князем Багданам.У 1654 г. Лёзна згадваецца ў дакументах як мястэчка. Пасля смерці Самуэля Багданавіча ў 1657 г. адбыўся падзел уладанняў паміж яго сынамі. Старэйшы Сімон (Шымон) Караль Агінскі, ваявода Мсціслаўскі, валодаў Лёзнам да 1699 г. Пасля яго смерці мястэчка было падзелена паміж сынамі Багуславам, Марцыянам-Міхаілам і Аляксандрам. У 1786 г. Агінскія заснавалі тут каменную праваслаўную царкву. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Лёзна ў 1870 г. ад Агінскіх перайшло да Храпавіцкіх, а пазней – да палкоўніка Шыбекі.

Такім чынам, асновай сучаснага афіцыйнага геральдычнага сімвалу Лёзна з’яўляецца герб “Агінец” – родавы знак князёў Агінскіх, якія на працягу даволі доўгага гістарычнага перыяду былі ўладальнікамі гэтага паселішча. Апроч фамілынай сімволікі ў гербе скарыстана такая геральдычная фігура, як залатая кроква. Яе можма разглядаць і як літару “л” – першую ў назве гарадскога пасёлка. Сналучэнне родавага знака былых уладальнікаў з разнастайнымі геральдычнымі фігурамі з’яўлясцца папулярным прыёмам у сучаснай геральдыцы.

Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.

Літаратура

г. п. Лёзна // Адамушка, У.І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У.І. Адамушка, М.М. Елінская, С.В. Рублеўскі. – Віцебск : Віцеб. абл. друк., 2010. – С. 55, 56.