Мікены: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: kk:Микен
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
[[Катэгорыя:Зніклыя гарады]]
[[Катэгорыя:Зніклыя гарады]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя аб'екты ў Грэцыі]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя аб'екты ў Грэцыі]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Старажытнай Грэцыі]]
[[Катэгорыя:Гарады Старажытнай Грэцыі]]
[[Катэгорыя:Гарады Старажытнай Грэцыі]]
[[Катэгорыя:Аргаліда]]
[[Катэгорыя:Аргаліда]]

Версія ад 03:52, 9 верасня 2012

«Львіныя вароты»

Мікены (грэч. Μυκήνες) — старажытнагрэчаскі горад у Аргалідзе (п-аў Пелапанес), буйны цэнтр Крыта-мікеткай культуры ў эпоху бронзы.

Заселены ў пач. 3-га тыс. да н.э. 3 17 ст. да н.э. сталіца адной з дзяржаў ахейцаў. У 14-12 ст. да н.э. дасягаулі эканамічнага і палітычнага росквіту, пашырылі свой уплыў на ўвесь Пелапанес, авалодалі Кносам, замацавалі сувязі з Егіптам, хецкай дзяржавай, Кіпрам, Сірыяй. У канцы 12 ст. да н.э. разбураны дарыйцамі. У І тыс. да н.э. невялікае паселішча, якое ў 468 да н.э. заваявалі і зруйнавалі аргосцы.

У выніку раскопак (пачаты ў 1874-76 Г. Шліманам) адкрыты: шахтавыя грабніцы з багатым пахавальным інвентаром (17-16 ст. да н.э.), цыклапічныя сцены крэпасці з т.зв. Львінымі варотамі, палац з лесвіцамі, дваром, гаспадарчымі і жылымі памяшканнямі, аздобленымі фрэскамі, статуямі і інш., жылыя дамы (усё 14-13 ст. да н.э.), зернесховішча (12 ст. да н.э.) і інш. У ніжнім горадзе выяўлены жылыя дамы, цыстэрны, толасы (14-13 ст. да н.э.).

Літаратура

  • Bartoněk A. Zlaté Mykény. Praha, 1983. (чэшск.)