Мінскія губернскія маршалкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 169: Радок 169:
[[Катэгорыя:Гісторыя Мінска]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Мінска]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Губернскія маршалкі мінскія| ]]


[[ru:Предводители дворянства Минской губернии]]
[[ru:Предводители дворянства Минской губернии]]

Версія ад 15:28, 9 верасня 2012

Губернскі прадвадзіцель дваранства (губернскі маршалак) — галава дваранскай суполкі губерні, галоўная пасада дваранскага схода губерні — органа дваранскага самакіравання губерні ў Расійскай імперыі ў 17751917. Пасада мінскага губернскага маршалка (мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства) існавала (з перапынкамі) з 1793 па 1920 як у часы існавання Расійскай імперыі, так і пасля знікнення апошняй.

Пасада мінскага губернскага маршалка ў Расійскай імперыі

Стварэнне пасады мінскага губернскага маршалка (1793—1796)

Мінская губерня, створаная расійскімі ўладамі 13 красавіка 1793, указам расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ ад 3 мая 1795 была пераўтворана ў Мінскае намесніцтва (1795—1796) і паводле таго ж указу былі створаны мінскі намесніцкі і павятовыя дваранскія сходы па агульнарасійскаму ўзору паводле «Устанаўлення кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» (1775) і «Даравальнай граматы дваранству» («Грамата на правы, вольнасці і перавагі высакароднага расійскага дваранства», 1785), а першыя дваранскія выбары ў Мінскім намесніцтве адбыліся 27 верасня 1795. Першым кіраўніком дваранства Мінскага намесніцтва быў выбраны Францішак-Ксаверый Гілярыевіч Хамінскі.

Перыяд скасавання пасады губернскага маршалка (1796—1801)

Пры расійскім імператары Паўле І (1796—1801) прынцыповыя пункты «Даравальнай граматы дваранству» (1785) былі адменены, а імператарскім указам ад 6 лютага 1796 у Маларасійскай губерні і «заходніх губернях» дваранству гэтых губерняў прадпісвалася выбраць у кожным павеце павятовага маршалка і харунжага. Указам ад 12 снежня 1796 Мінскае намесніцтва было пераўтворана ў Мінскую губерню. Паводле ўказу Сената Расійскай імперыі ад 20 студзеня 1799 павятовы маршалак і харунжы выбіраліся на 3 гады. Пасады губернскага кіраўніка дваранства (маршалка/прадвадзіцеля) па гэтым указе не прадугледжвалася, а яго абавязкі падчас дваранскіх сходаў выконваў па выбару адзін з павятовых маршалкаў. Толькі ўказам ад 1 лістапада 1800 выбар губернскіх маршалкаў дазваляўся ў шэрагу заходніх губерняў, у тым ліку Мінскай губерні.

Перыяд аднаўлення выбарнасці губернскага маршалка (1801—1863)

Канчаткова выбарнасць кіраўнікоў дваранства аднавілася пасля смерці расійскага імператара Паўла І (1796—1801) і аднаўлення дзенайсці «Даравальнай граматы дваранству» (1785) у поўным аб’ёме паводле маніфесту расійскага імператара Аляксандра І (1801—1825) ад 2 красавіка 1801. Выбарнасць губернскага і павятовых маршалкаў дваранствам Мінскай губерні працягвалася да Студзеньскага паўстання 1863—1864. Апошнім губернскім маршалкам, выбраным мясцовым дваранствам, быў Аляксандр Дамінікавіч Лапа.

Афіцыйнае найменаванне пасады ў розныя часы

Старонка з журнала паседжанняў мінскага дваранскага схода на чале з графам Ракіцкім, 1814 г.

У 17961831 у "заходніх губернях" Расійскай імперыі (Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай, Валынскай) такія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі як «уезд», у адрозненні ад цэнтральных расійскіх губерняў, афіцыйна менаваліся як «павет» (па-руску «повет»). Пасада ж галавы дваранскай суполкі губерні афіцыйна значылася і пісалася ў дакументах як «губернскі маршалак» (па-руску «губернский маршал»), а кіраўнік дваранства павета менаваўся як «павятовы маршалак» (па-руску «поветовый маршалок»). Права і абавязкі губернскага і павятовых маршалкаў былі аналагічны тым, што мелі прадвадзіцелі дваранства ў цэнтральных расійскіх губернях (г.зн. адрозненні былі толькі ў афіцыйных назвах). Толькі пасля падаўлення Лістападаўскага паўстання ў мэтах уніфікацыі ў заходніх губернях «паветы» расійскай уладай (паводле ўказу Сената Расійскай імперыі ад 23 лютага 1831) пачаліся афіцыйна менавацца «уездамі»; тытул губернскага маршалка быў афіцыйна паменаваны расійскай уладай на агульнарасійскі ўзор і пачаў пісацца як «губернскі прадвадзіцель дваранства» (па-руску «губернский предводитель дворянства»), а павятовы маршалак — як «уездны прадвадзіцель дваранства» (па-руску «уездный предводитель дворянства»). У прыватнасці, у Мінскай губерні (з прычыны ўказу Сената Расійскай імперыі ад 23 лютага 1831) пасля выдання ўказу мінскага губернскага праўлення ад 28 сакавіка 1831 сталі менаваць «прадвадзіцелямі дваранства ўсіх асоб, якія, знаходзячыся на гэтых пасадах, маюць у некаторых губернях розныя назвы» («предводителями дворянства всех лиц, которыя, состоя в этих должностях, имеют в некоторых губернях различные названия»). У беларускай гістарыяграфіі для перыяду 17751917 традыцыйна ўжываецца адзіная назва «губернскі маршалак» для азначэння кіраўніка дваранскай суполкі губерні, а «павятовы маршалак» для кіраўніка дваранства павета («уезда»), незалежна ад часу і афіцыйнага менавання пасады расійскімі ўладамі.

Перыяд прызначаных губернскіх маршалкаў (1863—1917)

Напярэдадні і ў ходзе Студзеньскага паўстання загадамі расійскіх улад дваранскія выбары ў «заходніх губернях» (Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Кіеўскай, Падольскай, Валынскай) на працягу 18621864 былі адменены (афіцыйна «прыпынены» пастанаўленнем Заходняга камітэта (1862—1865) расійскага ўрада ад 12 красавіка 1864), што працягвалася да лютага 1917. На выбарныя дваранскія пасады ў "нядобранадзейных" і патэнцыйна мяцежных «заходніх губернях» пачалі прызначаць асоб паводле распраджэння міністэрства ўнутраных спраў ці цара. Былі зроблены загады, каб на гэтыя пасады прызначаліся асобы з іншых губерняў і некатолікі, хоць да канца 1870-х на выбарныя дваранскія пасады (з-за недахопу кадраў) расійскай уладай часта прызначаліся мясцовыя каталіцкія дваране — тыя, якія даказалі сваю адданасць расійскаму ўраду і добранадзейнасць, валодалі рускай мовай. Так, першым прызначаным мінскім губернскім маршалкам стаў Яўстах Станіслававіч Прушынскі (1797—1877), ураджэнец Мінскай губерні і дваранін-каталік. Аднак з канца 1870-х на выбарных дваранскіх пасадах сустракаюцца ў падаўляльнай большасці немясцовыя ўраджэнцы і некатолікі. Такім чынам, усё гэта было парушэннем праў, дадзеных усяму дваранству Расійскай імперыі «Даравальнай граматай дваранству» (1785): абмежаванасць у праве выбару сваіх чыноўнікаў самакіравання была не толькі дыскрымінацыяй у адносінах да дваран-католікаў, але і адмовай праў дваран іншых канфесій (праваслаўных, пратэстантаў, мусульман), якія былі запісаны ў радаводныя кнігі «заходніх губерняў» і стала там пражывалі. Апошнім прызначаным расійскай царскай уладай прадвадзіцелем дваранства Мінскай губерні быў Аляксандр Сяргеевіч Далгаво-Сабураў.

Пасада мінскага губернскага маршалка ў паімперскі час

Прыпыненне дзейнасці органаў кіравання дваранскай суполкай і спроба яе ўзнаўлення (1917—1918)

Канец існавання дваранскіх суполак і пасад губернскіх маршалкаў у Расійскай імперыі (у тым ліку і Мінскай губерні) быў выкліканы наступствамі Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі ў Расійскай імперыі. У прыватнасці, на тых тэрыторыях літоўска-беларускіх губерняў, якія былі акупаваны ў верасні-кастрычніку 1915 войскамі Германскай імперыі ў ходзе Першай сусветнай вайны (1914—1918), дзейнасць дваранскіх суполак была спынена. А ў 1917 Лютаўская рэвалюцыя ў Расійскай імперыі пазбавіла дваранскія суполкі палітычнага ўплыву. 5 верасня 1917 Міністэрства ўнутраных спраў Часовага Ураду Расійскай дэмакратычнай рэспублікі выдала цыркуляр, у якім паведамляла пра хуткае скасаванне дваранскага саслоўя і ліквідаванне дваранскіх устаноў, хоць Часовы Урад не паспеў гэта зрабіць[1].

У кастрычніку 1917 у Мінскай губерні быў створаны "Саюз асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні" на чале з графам Ежы Эмярыкавічам Чапскім (1861—1930). 16 кастрычніка 1917 сход павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства Мінскай губерні перадаў "Саюзу асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні" усю маёмасць, капіталы, архіў і радаводныя кнігі, а таксама будынак Мінскага губернскага дваранскага сходу і дваранскі клуб. Прыбыткі ад маёмасці і капіталаў павінны былі ісці на культурна-асветніцкую і дабрачынную дзейнасць для асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні[2].

Пасля Кастрычніцкага перавароту і ўсталявання ў Петраградзе ўлады бальшавікоў, ЦВК і Савет народных дэпутатаў Рабоча-Сялянскага ўраду сваім дэкрэтам ад 11 (24) лістапада 1917 скасавалі дваранскае саслоўе і дваранскія карпарацыйныя арганізацыі (дваранскія суполкі), а разам з імі і, натуральна, пасады губернскіх маршалкаў (прадвадзіцеляў дваранства) па ўсёй Расійскай імперыі. У Мінску за сто дзён (да пачатку нямецкай ваеннай акупацыі ў лютым 1918) мясцовыя органы савецкай улады на чале з бальшавікамі спынілі дзейнасць дваранскай арганізацыі, але толькі фармальна, бо на большае ў іх не хапіла часу з-за прыходу нямецкіх войск: кіраўнічыя органы дваранскай карпарацыі Мінскай губерні не былі ліквідаваны, а дваранская маёмасць не была канфіскавана. Па гэтай прычыне ў перыяд знаходжання ў Мінскай губерні войск Германскай імперыі (люты — снежань 1918) і польскіх войск арміі Юзафа Пілсудскага (чэрвень 1919 — чэрвень 1920) прадвадзіцелі дваранства Мінскай губерні зноў аднавілі сваю дзейнасць[3].

Аднаўленне дзейнасці карпарацыйнай арганізацыі дваранства Мінскай губерні (1918—1920)

Так, 16 красавіка 1918 у Мінску дзейнасць дваранскіх устаноў Мінскай губерні была ўзноўлена на сходзе павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства на чале Міхаілам Мікалаевічам Бурнашавым (1882—1929), барысаўскім павятовым маршалкам, які быў рускім, літаратарам і тэатральным дзеячам, навукоўцам-археолагам і членам Віцебскай архіўнай камісіі (19091919), пазней святаром у Рызе1925) [1]. Барысаўскі павятовы маршалак Бурнашаў у красавіку — верасні 1918 стаў выконваць абавязкі мінскага губернскага маршалка. Прагматычная прычына аднаўлення дзейнасці органаў дваранскага кіравання і правядзення выбараў адказных асоб была пісьмова ўказана Бурнашавым нямецкім акупацыйным уладам: спачатку 14 ліпеня 1918 камандзіру ІІІ Рэзервовага корпуса генералу ад інфантэрыі фон Фалькенгайну, камандзіру 10-й арміі. Дваране Мінскай губерні тлумачылі гэта неабходнасцю вядзення спраў дваранскіх апек, дзе знаходзіліся справы і капіталы малалетніх дваран-маянткоўцаў і іншых асоб: выбарныя асобы патрэбны “для кіравання і нагляду належачай дваранству нерухомай маёмасці і капітала, складаючаму вялізную каштоўнасць”, разбору існуючых і могучых узнікнуць маёмасных прэтэнзій да маёнткаў ці капіталаў. І 14 ліпеня 1918 генерал фон Фалькенгайн дазволіў узнавіць дзейнасць дваранскай карпарацыі Мінскай губерні і правядзення сходаў, але толькі ў справах, непасрэдна датычных дваранства. Ніякай палітычнай дзейнасці сходу дваран не было дазволена[4].

І 29 верасня 1918 у Мінску ва ўмовах грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой Расійскай імперыі і нямецкай ваеннай акупацыі Беларусі ў ходзе Першай сусветнай вайны адбыліся надзвычайныя дваранскія выбары па Мінскай губерні, дзе ўдзельнічалі асобныя дваране з Мінскага, Слуцкага, Барысаўскага, Ігуменскага, Бабруйскага і Навагрудскага паветаў Мінскай губерні. Агульнай колькасцю на сходзе прысутнічала 117 чалавек. Па прычыне ваенных дзеянняў у краіне прадстаўнікі Пінскага, Мазырскага і Рэчыцкага паветаў Мінскай губерні адсутнічалі на сходзе. Былі выбраны новыя кіраўнічыя асобы. Па выніках галасавання мінскім губернскім прадвадзіцелем дваранства быў выбраны граф Ежы Эмярыкавіч Чапскі (1861—1930), якому ў ходзе балаціроўкі канкурэнцыю складалі іншыя кандыдаты — Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928) і Леў Львовіч Ваньковіч (1842—1949)[5]. Акрамя таго, пасля правядзення выбараў дваране звярнуліся да вярхоўнай улады (нямецкага ваеннага камандавання) з просьбай зацвердзіць выбраных асоб на пасады дваранскага кіравання, бо ў адваротным выпадку гэта было б незаконна. Дзейнасць дваранскай арганізацыі Мінскай губерні была зноў спынена ў снежні 1918, пасля адыходу нямецкіх войск і ўзнаўлення савецкай улады ў Мінску.

Але пасля заняцця ў жніўні 1919 большай часткі тэрыторыі Мінскай губерні польскімі войскамі ў ходзе польска-савецкай вайны (1919—1920) дваранскія ўстановы Мінскай губерні на чале з графам Ежы Чапскім зноў пачалі дзейнічаць[6].

Канчатковая ліквідацыя пасады кіраўніка дваранства Мінскай губерні

Канчаткова пасады прадвадзіцеляў дваранства (губерні і павета) былі скасаваны ў ліпені 1920, а Мінскі губернскі дваранскі сход быў фармальна самараспушчаны пасля падпісання Рыжскай дамовы ў сакавіку 1921 паміж Польшчай і бальшавісцкай Расіяй. Аднак яшчэ восенню 1920 у Польшчу пераехала частка кіраўнічых членаў былой Мінскай дваранскай суполкі з-за немагчымасці і немэтазгоднасці далейшай дзейнасці дваранскіх устаноў на тэрыторыі былой Мінскай губерні, падзеленай у ходзе Рыжскай дамовы паміж Польшчай і бальшавісцкай Расіяй[7].

Спіс губернскіх прадвадзiцеляў (маршалкаў) дваранства Мінскай губерні

Iмя Прозвішча Тэрмін кіравання Пасады і Чыны Узнагароды
Францішак-Ксаверый Гілярыевіч Хамінскі (пам.1809) 17951797 маршалак Літоўскага Трыбунала (1786), пінскі староста (1768—1792), брыгадзір пяцігорскай харугвы ВКЛ (1779—1785), мсціслаўскі ваявода (1788—1795), генерал-маёр войск ВКЛ (1788—1795), тайны саветнік (1796) ордэн Белага Арла, ордэн Святога Станіслава (з 1782)
Францішак Аляксандравіч Сапега (1772—1829) 1797 (прызначаны імператарам Паўлам І) тайны саветнік (з 1797) ордэн Белага Арла (з 1793), ордэн Святога Станіслава (з 1793)
Міхал Ежавіч Бярновіч (1734—пасля 1802) 17971799 (выконваў абавязкі) слуцкі павятовы маршалак (1795—1802), сапраўдны стацкі саветнік (з 1796) ордэн Святога Станіслава,

ордэн Белага Арла

Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч 18001802 (выконваў абавязкі) мінскі павятовы маршалак (1795—1800, 1802—1808) ордэн Святой Ганны 2 ступені, ордэн Святога Станіслава
Станіслаў-Нікадэм Аляксандравіч Ваньковіч 18021806 мінскі чашнік (1766—1774), харунжы пяцірскай харугвы (1780—1784), мінскі гродскі рэгент (з 1786), сянажацкі староста (з 1788), цывільна-вайсковы камісар Мінскага ваяводства (1790—1795), барысаўскі павятовы маршалак (1797—1802) ордэн Святой Ганны 2 ступені
Юзаф Міхалавіч Валадковіч (1765—1822) 18061811 ротмістар Народнай кавалерыі ВКЛ (1788), вілейскі павятовы маршалак (1802—1806) ордэн Святога Станіслава (1790), ордэн Святой Ганны 2 ступені
Людвік Міхалавіч Ракіцкі (1775—1829-?) 18111814 рэчыцкі павятовы маршалак (1802—1811), стацкі саветнік (з 1812) Ордэн Святога Іаана Іерусалімскага, ордэн Святой Ганны 2 ступені
Міхал Антонавіч Зяновіч 18141823 докшыцкі павятовы маршалак (1795—1797), барысаўскі павятовы падкаморы (1799—1802), барысаўскі павятовы маршалак (1811—1814) ордэн Святой Ганны 2 ступені (1816), ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені (1816)
Леан Францавіч Оштарп (1785—1851) 18231847 ігуменскі павятовы маршалак (1808—1817), стацкі саветнік (з 1829), сапраўдны стацкі саветнік (з 1832) ордэн Святой Ганны 2 ступені (з 1825) і 1 ступені (з 1834),

ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені (1829), ордэн Святога Станіслава 1 ступені (1834), камандор ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (з 1807)

Атон Ігнатавіч Горват (1809—1894) 18471853 калежскі рэгістратар (з 1831), губернскі сакратар (з 1840), калежскі сакратар (з 1846) ордэн Святой Ганны 2 ступені
Людвік Антонавіч Слатвінскі (каля 1800—1859-?) 18531859 камер-юнкер (з 1854), калежскі саветнік (з 1854), стацкі саветнік (з 1856), сапраўдны стацкі саветнік (з 1858), ігуменскі павятовы маршалак (1826—1832, 1838—1850) ?
Аляксандр Дамінікавіч Лапа (1802—1869) 18591863 калежскі асэсар, бабруйскі павятовы маршалак (1844—1859) ордэн Святога Станіслава 3 ступені,

ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені, мядаль «У памяць вайны 1853-1856 гг.»

Яўстах Станіслававіч Прушынскі (Прашынскі) (1797—1877) 14.09.18631877 калежскі асэсар, стацкі саветнік (з 1866), сапраўдны стацкі саветнік (з 1868) ордэн Святога Станіслава 2 ступені і 1 ступені (1870),

ордэн Святой Ганны 2 ступені, ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені, мядаль «У памяць вайны 1853-1856 гг.», мядаль «За засмірэнне польскага мяцяжу 1863-1864 гг.» (1867), знак адрознення, ўстаноўлены «За паспяховае ўвядзенне ў дзеянне Палажэння 19 лютага 1861 г.», знак адрознення, ўстаноўлены 24 лістапада 1866 г. «За пазямельнае ўладкаванне дзяржаўных сялян»

Васіль Іванавіч Паўлаў 27.03.18771897 палкоўнік, сапраўдны стацкі саветнік (з 1868) ордэн Святога Станіслава 2 ступені,

ордэн Святой Ганны 3 ступені, мядаль «У памяць вайны 1853-1856 гг.», мядаль «За засмірэнне польскага мяцяжу 1863-1864 гг.» (1867), знак Чырвонага крыжа

Аляксандр Генадзьевіч Рацькоў-Ражноў (1858—1930) 13.01.1897—08.07.1904 стацкі саветнік (з 1894), сапраўдны стацкі саветнік (з 1899) ордэн Святога Станіслава 2 ступені (1891), ордэн Святой Ганны 2 ступені (1894), срэбны мядаль на Аляксандраўскай стужцы ў памяць царавання імператара Аляксандра ІІІ (1896), ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені (1896), срэбны мядаль для нашэння ў пятліцы Андрэеўскай стужкі ў памяць свячэннага каранавання расійскага імператара Мікалая ІІ (1896), цёмнабронзавы мядаль на стужцы з дзяржаўных кветак за працу па першым усеагульным перапісу народанасельніцтва Расійскай імперыі (1897), ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені (1902), знак адрознення “24 лістапада 1866 года” за пазямельнае ўладкаванне былых дзяржаўных сялян (1903)
Аляксандр Сяргеевіч Далгаво-Сабураў (1851—пасля 1917) 09.10.1904—11(24).11.1917 камер-юнкер (з 1904), камяргер, гафмейстар (з 1913), сапраўдны стацкі саветнік (з 1897) цёмнабронзавы мядаль у памяць свячэннага каранавання расійскага імператара Аляксандра ІІІ (1885), ордэн Святога Станіслава 3 ступені (1890), ордэн Святой Ганны 3 ступені (1893), срэбны мядаль у памяць царавання імператара Аляксандра ІІІ (1897), цёмнабронзавы мядаль за працу па першым усеагульным перапісу народанасельніцтва Расійскай імперыі (1897), ордэн Бухарскай Залатой зоркі 1 ступені, знак адрознення “24 лістапада 1866 года” за пазямельнае ўладкаванне былых дзяржаўных сялян (1898), ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені (1899), знак і мядаль Чырвонага крыжа Расійскага таварыства Чырвонага крыжа (1907), ордэн Святога Станіслава 1 ступені (1907), ордэн Святой Ганны 1 ступені (1910)
Ежы Эмярыкавіч Чапскі (1861—1930) 18.09.19181920 (па факту, з перапынкам)

Зноскі

  1. Грыцкевіч, А. Беларуская шляхта... С. 15.
  2. Грыцкевіч, А. Беларуская шляхта... С. 15.
  3. Грыцкевіч, А. Беларуская шляхта... С. 16.
  4. Грыцкевіч, А. Беларуская шляхта... С. 16.
  5. Грыцкевіч, А. Беларуская шляхта... С. 16.
  6. Грыцкевіч, А. Беларуская шляхта... С. 16.
  7. Грыцкевіч, А. Беларуская шляхта... С. 16.

Літаратура

  • Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1793—1917) / Сост. Т.Е. Леонтьева. — Мн : Бел НИИДАД, 2006. — 392 с.
  • Грыцкевіч, А. Беларуская шляхта / А. Грыцкевіч // Спадчына. — 1993. № 1. — С. 11—16.
  • Луговцова, С.Л. Политика российского самодержавия по отношению к дворянству Белоруссии в конце XVIII — первой половине XIX вв. / С.Л. Луговцова. — Минск : БГПУ, 1997. — 79 с.
  • Романович-Славатинский, А.В. Дворянство в России от начала XVIII века до отмены крепостного права / А.В. Романович-Славатинский. — CПб. : Типография Министерства внутренних дел, 1870. — 564 с.
  • Жытко, А.П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861—1914 гг. / А.П. Жытко. — Мінск : БДПУ, 2003. — 233 с.
  • Корелин, А.П. Дворянство в пореформенной России 1861—1904 гг. Состав, численность, корпоративная организация / А.П. Корелин. — Москва : Наука, 1979. — 304 с.
  • Уласавец, Я.В. Павятовыя прадвадзіцелі дваранства ў Беларусі ў 60—90-я гг. XIX стагоддзя / Я.В. Уласавец // Сборник работ 65-ой научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета : В 3 ч. — ч.1 — Минск : БГУ, 2008. — С. 46—50. [2]
  • Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А.Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Списки Губернских Предводителей Дворянств Российской империи 1785—1895. Составлены и изданы Черниговским Губернским Предводителем дворянства графом Милорадовичем. — Чернигов : Типография Губернского земства, 1895.
  • Памятная книжка Минской губернии на 1861, 1865—1865, 1867, 1870, 1872—1875, 1878, 1880—1881, 1883—1885, 1887—1899, 1905, 1907—1910, 1912—1915, 1917 год.

Знешнія спасылкі

Гл. таксама