Касмічная прастора: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[File:Top of Atmosphere.jpg|thumb|[[Атмасфера Зямлі]], здымак з космасу]] |
[[File:Top of Atmosphere.jpg|thumb|[[Атмасфера Зямлі]], здымак з космасу]] |
||
'''Касмічная прастора''' ('''космас'''; {{lang-gr|κόσμος}}, парадак, лад, сусвет) — сінонім астранамічнага азначэння [[Сусвет]]у.<ref>БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999</ref> |
'''Касмічная прастора''' ('''космас'''; {{lang-gr|κόσμος}}, парадак, лад, сусвет) — сінонім астранамічнага азначэння [[Сусвет]]у.<ref>БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999</ref> Слова «космас» мае некалькі розных значэнняў. |
||
Так разумеюць адносна пустыя ўчасткі [[Сусвет]]у, якія ляжаць па-за межамі [[атмасфера|атмасфер]] [[нябеснае цела|нябесных цел]]. Космас не з'яўляецца поўнасцю пустой прасторай — у ім існуе вельмі нізкая шчыльнасць некаторых часціц (пераважна [[вадарод]]у), а таксама [[электрамагнітнае выпраменьванне]]. |
|||
Часам пад словам «космас» разумеюць усю прастору па-за межамі Зямлі, у тым ліку нябесныя целы, такім чынам космас уключае ў сябе [[Сонечная сістэма|Сонечную сістэму]], [[зоркі]], [[міжзорнае асяроддзе]], [[галактыкі]], [[міжгалактычнае асяроддзе]].<ref>БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999</ref> |
Часам пад словам «космас» разумеюць усю прастору па-за межамі Зямлі, у тым ліку нябесныя целы, такім чынам космас уключае ў сябе [[Сонечная сістэма|Сонечную сістэму]], [[зоркі]], [[міжзорнае асяроддзе]], [[галактыкі]], [[міжгалактычнае асяроддзе]].<ref>БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999</ref> |
Версія ад 10:34, 10 верасня 2012
Касмічная прастора (космас; грэч. κόσμος, парадак, лад, сусвет) — сінонім астранамічнага азначэння Сусвету.[1] Слова «космас» мае некалькі розных значэнняў.
Так разумеюць адносна пустыя ўчасткі Сусвету, якія ляжаць па-за межамі атмасфер нябесных цел. Космас не з'яўляецца поўнасцю пустой прасторай — у ім існуе вельмі нізкая шчыльнасць некаторых часціц (пераважна вадароду), а таксама электрамагнітнае выпраменьванне.
Часам пад словам «космас» разумеюць усю прастору па-за межамі Зямлі, у тым ліку нябесныя целы, такім чынам космас уключае ў сябе Сонечную сістэму, зоркі, міжзорнае асяроддзе, галактыкі, міжгалактычнае асяроддзе.[2]
Межы
Выразнай мяжы не існуе, таму што атмасфера Зямлі разрэджваецца паступова па меры выдалення ад зямной паверхні, і да сённяшняга часу няма адзінага меркавання, што лічыць фактарам пачатку космасу. Калі б тэмпература была пастаяннай, то ціск змяняўся бы па экспанентнаму закону ад 100 кПа на ўзроўні мора да нуля. Міжнародная авіяцыйная федэрацыя ў якасці працоўнай мяжы між атмасферай і космасам усталявала вышыню ў 100 км (лінія Кармана), таму што на гэтай вышыні для стварэння пад'ёмнай аэрадынамічнай сілы неабходна, каб лятальны апарат рухаўся з першай касмічнай хуткасцю, з-за чаго губляецца сэнс авіяпалёту.
Астраномы з ЗША і Канады вымералі граніцу ўплыву атмасферных ветраў і пачатку ўздзеяння касмічных часціц. Яна апынулася на вышыні 118 кіламетраў, але NASA выкарыстоўвае лік 112 км. На гэтай вышыні шатлы пераключаліся са звычайнага манеўравання з выкарыстаннем толькі ракетных рухавікоў на аэрадынамічныя з «апорай» на атмасферу.[3]
Згодна з іншага пункту гледжання, космас пачынаецца прыблізна на вышыні 21 мільёна кіламетраў - там, дзе практычна знікае гравітацыйнае ўздзеянне Зямлі.
Адрозніваюць так званы блізкіі космас, які даследуецца пры дапамозе штучных спадарожнікаў Зямлі, касмічных апаратаў, міжпланетных станцый, і далёкі космас — свет зорак і галактык.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999
- ↑ БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999
- ↑ Вучоныя ўдакладнілі мяжу космасу (руск.)