Шартр: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др робат дадаў: mzn:شارتر |
др r2.7.2) (робат дадаў: am:ሻርትረ |
||
Радок 85: | Радок 85: | ||
[[Катэгорыя:Гарады Францыі]] |
[[Катэгорыя:Гарады Францыі]] |
||
[[am:ሻርትረ]] |
|||
[[be-x-old:Шартр]] |
[[be-x-old:Шартр]] |
||
[[bg:Шартър]] |
[[bg:Шартър]] |
Версія ад 08:12, 14 верасня 2012
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Шартр (фр.: Chartres) — горад у Францыі, на рацэ Эр, прэфектура (сталіца) дэпартамента Эр і Луар. Размешчаны ў 96 км ад Парыжа ў цэнтральнай Францыі.
Насельніцтва: 40,4 тыс. жыхароў (1999), з прыгарадамі — 87 800 жыхароў. Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць; вытворчасць мастацкага шкла, гатовага адзення. Вышэйшая музычная школа. Музей вытанчаных мастацтваў.
Гісторыя
Назва горада паходзіць ад імя ягоных першых жыхароў — карнутаў. Да рымскага заваявання ён быў адным з рэлігійных цэнтраў Галіі. У IX стагоддзі неаднаразова падвяргаўся нападам вікінгаў. У Сярэднявеччы тытул графа Шартрскага насілі кіраўнікі Шампані. У 1286 годзе быў выкуплены ў каралеўскі дамен. Тытул герцага Шартрскага належыў розным сваякам французскіх каралёў пачынаючы з прынцэсы Рэнэ. У 1594 годзе ў Шартры каранаваўся першы кароль дынастыі Бурбонаў — Генрых IV.
Славутасці
На пагорку, над старой часткай горада, ўздымаецца знакаміты гатычны сабор Нотр-дам, які бвў выбудаваны ў рэкордныя тэрміны з 1194 па 1220 гады і валодае багатым скульптурным убраннем. Сабор Шартрскай Маці Божай прыцягвае паломнікаў і турыстаў з усёй краіны, а яго вежы параць над горадам і над навакольнай далінай Бос.