Дзяржава Само: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +літ-ра
Радок 36: Радок 36:
У апошнія гады кіравання Само яго дзяржава ўжо не вяла буйных войнаў, бо ворагі баяліся яго войска і яго воінскага поспеху. Памёр Сама ў 658 годзе. Годнага пераемніка ў Сама не было і яго дзяржава распалася. У Само было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сыны і 15 дачок. Па звестках паданняў нашчадкамі Сама зяўляюцца [[Род Майміравічаў|Майміравічы]] – гаспадары [[Вялікамараўская дзяржава|Вялікамараўскай дзяржавы]] і [[Род Пржэмыславічаў|Пржэмыславічы]] – гаспадары [[Чэхія|Чэшскай дзяржавы]]. Пацверджанняў няма, але бачачы шматлікасць сыноў і дачок гэта цалкам магчыма ўявіць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах, якія ўтварыліся пасля заняпаду Дзяржавы Сама.
У апошнія гады кіравання Само яго дзяржава ўжо не вяла буйных войнаў, бо ворагі баяліся яго войска і яго воінскага поспеху. Памёр Сама ў 658 годзе. Годнага пераемніка ў Сама не было і яго дзяржава распалася. У Само было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сыны і 15 дачок. Па звестках паданняў нашчадкамі Сама зяўляюцца [[Род Майміравічаў|Майміравічы]] – гаспадары [[Вялікамараўская дзяржава|Вялікамараўскай дзяржавы]] і [[Род Пржэмыславічаў|Пржэмыславічы]] – гаспадары [[Чэхія|Чэшскай дзяржавы]]. Пацверджанняў няма, але бачачы шматлікасць сыноў і дачок гэта цалкам магчыма ўявіць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах, якія ўтварыліся пасля заняпаду Дзяржавы Сама.


{{літ|1=|Labuda Gerard. Pierwsze państwo słowiańskie Państwo Samona, Poznań, 1949|Від=Б}}
{{літ|1=|Labuda Gerard. Pierwsze państwo słowiańskie Państwo Samona. Poznań, 1949.|Від=Б}}


{{DEFAULTSORT:Сама}}
{{DEFAULTSORT:Сама}}

Версія ад 11:10, 26 лютага 2008

Шаблон:Вызнч (славенск.: Samova ríša, славацк.: Samova država, Samova plemenska zveza, польск.: Państwo Samona, чэшск.: Sámova říše; 623658) — першае вядомае палітычнае ўтварэнне славян, звесткі аб стварэнні і гісторыі бедныя і носяць паўлегендарны характар. Назву атрымала ад імя заснавальніка - Сама. У склад дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі сучасных Чэхіі, Славакіі, часткова Германіі (землі лужыцкіх сербаў), Польшчы, Славеніі і Харватыі. Неўзабаве пасля смерці Само яго дзяржава распалася.

Крыніцы

...

Асоба Сама

Сама — кароль славян, выява ў Зноемскай ратодзе (1019–1034)
Здымак у ультрафіялетавым святле. © F. Sysel a K. Dvořáková, 1999.

Шаблон:Вызн2 (па-славацку і славенску: Samo, па-польску: Samon, па-чэску: Sámo) (канец 6 ст. - 658) – гандляр з Франкскай імперыі, першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У 623 заснаваў у Цэнтральнай Еўропе першае вядомае палітычнае утварэнне славян.

У Хроніцы Фрэдэгара ён завецца «homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago» - «чалавек на імя Сама, франк з мясцовасці Сенанага». «Senonago» верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сэнс дэпартамэнта Ён на паўднёвы ўсход ад Парыжа, але «natione Francos» магчыма разумець па рознаму – «франк па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».

Зараз існуе дзве гіпотэзы аб этнічнай прыналежнасці Само. Першая зыходзіць з таго, што ён галараманец, раманізаваны жыхар Галіі - былой правінцыі Рымскай имперыі, а імя «Сама» кельцкага паходжання. Другая, заснаваная на Зальцбургскай хроніцы «Conversio Bagoariorum et Carantanorum», зыходзіць з таго, што слова «сама» трэба разглядаць у якасьці старажытнаславянскага тытулу. У такім разе «Сама» значыць «самаўладзец». Да таго ж у славянскіх мовах слова «сама» мае самастойны сэнс і некаторыя даследчыкі лічаць «Сама» скарачэннем ад «Самаслаў». Аднак большасьць аддае перавагу першай гіпотэзе.

Славяне ў гэты час

Славянскія землі на якіх утварылася гэтая дзяржава ў канцы 6 ст. нахадзіліся пад уладай Аварскага каганату. Вядома мноства выступаў славян супраць авараў. У 603 пасля смерці аварскага кагана Баяна ў каганаце пачалася міжусобная барацьба. Шматлікія славянскія землі пачалі паўстанне за вызваленне ад больш як пяцідзесятігадовай залежнасці.

Дзейнасць Сама

Каля 620 Сама падрыхтаваў караван і адправіўся на ўсход. Дасягнуў ён месца, дзе Усходні гандлёвы шлях перасякаўся з Бурштынавым шляхам - Мараўскага поля каля таго месца, дзе Марава ўпадае ў Дунай і спыніўся там лагерам. Планы яго змяніліся, і ён вырашыў накіравацца ў Італію, а для таго, каб падарожжа стала схаднейшым, ён вырашыў набыць у славян аварскіх рабоў, якія карысталіся вялікім попытам у Ламбардыі. Сама ўмацаваў свой лагер і стаў набываць у падарожных гандляроў і навакольных славянаў рабоў. З часам побач з ім сталі спыняцца драбнейшыя групы купцоў, і так утварыўся даволі вялікі лагер. Сама не валодаў славянскай мовай, бо ў гэтым пакуль не было асобай патрэбы, а меў зносіны са славянамі праз тлумачоў.

Аднойчы да гэтага месца, але на супрацлеглым беразе, наблізіўся загон аварскай кавалерыі, аб якім стала вядома загадзя з-за характэрнага шуму. Каб напасці на купецкі лагер, аварам трэба было пераправіцца праз раку, а брод быў даволі далёка. Часу на гэта авары страцілі даволі шмат, так што Сама паспеў дамовіцца з славянамі аб супольнай абароне і наступным падзеле здабычы. Славянскі атрад быў пастаўлены ў засаду, у лясным гушчары на шляху руху авараў Сама паставіў атрады лучнікаў, таму калі авары вырваліся з лесу і распачалі бой з аддзелам Сама, яны ўжо былі моцна пабітыя стрэламі. А калі на іх з тылу рушылі славяне, то ўсё было хутка скончана. Сама падзяліў са сваімі баявымі таварышамі багатую здабычу, а слава аб яго подвігах і ваенным поспеху разнеслася па навакольных землях. Да яго пацягнуліся людзі, і яго войска стала расці.

Сама перастаў спяшацца ў Італію. Ён стаў ахоўваць пераправы праз рэкі і гандлёвыя шляхі, а купцы за гэта плацілі яму. Месца і справа Сама спадабаліся. Умацоўваўся яго фінансавы і ваенны патэнцыял, калі праз год ён яшчэ раз здолеў перамагчы аварскае войска ў баі, слава аб Сама разнеслася па ўсёй Еўропе. Сама стаў князем у славянскіх землях, кантралюемая ім тэрыторыя стала пашыралася, а ваенны поспех не пакідаў яго. Ад абарончай тактыкі ў барацьбе з аварамі ён перайшоў да наступальнай, і сам стаў нападаць на аварскія атрады і паселішчы. Адно яго імя стала наводзіць на авараў жах. Пасля такіх параз з-пад улады авараў вызваліліся харваты, прыальпійскія славяне.

Кароль Аўстразыі Дагаберт I уважліва сачыў за развіццём падзей на ўсходзе. Ён вырашыў, што землі, спустошаныя жорсткімі войнамі, не акажуць занадта моцнага супраціву яго войску. Агульнай мяжы ў Аўстразіі са славянскімі землямі не было, паміж імі ляжалі шырокія нічыйныя землі. Славяне не нападалі на заходнія каралеўствы, але Дагаберт асцярагаўся іх і жадаў нанесці папераджальны ўдар. Да таго ж знайшлася ўдалая падстава. На Мараўскім полі быў разрабаваны нейкі франкскі караван. Купцу пашчасціла выратавацца, і ён адправіўся са скаргай да Дагаберта. Кароль абяцаў яму сваю дапамогу і адправіў да Сама пасла на імя Сіхарый, які валодаў славянскай мовай.

Сіхарый прыбыў да Сама і запатрабаваў сустрэчы з князем, але ведаючы, хто такі Сама, то і размаўляў ён па-франкску, і быў апрануты ў вопратку франкаў. Само які ўжо вывучыў славянскую мову і прытрымваўся славянскіх звычаяў, не прыняў пасла. Тады Сіхарый апрануўся па-славянску і прыйшоў да князя. На гэты раз Сама прыняў Сыхарыя, які паставіўся ўладара без павагі і стаў патрабаваць кампенсацыі страт за разрабаваны караван. Сама пагадзіўся са справядлівасцю яго патрабаванняў і пагадзіўся кампенсаваць усю прычыненую шкоду, калі Дагаберт кампенсуе ўсе страты славянскіх купцоў на тэрыторыі Аўстразіі. Сіхарый не меў такіх паўнамоцтваў і стаў адказваць унікліва, Само з'едліва высмейваў яго адказы, і справа дайшла да сваркі паміж імі, падчас якой Сіхарый дазволіў сабе абразлівыя выразы ў адрас Сама. Уладар паклікаў сваіх слуг і загадаў выкінуць пасла за валы лагера, што і было выканана.

Пазнаўшы аб няўдачы пасольства, Дагаберт вырашыў разабрацца з непакорлівым і дзёрзкім славянскім уладаром. Каля 630 ён сабраў войска і па вясне трыма калонамі рушыў на дзяржаву Само. У некалькіх дробных сутычках у памежных землях алеманы і лангабарды атрымалі перамогі. Але на шляху калоны ўзначальваемай Дагабертам была памежная крэпасць Вагасцісбург, у якой засеў Сама са сваёй дружынай. Дагабэрт аблажыў крэпасць, але Сама са сваімі людзьмі вышаў за валы і навязаў франкам бой. Па легендзе бой доўжыўся трое сутак, пасля чаго франкі збеглі, кінуўшы свой лагер, харчы і здабычу. Сама не абмежаваўся гэтай перамогай і стаў здзяйсняць набегі на заходнія землі, даходзячы да Цюрынгіі. Слава і магутнасць Само настолькі ўзраслі, што сербскі князь Дрэван выйшаў з васальнага падначалення Дагаберту і прызнаў уладу Само.

Славяне пачалі напады на землі франкаў і часцяком атрымлівалі перамогі, праўда, усе гэтыя бітвы былі дробнымі. У гэтых акалічнасцях, саксы, якія жылі недалёка ад дзяржавы Само і праз землі якіх славяне пранікалі на захад, прапанавалі свае паслугі Дагаберту. За паніжэнне даніны яны абавязаліся ахоўваць межы Аўстразіі ад набегаў славян, ды і іншых ворагаў. Дагаберт прыняў іх прапанову, але не шмат ад таго выйграў. Славяне па-ранейшаму пранікалі ў яго зямлі і рабавалі іх.

Дагаберт не мог зладзіцца са славянскім нашэсцем. Тады ў справу ўступіў герцаг Цюрынгіі Радульф, якога таксама непакоілі набегі ваяроў Сама. Ён здолеў разбіць славян і выгнаў іх атрады са ўсіх франкскіх земляў. Але доўга карыстацца плёнам гэтай перамогі яму не прыйшлося. Радульф пасварыўся з дараднікамі Зігіберта, пасля чаго ён абвясціў сябе суверэнным гаспадаром свайго герцагства. Яму сталі патрэбныя саюзнікі, а хто акрамя Сама мог быць лепшым саюзнікам у барацьбе супраць Зігіберта і Дагаберта. Так славянская дзяржава стала саюзнікам і апорай герцагства Цюрынгія.

Спадчына

У апошнія гады кіравання Само яго дзяржава ўжо не вяла буйных войнаў, бо ворагі баяліся яго войска і яго воінскага поспеху. Памёр Сама ў 658 годзе. Годнага пераемніка ў Сама не было і яго дзяржава распалася. У Само было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сыны і 15 дачок. Па звестках паданняў нашчадкамі Сама зяўляюцца Майміравічы – гаспадары Вялікамараўскай дзяржавы і Пржэмыславічы – гаспадары Чэшскай дзяржавы. Пацверджанняў няма, але бачачы шматлікасць сыноў і дачок гэта цалкам магчыма ўявіць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах, якія ўтварыліся пасля заняпаду Дзяржавы Сама.

Шаблон:Літ