Дзяржава Само: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7: Радок 7:
== Асоба Сама ==
== Асоба Сама ==
[[Выява:King Samo.jpg|thumb|200px|Сама — кароль славян, выява ў Зноемскай ратодзе (1019–1034)</br>Здымак у ультрафіялетавым святле. © F. Sysel a K. Dvořáková, 1999.]]
[[Выява:King Samo.jpg|thumb|200px|Сама — кароль славян, выява ў Зноемскай ратодзе (1019–1034)</br>Здымак у ультрафіялетавым святле. © F. Sysel a K. Dvořáková, 1999.]]
{{вызн2|1=С{{*|а}}ма}} ([[Славацкая мова|па-славацку]] і [[Славенская мова|славенску]]: ''Samo'', [[Польская мова|па-польску]]: ''Samon'', [[Чэская мова|па-чэску]]: ''Sámo'') (канец [[6 стагоддзе|6 ст.]] - [[658]]) гандляр з [[Франкская імперыя|Франкскай імперыі]], першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У [[623]] заснаваў у [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]] першае вядомае палітычнае утварэнне [[Славяне|славян]].
{{вызн2|1=С{{*|а}}ма}} ([[Славацкая мова|славацк.]] і [[Славенская мова|славенск.]]: ''Samo'', [[Польская мова|польск.]]: ''Samon'', [[Чэшская мова|чэшск.]]: ''Sámo'') (кан. [[6 ст.]] - [[658]]) гандляр з [[Франкская імперыя|Франкскай імперыі]], першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У [[623]] заснаваў у [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]] першае вядомае палітычнае утварэнне [[Славяне|славян]].


У [[Хроніка Фрэдэгара|Хроніцы Фрэдэгара]] ён завецца «''homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago''» - «чалавек на імя Сама, франк з мясцовасці Сенанага». «''Senonago''» верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сэнс дэпартамэнта Ён на паўднёвы ўсход ад [[Парыж]]а, але «''natione Francos''» магчыма разумець па рознаму – «[[Франкі|франк]] па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».
У [[Хроніка Фрэдэгара|Хроніцы Фрэдэгара]] ён завецца «''homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago''» - «чалавек на імя Сама, франк з мясцовасці Сенанага». «''Senonago''» верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сэнс дэпартамэнта Ён на паўднёвы ўсход ад [[Парыж]]а, але «''natione Francos''» магчыма разумець па рознаму – «[[Франкі|франк]] па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».

Версія ад 13:19, 26 лютага 2008

Шаблон:Вызнч (славенск.: Samova ríša, славацк.: Samova država, Samova plemenska zveza, польск.: Państwo Samona, чэшск.: Sámova říše; 623658) — першае вядомае палітычнае ўтварэнне славян, звесткі аб стварэнні і гісторыі бедныя і носяць паўлегендарны характар. Назву атрымала ад імя заснавальніка - Сама. У склад дзяржавы ўваходзілі тэрыторыі сучасных Чэхіі, Славакіі, часткова Германіі (землі лужыцкіх сербаў), Польшчы, Славеніі і Харватыі. Неўзабаве пасля смерці Само яго дзяржава распалася.

Крыніцы

Адзінымі крыніцамі аб Сама і яго дзяржаве з'яўляецца Хроніка Фрэдэгара (Gesta Dagoberti I regnis Francorum) і пазнейшая Зальцбургская хроніка (Conversio Bagoariorum et Carantanorum). Хроніка Фрэдэгара лічыцца больш надзейнай, Зальцбургская хроніка ўтрымлівае значную колькасць напаўлегендарных звестак, але, паколькі тыя звесткі вельмі раннія, таксама лічыцца неабходнай крыніцай ведаў ад Самавай дзяржаве.

Асоба Сама

Сама — кароль славян, выява ў Зноемскай ратодзе (1019–1034)
Здымак у ультрафіялетавым святле. © F. Sysel a K. Dvořáková, 1999.

Шаблон:Вызн2 (славацк. і славенск.: Samo, польск.: Samon, чэшск.: Sámo) (кан. 6 ст. - 658) — гандляр з Франкскай імперыі, першы пэўна вядомы славянскі ўладар. У 623 заснаваў у Цэнтральнай Еўропе першае вядомае палітычнае утварэнне славян.

У Хроніцы Фрэдэгара ён завецца «homo nomen Samo, natione Francos, de pago Senonago» - «чалавек на імя Сама, франк з мясцовасці Сенанага». «Senonago» верагодней за ўсё атаясамліваецца з сёнешняй тэрыторыяй Сэнс дэпартамэнта Ён на паўднёвы ўсход ад Парыжа, але «natione Francos» магчыма разумець па рознаму – «франк па нацыянальнасці», «народжаны ў Франкскай імперыі» або «падданы/жыхар Франкскай імперыі».

Зараз існуе дзве гіпотэзы аб этнічнай прыналежнасці Само. Першая зыходзіць з таго, што ён галараманец, раманізаваны жыхар Галіі - былой правінцыі Рымскай имперыі, а імя «Сама» кельцкага паходжання. Другая, заснаваная на Зальцбургскай хроніцы «Conversio Bagoariorum et Carantanorum», зыходзіць з таго, што слова «сама» трэба разглядаць у якасьці старажытнаславянскага тытулу. У такім разе «Сама» значыць «самаўладзец». Да таго ж у славянскіх мовах слова «сама» мае самастойны сэнс і некаторыя даследчыкі лічаць «Сама» скарачэннем ад «Самаслаў». Аднак большасьць аддае перавагу першай гіпотэзе.

Славяне ў гэты час

Славянскія землі на якіх утварылася гэтая дзяржава ў канцы 6 ст. нахадзіліся пад уладай Аварскага каганату. Вядома мноства выступаў славян супраць авараў. У 603 пасля смерці аварскага кагана Баяна ў каганаце пачалася міжусобная барацьба. Шматлікія славянскія землі пачалі паўстанне за вызваленне ад больш як пяцідзесятігадовай залежнасці.

Дзейнасць Сама

Каля 620 Сама падрыхтаваў караван і адправіўся на ўсход. Дасягнуў ён месца, дзе Усходні гандлёвы шлях перасякаўся з Бурштынавым шляхам - Мараўскага поля каля таго месца, дзе Марава ўпадае ў Дунай і спыніўся там лагерам. Планы яго змяніліся, і ён вырашыў накіравацца ў Італію, а для таго, каб падарожжа стала схаднейшым, ён вырашыў набыць у славян аварскіх рабоў, якія карысталіся вялікім попытам у Ламбардыі. Сама ўмацаваў свой лагер і стаў набываць у падарожных гандляроў і навакольных славянаў рабоў. З часам побач з ім сталі спыняцца драбнейшыя групы купцоў, і так утварыўся даволі вялікі лагер. Сама не валодаў славянскай мовай, бо ў гэтым пакуль не было асобай патрэбы, а меў зносіны са славянамі праз тлумачоў.

Аднойчы да гэтага месца, але на супрацлеглым беразе, наблізіўся загон аварскай кавалерыі, аб якім стала вядома загадзя з-за характэрнага шуму. Каб напасці на купецкі лагер, аварам трэба было пераправіцца праз раку, а брод быў даволі далёка. Часу на гэта авары страцілі даволі шмат, так што Сама паспеў дамовіцца з славянамі аб супольнай абароне і наступным падзеле здабычы. Славянскі атрад быў пастаўлены ў засаду, у лясным гушчары на шляху руху авараў Сама паставіў атрады лучнікаў, таму калі авары вырваліся з лесу і распачалі бой з аддзелам Сама, яны ўжо былі моцна пабітыя стрэламі. А калі на іх з тылу рушылі славяне, то ўсё было хутка скончана. Сама падзяліў са сваімі баявымі таварышамі багатую здабычу, а слава аб яго подвігах і ваенным поспеху разнеслася па навакольных землях. Да яго пацягнуліся людзі, і яго войска стала расці.

Сама перастаў спяшацца ў Італію. Ён стаў ахоўваць пераправы праз рэкі і гандлёвыя шляхі, а купцы за гэта плацілі яму. Месца і справа Сама спадабаліся. Умацоўваўся яго фінансавы і ваенны патэнцыял, калі праз год ён яшчэ раз здолеў перамагчы аварскае войска ў баі, слава аб Сама разнеслася па ўсёй Еўропе. Сама стаў князем у славянскіх землях, кантралюемая ім тэрыторыя стала пашыралася, а ваенны поспех не пакідаў яго. Ад абарончай тактыкі ў барацьбе з аварамі ён перайшоў да наступальнай, і сам стаў нападаць на аварскія атрады і паселішчы. Адно яго імя стала наводзіць на авараў жах. Пасля такіх параз з-пад улады авараў вызваліліся харваты, прыальпійскія славяне.

Кароль Аўстразыі Дагаберт I уважліва сачыў за развіццём падзей на ўсходзе. Ён вырашыў, што землі, спустошаныя жорсткімі войнамі, не акажуць занадта моцнага супраціву яго войску. Агульнай мяжы ў Аўстразіі са славянскімі землямі не было, паміж імі ляжалі шырокія нічыйныя землі. Славяне не нападалі на заходнія каралеўствы, але Дагаберт асцярагаўся іх і жадаў нанесці папераджальны ўдар. Да таго ж знайшлася ўдалая падстава. На Мараўскім полі быў разрабаваны нейкі франкскі караван. Купцу пашчасціла выратавацца, і ён адправіўся са скаргай да Дагаберта. Кароль абяцаў яму сваю дапамогу і адправіў да Сама пасла на імя Сіхарый, які валодаў славянскай мовай.

Сіхарый прыбыў да Сама і запатрабаваў сустрэчы з князем, але ведаючы, хто такі Сама, то і размаўляў ён па-франкску, і быў апрануты ў вопратку франкаў. Само які ўжо вывучыў славянскую мову і прытрымваўся славянскіх звычаяў, не прыняў пасла. Тады Сіхарый апрануўся па-славянску і прыйшоў да князя. На гэты раз Сама прыняў Сыхарыя, які паставіўся ўладара без павагі і стаў патрабаваць кампенсацыі страт за разрабаваны караван. Сама пагадзіўся са справядлівасцю яго патрабаванняў і пагадзіўся кампенсаваць усю прычыненую шкоду, калі Дагаберт кампенсуе ўсе страты славянскіх купцоў на тэрыторыі Аўстразіі. Сіхарый не меў такіх паўнамоцтваў і стаў адказваць унікліва, Само з'едліва высмейваў яго адказы, і справа дайшла да сваркі паміж імі, падчас якой Сіхарый дазволіў сабе абразлівыя выразы ў адрас Сама. Уладар паклікаў сваіх слуг і загадаў выкінуць пасла за валы лагера, што і было выканана.

Пазнаўшы аб няўдачы пасольства, Дагаберт вырашыў разабрацца з непакорлівым і дзёрзкім славянскім уладаром. Каля 630 ён сабраў войска і па вясне трыма калонамі рушыў на дзяржаву Само. У некалькіх дробных сутычках у памежных землях алеманы і лангабарды атрымалі перамогі. Але на шляху калоны ўзначальваемай Дагабертам была памежная крэпасць Вагасцісбург, у якой засеў Сама са сваёй дружынай. Дагабэрт аблажыў крэпасць, але Сама са сваімі людзьмі вышаў за валы і навязаў франкам бой. Па легендзе бой доўжыўся трое сутак, пасля чаго франкі збеглі, кінуўшы свой лагер, харчы і здабычу. Сама не абмежаваўся гэтай перамогай і стаў здзяйсняць набегі на заходнія землі, даходзячы да Цюрынгіі. Слава і магутнасць Само настолькі ўзраслі, што сербскі князь Дрэван выйшаў з васальнага падначалення Дагаберту і прызнаў уладу Само.

Славяне пачалі напады на землі франкаў і часцяком атрымлівалі перамогі, праўда, усе гэтыя бітвы былі дробнымі. У гэтых акалічнасцях, саксы, якія жылі недалёка ад дзяржавы Само і праз землі якіх славяне пранікалі на захад, прапанавалі свае паслугі Дагаберту. За паніжэнне даніны яны абавязаліся ахоўваць межы Аўстразіі ад набегаў славян, ды і іншых ворагаў. Дагаберт прыняў іх прапанову, але не шмат ад таго выйграў. Славяне па-ранейшаму пранікалі ў яго зямлі і рабавалі іх.

Дагаберт не мог зладзіцца са славянскім нашэсцем. Тады ў справу ўступіў герцаг Цюрынгіі Радульф, якога таксама непакоілі набегі ваяроў Сама. Ён здолеў разбіць славян і выгнаў іх атрады са ўсіх франкскіх земляў. Але доўга карыстацца плёнам гэтай перамогі яму не прыйшлося. Радульф пасварыўся з дараднікамі Зігіберта, пасля чаго ён абвясціў сябе суверэнным гаспадаром свайго герцагства. Яму сталі патрэбныя саюзнікі, а хто акрамя Сама мог быць лепшым саюзнікам у барацьбе супраць Зігіберта і Дагаберта. Так славянская дзяржава стала саюзнікам і апорай герцагства Цюрынгія.

Спадчына

У апошнія гады кіравання Само яго дзяржава ўжо не вяла буйных войнаў, бо ворагі баяліся яго войска і яго воінскага поспеху. Памёр Сама ў 658 годзе. Годнага пераемніка ў Сама не было і яго дзяржава распалася. У Само было 12 жонак-славянак і ад іх 22 сыны і 15 дачок. Па звестках паданняў нашчадкамі Сама зяўляюцца Майміравічы – гаспадары Вялікамараўскай дзяржавы і Пржэмыславічы – гаспадары Чэшскай дзяржавы. Пацверджанняў няма, але бачачы шматлікасць сыноў і дачок гэта цалкам магчыма ўявіць. Магчыма, яго нашчадкі ўладарылі і ў іншых славянскіх дзяржавах, якія ўтварыліся пасля заняпаду Дзяржавы Сама.

Шаблон:Літ