Аляксандра Рыгораўна Мураўёва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Новая старонка: '{{Асоба | імя = Аляксандра Мураўёва | арыгінал імя = Александра Григорьевна Мур...'
 
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Аляксандра Мураўёва у Аляксандра Рыгораўна Мураўёва
(Няма розніцы)

Версія ад 20:43, 16 верасня 2012

Аляксандра Мураўёва
Александра Григорьевна Муравьёва
Акварэль Пётра Сакалова, 1825
Дата нараджэння 1804
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1832
Месца смерці Пятроўскі Завод
Грамадзянства Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя
Бацька Рыгор Іванавіч Чарнышоў
Маці Лізавета Пятроўна Квашніна-Самарына
Муж Мікіта Мураўёў
Дзеці Sofiya Muravyova[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандра (Александрына) Рыгораўна Мураўёва (руск.: Александра Григорьевна Муравьёва;1804 — 22 лістапада 1832, Пятроўскі Завод), народжаная графіня Чарнышова, сястра дзекабрыста Захара Чарнышова[1], жонка дзекабрыста Мікіты Мураўёва, якая паследвала за ім у Сібір.

Біяграфія

Дачка дзейснага таемнага саветніка Рыгора Іванавіча Чарнышова (1762—1831) і Лізаветы Пятроўны Квашнінай-Самарынай (1773—1828). Жонка Мікіты Мураўёва з 22 лютага 1823 года. Калі мужа арыштавалі, чакала трэцяе дзіця. Дазвол следваць за мужам атрымала праз Маскву, бачылася з Аляксандрам Пушкіным, які перадаў ёй свае вершы, адрасаваныя дзекабрыстам «У глыбіні сібірскіх руд…», і пасланне да І. Пушчына — «Мой первый друг, мой друг бесценный…». Прыбыла ў Чыцінскі астрог у лютым 1827 года. Памерла ў Пятроўскім Заводзе. З траіх дзяцей Мураўёвых, якія нарадзіліся ў Сібіры, выжыла толькі дачка Соф’я. Аляксандра Рыгораўна завяшчала пахаваць сябе побач з маці, але на гэта не быў атрыманы дазвол уладаў. Над магілай А. Мараўёвай па жаданні мужа была пабудаваная капліца.

Зноскі