Цішыня: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '[[Image:Noiseaud.png|right|Манафанічныя дарожкі ў аўдыёрэдактары. Верхняя дарожка - цішыня, ніжняя - р...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:23, 18 верасня 2012

Манафанічныя дарожкі ў аўдыёрэдактары. Верхняя дарожка - цішыня, ніжняя - ружовы шум.

Цішыня, ціша — поўная ці частковая гукаў, шуму, іншых раздражняльнікаў слыху. Таксама ў пераносным значэнні словам "цішыня" абазначаюць душэўны спакой, адсутнасць варожасці і да г.п. [1] Часам для кантрасту ў алегорыях цішынёй называюць не поўную адсутнасць гуку, а толькі адносную, напр., бязмоўнасць прыроды, што кантрастуе з шумам мегаполіса. Адносная цішыня карысная для здароўя, таму стомленым і хворым людзям раяць пазбягаць гучных шумаў. Але гукі ў дыяпазоне ад 20 да 60 дб станоўча ўплываюць на чалавека.[2] Лічыцца, што чалавек не можа пачуць абсалютную цішыню, бо ў любым выпадку будзе чуць гук уласнага сэрца. Аўстралійскі псіхолаг-эвалюцыяніст і музыказнаўца Язэп Жарданія лічыць, што для сацыяльных жывёлаў (у тым ліку, для чалавека) цішыня можа з'яўляцца прыкметай небяспекі. Шмат якія сацыяльныя жывёлы выкарыстоўваюць, здавалася б, выпадковыя гукі для камунікацыі. [3] Гэта сумесь розных гукаў, якія суправаджаюць штодзённае жыццё жывёлаў (напр., гукі харчавання), з іх дапамогаю члены групы захоўваюць аўдыёкантакт паміж сабой. Некаторыя сацыяльныя жывёлы ў выпадку небяспекі "цішэюць", сігналізуючы сваім маўчаннем пра сітуацыю. Чарльз Дарвін апісваў такія паводзіны ў групах дзікіх канёў, буйной рагатай жывёлы. [4]

Зноскі

  1. ТСБМ-2005, таксама тут.
  2. Что такое тишина? (руск.)
  3. Macedonia, J. (1986). Individuality in the contact call of the ring-tailed lemur (Lemur catta). American Journal of Primatology, 11, 163-179 (англ.)
  4. Charles Darwin (2004). The Descent of Men. London: Penguin Books. pg. 123.

Шаблон:Стаб