Вялікі шлем: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2) (робат змяніў: it:Grande elmo |
др r2.6.5) (робат дадаў: zh:十字軍頭盔 |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
[[sv:Tunnhjälm]] |
[[sv:Tunnhjälm]] |
||
[[uk:Цукрова голова (шолом)]] |
[[uk:Цукрова голова (шолом)]] |
||
[[zh:十字軍頭盔]] |
Версія ад 20:15, 18 верасня 2012
Вялікі шлем, Гаршковы шлем (англ.: heaume ад франц. шлем, ням.: Topfhelm шлем-гаршчок і ням.: Kuebelhelm шлем-коўш, ням.: Ueberhelm верхні шлем), шлем закрытага тыпу. Тыповая ахова галавы еўрапейскай панцырнай конніцы ў 13 і часткова ў 14 ст. Пэўны час у 14 ст. вялікія шлемы суіснавалі з бацынетамі, і ў апошняй чвэрці 14 ст. былі выцеснены імі як баявыя шлемы. Пазней пэўны час вялікія шлемы заставаліся ва ўжытку як турнірныя (адна з папулярных канструкцый — «жабіна галава»). Апошнія выпадкі выкарыстання здарыліся ўжо ў новы час, калі такімі шлемамі, разам з пласцінавым даспехам, карысталіся французскія сапёры ў час франка-прускай вайны (1870)[1]
Вялікія шлемы з'явіліся як развіццё шаломаў, дапоўненых маскай або разбудаваным наноснікам, ў канцы 12 ст.[2]. Для свайго часу такія шлемы давалі значна лепшую ахову галавы, і былі параўнальна простымі для вырабу. Недахопамі, якія і прадвызначылі знікненне такіх шлемаў з ужытку, былі іх вялікая маса, дрэнныя агляд і вентыляцыя.
Агульная форма цыліндрычная, часам са скосам верху пярэдняй часткі. Верх звычайна плоскі (шлем-гаршчок), з 14 ст. купалавідны (шлем-коўш). Шлем вырабляўся нітаваннем з некалькіх пласцін, зрокавыя шчыліны і пярэднія швы часта ўзмацняліся накладкамі. У верхняй частцы шлема рабіліся мацаванні для гербавых кляйнодаў, якія выконвалі ролю пазнавальных знакаў. Таўшчыня пласцін 2—5 мм, маса шлема даходіла да 5 кг.
Адметнасцю такога шлема быў вялікі ўнутраны аб'ём, што дазваляла надзяваць яго паўзверх кальчужнага каптура. У пач. 14 ст., са з'яўленнем купалавіднай верхняй часткі і агульным павелічэннем аб'ёму з патанчэннем сценак (шлем-коўш), стала магчымым надзяваць вялікі шлем і паўзверх іншага, больш шчыльна прылеглага да галавы шлема, напр., малога бацынета, адсюль паходжанне функцыянальнага тэрміну «верхні шлем», які азначае не канструкцыю, а спосаб выкарыстання. Пасля капійнага сутыкнення, і пры пераходзе, напр., да мечнага бою, верхні шлем скідаўся за спіну, дзе павісаў на спецыяльных ланцугах[2].
Як ва ўсіх закрытых шлемах, вентыляцыйныя адтуліны з левага боку звычайна рабілі меншымі або не рабілі іх зусім.
Зноскі
Літаратура
- Helmet // Chisholm, Hugh, рэд. (1911). Encyclopædia Britannica [англійская] (11th ed.). Cambridge University Press.
{{cite encyclopedia}}
: Адсутнічае або пусты|title=
(даведка) - Петар Мюлер. Topfhelm и Kubelhelm в Средние Века [Carlsruhe, 1998] / У перакл.: А. Гладченков, 2004. — «Домашняя страница сэра Ричарда».
Вялікі шлем на Вікісховішчы |