Эстонія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: справаў → спраў using AWB (7893)
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: pa:ਏਸਟੋਨੀਆ
Радок 298: Радок 298:
[[or:ଏଷ୍ଟୋନିଆ]]
[[or:ଏଷ୍ଟୋନିଆ]]
[[os:Эстони]]
[[os:Эстони]]
[[pa:ਏਸਟੋਨੀਆ]]
[[pam:Estonia]]
[[pam:Estonia]]
[[pap:Estonia]]
[[pap:Estonia]]

Версія ад 18:30, 22 верасня 2012

Эстонская рэспубліка
эст.: Eesti Vabariik
Герб Эстоніі
Сцяг Эстоніі Герб Эстоніі
Гімн: «Mu isamaa, mu õnn ja rõõm
(Мая айчына, маё шчасце і радасць)»
Дата незалежнасці 24 лютага 1918
20 жніўня 1991 (ад СССР)
Афіцыйная мова эстонская
Сталіца Талін
Найбуйнейшыя гарады Талін, Тарту, Нарва, Кохтла-Ярве, Пярну
Форма кіравання парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Спікер парламента
Тоамас Хендрык Ільвес
Андрус Ансіп
Эне Эргма
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
134-я ў свеце
45 226 км²
4,56
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

1 316 500 (1 студзеня 2012)[1] чал. (151-я)
29 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$26,950 млрд.[2]  (109-ы)
$20 182[2]
ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$22,541 млрд.[2]  (98-ы)
$16 880[2]
ІРЧП (2011) 0,835[3] (вельмі высокі) (34-ы)
Валюта еўра
Інтэрнэт-дамены .ee, .eu
Код ISO (Alpha-2) EE
Код ISO (Alpha-3) EST
Код МАК EST
Тэлефонны код +372
Часавыя паясы UTC+2, летам UTC+3

Эсто́нія, краіна ў Еўропе, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Па сушы мяжуе з Расіяй і Латвіяй.

Гісторыя

У старажытныя часы Эстонія была заселеная плямёнамі фіна-угорцаў. Хрысціянства прыйшло на эстонскую зямлю, калі нямецкія крыжакі і датчане заваявалі краіну ў 1227 годзе. Буйнейшае выступленне эстаў супраць іншаземцаў вядомае як Паўстанне Юр'евай ночы (1343—1345). За сваю гісторыю Эстонія знаходзілася пад уладай розных замежных захопнікаў: крыжакоў, Даніі, Швецыі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, і ўрэшце рэшт Расійскай Імперыі. Ажно да 1918 года пануючаю класай заставаліся астзейскія немцы, рэшткі якіх з'ехалі ў Германіяю пасля Другой Сусветнай Вайны.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і распаду Расійскае Імперыі, Эстонія 24 лютага 1918 года абвясціла незалежнасць. У чэрвені 1940 году краіна была гвалтоўна інкарпараваная ў Савецкі Саюз згода з савецка-нацысцкаю змовай. З 1941 па 1944 год Эстонія была пад нямецкаю акупацыяй, потым — зноў у складзе СССР. Незалежнасць Эстоніі адноўленая 20 жніўня 1991 года пасля балтыйскай Пяючай Рэвалюцыі і распаду СССР.

Пасля канчатковага вываду расійскіх войскаў 31 жніўня 1994 года Эстонія змагла развіваць актыўныя сувязі з Заходняй Еўропай. 29 сакавіка 2004 года Эстонія далучылася да NATO, а 1 мая 2004 года — да Еўрапейскага Саюзу.

Палітыка і дзяржаўны лад

Эстонія ёсць унітарнай дэмакратычнаю рэспублікай. Прэзідэнт абіраецца аднапалатным парламентам на пяць год. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам, які фармуецца прызначаным прэзідэнтам прэм'ер-міністрам і складаецца з 14 міністраў. Урад прызначаецца прэзідэнтам з згоды парламенту.

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту (Riigikogu — «Дзяржаўная Асамблея»), што складаецца з 101 дэпутата і абіраецца на 4 гады.

Судовая ўлада прадстаўленая Нацыянальным Судом (па-эстонску: Riigikohus), які складаецца з 17 судзей. Намеснік Нацыянальнага Суду пажыццёва прызначаецца парламентам з намінацыі прэзідэнта.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Эстоніі

Эстонія мае ў сваім складзе 15 адміністрацыйных адзінак — паветаў (эст.: маакондаў).

Геаграфія

Эстонія ляжыць на ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора на паўночна-ўсходняй частцы Усходне-Еўрапейскае платформы, між 57,3 і 59,5 градусамі паўночнае шыраты; і 21,5 і 28,1 градусамі заходняе даўгаты. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — усяго 50 метраў.

Прыродныя рэсурсы Эстоніі складаюць гаручыя сланцы (або кукерсіт) і вапняк, а таксама лясы, што займаюць 47 % тэрыторыі краіны. Эстонія мае больш за 1 400 азёраў (большая частка з якіх вельмі маля, самае вялікае — Чудска-Пскоўскае возера мае 3.555 км²), шматлікія балоты, і ўзбярэжжа даўжынёю 3 794 км з шматлікімі затокамі, пралівамі, бухтамі. Колькасць астравоў раўняецца прыкладна 1 500, самыя вялікія (якія таксама з'яўляюцца асобнымі акругамі) — Саарэмаа і Хіюмаа.

Найвышэйшы пункт Эстоніі — Суур Мунамягі на паўднёвым усходзе краіны (318 м).

Эканоміка

Эстонія — член Еўрапейскага Саюзу, буйнейшае ў свеце эканамічнай зоны. Пасля аднаўлення незалежнасці краіны ў 1991 годзе адбылася прыватызацыя большасці энергетыкі, тэлекамунікацый, чыгункі і іншых прадпрыемстваў.

Эстонія сталася адной з найбольш дынамічна развіваючаюся эканомік усходняе Еўропы і нават свету. Яна першай з былых рэсублік СССР выйшла на ўзровень вытворчасці 1990 году і перавысіла яго. Самым цяжкім з эканамічнага пункту гледжання годам для краіны быў 1999, пад уплывам фінансавага крызісу ў Расіі 17 жніўня 1998 года Эстонія стала другой балтыйскаю краінай, якая далучылася да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (у лістападзе 1999 году). Ужо да канца 2002 году Эстонія выканала большасць патрабаванняў для членства ў Еўрапейскім Саюзе, і 1 мая 2004 года сталася членам ЕС.

Важным чыннікам буйнага росту эканомікі Эстоніі ёсць інвестыцыі фінляндскіх прадпрыемстваў, што пераносяць шмат вытворчасці на тэрыторыю краіны.

Моцна развіты сектар інфармацыйных тэхналогій. Эстонія займае першыя месцы ў свеце па карыстанні Інтэрнэтам і выкарыстанні найноўшых сродкаў сувязі.

Сукупны ўнутраны прадукт per capita складае $12 300 і ёсць найвышэйшым сярод краін Балтыі.

У 1994 годзе Эстонія сталася першаю ў свеце краінаю, якая перайшла на плоскую шкалу падаткаў, пры якой прыбытак любога памеру абкладаецца па адзіным тарыфе (26 %). У студзені 2005 году падатак на даходы фізічных асоб быў зменшаны да 24 %.

Насельніцтва

Амаль семдзесят адсоткаў насельніцтва складаюць этнічныя эстонцы, астатнія — пераважна рускія, якія жывуць галоўным чынам у прамысловым паўночным рэгіёне краіны ці ў сталіцы Таліне. Таксама маецца невялікая група этнічных фінаў.

Паводле перапісу ад 2002 года, этнічны склад Эстоніі наступны:

Рэлігія

Як і ў Латвіі, вернікамі сябе вызначае даволі малая частка насельніцтва Эстоніі (каля аднае траціны). Большасць вернікаў Эстоніі належаць да лютэранскай канфесіі. Руская мяншыня спаведуе праваслаўе. Пры гэтым традыцыйна высокая пашана аддаецца традыцыйным паганскім вераванням.

Прыкладна 32 % насельніцтва залічвае сябе да пэўнае рэлігіі:

Таксама маюцца больш дробныя групы пратэстанцкіх і іудэйскіх вернікаў.

Культура

Дзяржаўная мова Эстоніі — эстонская. Шырока распаўсюджаныя руская і англійская.

Эстонія вядомая, як краіна з найвышэйшым у свеце ўзроўнем пісьменнасці.

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 6 красавіка 1992 года[4].

Гл. таксама

Зноскі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA