Антыгуа і Барбуда: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: gn:Antigua ha Barbuda
др r2.7.2) (робат дадаў: pa:ਐਂਟੀਗੁਆ ਅਤੇ ਬਰਬੂਡਾ
Радок 202: Радок 202:
[[or:ଆଣ୍ଟିଗୁଆ ଓ ବରବୁଡା]]
[[or:ଆଣ୍ଟିଗୁଆ ଓ ବରବୁଡା]]
[[os:Антигуæ æмæ Барбудæ]]
[[os:Антигуæ æмæ Барбудæ]]
[[pa:ਐਂਟੀਗੁਆ ਅਤੇ ਬਰਬੂਡਾ]]
[[pam:Antigua and Barbuda]]
[[pam:Antigua and Barbuda]]
[[pl:Antigua i Barbuda]]
[[pl:Antigua i Barbuda]]

Версія ад 13:32, 25 верасня 2012

Антыгуа і Барбуда
Antigua and Barbuda
Герб Антыгуа і Барбуды
Сцяг Антыгуа і Барбуды Герб Антыгуа і Барбуды
Дэвіз: «Each Endeavouring, All Achieving
(Стараннем кожнага здзяйсняецца агульнае)»
Гімн: «Fair Antigua, We Salute Thee»
Дата незалежнасці 1 лістапада 1981 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Сент-Джонс
Найбуйнейшыя гарады Сент-Джонс
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Луіза Лейк-Тэк
Болдуін Спенсер
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
195-я ў свеце
442 км²
малаваж.
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

86 654[1] чал. (191-я)
194 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$1,627 млрд[2]  (172-ы)
$19 340[2]
Валюта Усходне-карыбскі долар
Інтэрнэт-дамен .ag
Код ISO (Alpha-2) AG
Код ISO (Alpha-3) ATG
Код МАК ANT
Тэлефонны код +1-268
Часавыя паясы -4

Антыгуа і Барбуда — дзяржава на астравах Антыгуа, Барбуда і Рэдонда, якія ўваходзяць у архіпелаг Малыя Антыльскія астравы ў Карыбскім моры. Тэрыторыя – 441,6 кв.км. Насельніцтва – 68 тыс. чал. (2005), 91% – афрыканскага паходжання. 98% жыхароў краіны пражывае на востраве Антыгуа. Сталіца – Сент-Джонс (каля 30 тыс. жыхароў). Дзяржаўная мова – англійская. Большасць насельніцтва вызнае - пратэстанцтва. Нацыянальнае свята – 1 лістапада (1981 год) – Дзень незалежнасці. Грашовая адзінка – усходнекарыбскі долар.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Гісторыя

Востраў Антыгуа адкрыты Х. Калумбам у 1493 годз. У 1632 быў каланізаваны Вялікабрытаніяй. У 1834 г. на астравах было адменена рабства. У 1958 Антыгуа і Барбуда ўвайшлі ў Вест-Індскую федэрацыю, з 1962 – асобнае валоданне Вялікабрытаніі, з 1967 – «асацыяванае з Вялікабрытаніяй дзяржава». У 1977 г. Антыгуа і Барбуда падпісалі з ЗША дамову, па якой ЗША захоўвае вайсковые базы на тэрыторыі краіны. 1 лістапада 1981 абвешчаная незалежнасць.

Дзяржаўны лад

Канстытуцыйная манархія. У адпаведнасці з канстытуцыяй 1981 главой дзяржавы з'яўляецца брытанская каралева, прадстаўленая генерал-губернатарам (2005 – Дж. Б. К. Карлайл).

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту (тэрмін паўнамоцтваў – 5 гадоў), які складаецца з Сената (17 прызначаных генерал-губернатарам членаў: 11 – па рэкамендацыі прэм'ер-міністра, 4 – лідара апазіцыі, 1 – ад Савета Барбуды і 1 – ад самога губернатара) і Палаты прадстаўнікоў (17 дэпутатаў: 16 ад Антыгуа і 1 ад Барбуды).

Выканаўчая ўлада належыць кабінету міністраў на чале з прэм'ер-міністрам (з 2004 – Б. Спенсер).

Асноўныя палітычныя партыі. Кіруючая Аб'яднаная прагрэсіўная партыя (утвораная ў 1992, лідар – Б. Спенсер) і Лейбарысцкая партыя Антыгуа (заснаваная ў пачатку 1940-х гадоў, была кіруючай у 1980 – 2004 гадах).

Эканоміка

Эканоміка арыентаваная на развіццё турызму, які забяспечвае больш 70% валютных паступленняў і занятасць 60% працаздольнага насельніцтва. У 2005 тэмпы прыросту эканомікі склалі 4 %. Памер ВУП – 905 млн. дол. ЗША.

У сельскай гаспадарцы (4% ВУП) пераважае вырошчванне бавоўны, цукровага трыснягу і цытрусавых, але вытворчасць абмежавана нізкім гадавым узроўнем дажджавых ападкаў і глебавай эрозіяй. Рыбалоўства развіта слаба, у прыватнасці ў сувязі з збядненнем рыбных рэсурсаў і недахопам суднаў.

Прамысловасць (22% ВУП) прадстаўленая ў асноўным тэкстыльнай і мэблевай галінамі, а таксама прадпрыемствамі па зборцы асобных відаў электраапаратуры, вытворчасці цукру-сырцу, харчовых прадуктаў, рому, будматэрыялаў. Маецца нафтаперапрацоўчы завод.

У апошні час хутка развіваецца банкаўска-фінансавы сектар. Зарэгістравана больш 70 афшорных банкаў з удзелам замежнага капіталу, некалькі траставых і каля 5 тыс. камерцыйных кампаній. У апошнія гады ў мэтах процідзеяння адмыванню грошай у краіне прынятыя папраўкі да закона аб міжнародных карпарацыях. З 2002 ускладніўся рэжым выдачы антыгуанскіх пашпартоў замежным грамадзянам.

Пад сцягам Антыгуа і Барбуды плавае значная колькасць (каля 1300) суднаў, якія належаць замежным кампаніям У 2003 у краіне быў прыняты закон, які вызваліў уладальнікаў зарэгістраваных там суднаў ад выплаты прамых падаткаў на працягу 50 гадоў.

Знешні доўг – 1 млрд. дол. ЗША (2005). Узровень беспрацоўя – каля 11% працаздольнага насельніцтва.

Асноўныя артыкулы экспарту – бавоўна, цытрусавыя, ром, бытавая электратэхніка. Таварная наменклатура імпарту ўключае ў сябе харчаванне, машыны і транспартнае абсталяванне, прадукцыю прамысловага прызначэння, хімікаты і нафта. Галоўныя гандлёвыя партнёры – ЗША, Вялікабрытанія, Канада, усходнекарыбскія краіны, Японія, КНР, Германія.


Зноскі

  1. World Gazetteer
  2. а б Antigua and Barbuda. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/northamerica

Спасылкі

Шаблон:ААД Шаблон:КАРЫКАМ Арганізацыя Усходніх Карыбскіх дзяржаў