Сыч касматаногі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сыч касматаногі''' (''Aegolius funereus'') — невялікая сава з буйной шырокай галавой, з выбітным тв...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:40, 2 кастрычніка 2012

Сыч касматаногі (Aegolius funereus) — невялікая сава з буйной шырокай галавой, з выбітным тваравым дыскам і маленькімі пёркавымі вушкамі. Памер птушкі ў сярэднім не перавышае памеры голуба. Агульная даўжыня 21-27 см, даўжыня крыла 16-19 см, маса - 120-190 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Крылы доўгія і шырокія. Хвост кароткі. Лапы з густым пер'ем да кіпцюроў (ад гэтага назва). Афарбоўка бурая з белымі плямамі. Апошнія добра прыкметныя на галаве, шыі, плячах. Ніз светла-шэры, з нярэзкімі светла-бурымі стракацінкамі. Вочы і дзюба жоўтыя, кіпцюры чорныя. Маладыя птушкі адрозніваюцца ад дарослых каштанава-бурым апярэннем.