Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: XIX ст. → XIX ст. , вэрс → верс, сытэ → сітэ, скі універсітэ → скі ўніверсітэ, а у → а ў, ага ў using AWB (8323)
JAnDbot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: es, it выдаліў: la змяніў: fa, fr, lt
Радок 52: Радок 52:
[[en:Katholieke Universiteit Leuven]]
[[en:Katholieke Universiteit Leuven]]
[[eo:Katolika universitato de Loveno (Flandrio)]]
[[eo:Katolika universitato de Loveno (Flandrio)]]
[[es:Katholieke Universiteit Leuven]]
[[fa:دانشگاه کی یو لون]]
[[fa:دانشگاه کاتولیک لون]]
[[fr:Katholieke Universiteit Leuven (depuis 1968)]]
[[fr:Katholieke Universiteit Leuven]]
[[hu:Leuveni Katolikus Egyetem]]
[[hu:Leuveni Katolikus Egyetem]]
[[it:Katholieke Universiteit Leuven]]
[[ja:ルーヴェン・カトリック大学]]
[[ja:ルーヴェン・カトリック大学]]
[[la:Universitas Catholica Lovaniensis]]
[[li:Katholieke Universitèèt Leuve]]
[[li:Katholieke Universitèèt Leuve]]
[[lt:Leuveno universitetas]]
[[lt:Leveno universitetas]]
[[nl:Katholieke Universiteit Leuven]]
[[nl:Katholieke Universiteit Leuven]]
[[no:Katholieke Universiteit Leuven]]
[[no:Katholieke Universiteit Leuven]]

Версія ад 13:49, 10 кастрычніка 2012

Замак Арэнберг, частка Каталіцкага ўніверсітэта
Універсітэцкая бібліятэка

Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт, Лувенскі ўніверсітэт — самы старэйшы ўніверсітэт Бельгіі, знаходзіцца ў горадзе Лёвене.

Гісторыя

Пячатка Каталіцкага ўніверсітэта Лёвена

Датай заснавання лічыцца 1425 г., калі брабанцкі князь Ян IV звярнуўся з просьбай, пра адкрыццё школы (studium generale), да папы рымскага Марціна V. У сваёй просьбе ён падкрэсліваў зручнасць мясцовасці і дабрабыт жыхароў горада, а таксама наяўнасць адпаведнага будынка для школы.

Праз пяць гадоў пасля заснавання агульнай школы, Папа Рымскі Яўген IV, адчыніў тут багаслоўскі факультэт, які прынёс універсітэту найбольшую славу. Сярод яго прафесараў былі Адрыян Флёрэнс (пазней Адрыян VI, Папа Рымскі), Эразм Ратэрдамскі, іншыя вядомыя вучоныя. У XIX ст. Лювенскі ўніверсітэт стаў міжнародным цэнтрам філасофіі неатамізму.

Пад час Французскай рэвалюцыі быў зачынены і толькі з нараджэннем сучаснай бяльгійскай дзяржавы, 1831 г., быў адноўлены — перш у горадзе Мехелен, а адтуль перанесены зноў у Лёвен.

У 18881889 г. тут пры дапамозе кардынала Д. Мерсье быў заснаваны Вышэйшы інстытут філасофіі (школа Фамы Аквітанскага), з 1894 г. выдаваўся часопіс «Revue Neoscolastique». Універсітэт праславілі не толькі філосафы і багасловы: шырока вядомы, напрыклад, картограф, складальнік дакладных атласаў Меркатар, анатаміст А. Везалій, фізік Ж. Леметр і інш.

Падчас абодвух сусветных войнаў былі знішчаныя вялікія ўніверсітэцкія кнігазборы, утрачана частка архіваў.

У 1946 г. пад адной адміністрацыяй паўсталі дзве паралельныя секцыі ўніверсітэта — французская і фламандская, а з 1970 г. існуюць два асобныя ўніверсітэты — французскі (у горадзе Лёвен-ле-Нёў) і фламандскі. Абодва лічацца пераемнікамі старога ўніверсітэта.

Мова

Спачатку адзінай мовай універсітэту была лацінская, пасля французская. Толькі ў 1920 г. лекцыі пачалі чытаць на фламандскай мове.

Беларусы ў Лёвенскім універсітэце

Першым беларусам, які скончыў вышэйшыя студыі ў Лёвенскім універсітэце з тытулам доктара філасофіі, быў Фабіян Абрантовіч. Сярод астатніх выпускнікоў-беларусаў: Уладзімір Бакуновіч, Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель, Міхась Саўка, Павел Урбан.

Літаратура

  • Беларусь-Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы міжнар. «круглага стала», Мінск, 2001 / Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. — Мн.:"Беларускі кнігазбор", 2002. ISBN 985-6638-68-2.

Спасылкі