Сірыя: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат змяніў: pa:ਸੀਰੀਆ |
др робат выняў: as:চিৰিয়া (missing) |
||
Радок 140: | Радок 140: | ||
[[arc:ܣܘܪܝܐ]] |
[[arc:ܣܘܪܝܐ]] |
||
[[arz:سوريا]] |
[[arz:سوريا]] |
||
[[as:চিৰিয়া]] |
|||
[[ast:Siria]] |
[[ast:Siria]] |
||
[[av:Сирия]] |
[[av:Сирия]] |
Версія ад 20:40, 11 кастрычніка 2012
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
| |||||
Гімн: «Хумат ад-Дыяры» | |||||
Дата незалежнасці | 17 красавіка 1946[1] (ад Францыі) | ||||
Афіцыйныя мовы | арабская[2] | ||||
Сталіца | Дамаск | ||||
Найбуйнейшы горад | Алепа, Дамаск, Хомс | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Башар Асад Фарук Шараа Рыяд Хіджаб | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
86-я ў свеце 185 180[3] км² 0,06 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць |
22 838 000[4] чал. (55-56-я) 103 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2010-2011) • На душу насельніцтва |
$107,400 млрд.[5] (67-ы) $4800 | ||||
Этнахаронім | сірыец, сірыйка | ||||
Валюта | сірыйскі фунт | ||||
Інтэрнэт-дамены | .sy | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SY | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SYR | ||||
Код МАК | SYR | ||||
Тэлефонны код | +963 | ||||
Часавыя паясы | +2 [6] |
Сі́рыя, Сіры́йская Ара́бская Рэспу́бліка (араб.: الجمهورية العربية السورية) — краіна на Блізкім Усходзе. Мяжуе з Ліванам, Ізраілем, Іарданіяй, Іракам і Турцыяй; мае выхад да Міжземнага мора.
Гісторыя
Доўгі час Сірыя ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а пасля І Сусветнай вайны перайшла пад кантроль Францыі.
Хаця ў 1918 годзе прадстаўнікі нацыянальнага руху Сірыі абвясцілі аб незалежнасці краіны, Ліга Нацый у 1920 годзе перадала Францыі палітычны кантроль (мандат) над Сірыяй. Французскія войскі бязлітасна задушылі нацыянальныя выступленні сірыйцаў. У 1925 годзе падчас паўстання ў Дамаску загінула каля 5 тысяч чалавек. Пасля доўгага палітычнага змагання Сірыя атрымала дзяржаўную незалежнасць, афіцыйна абвешчаную 17 красавіка 1946 года пасля канчатковага вываду з краіны французскіх і англійскіх войск. Гэтая дата стала нацыянальным святам — Днём эвакуацыі.
Слабасць палітычных традыцый і глыбокія сацыяльныя падзелы спрыялі таму, што палітычная сістэма Сірыі ад самага пачатку існавання незалежнай дзяржавы была кволай. Важную ролю ў палітыцы мела войска, а адной з формаў палітычнай барацьбы сталі ваенныя перавароты, першы з якіх адбыўся ўзімку 1948—1949 гадоў. У 1949 годзе мелі месца яшчэ два ваенныя перавароты, была скасаваная канстытуцыя, распушчаны парламент, забароненыя дзейнасць партый і прафсаюзаў.
Падчас «халоднай вайны» Сірыя стала саюзнікам СССР, які доўга пастаўляў ёй зброю, і зацята супраціўлялася спробам ЗША кантраляваць Блізкі Усход.
У 1958 годзе Сірыя і Егіпет падпісалі дамоўленасць аб стварэнні Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (ААР), але яна праіснавала толькі тры гады. Намаганне егіпцянаў кіраваць усімі палітычнымі і грамадскімі працэсамі (напрыклад, егіпецкія спецслужбы фактычна знішчылі ўсе нацыянальныя палітычныя партыі Сірыі) сталі прычынай ваеннага перавароту ў Сірыі і яе выхаду з ААР.
Доўгі час Сірыя была ваеннай базай палестынскіх партызанаў і падтрымлівала іх змаганне, што спрычынілася да Шасцідзённай вайны з Ізраілем ў 1967 годзе і акупацыі апошнім т. зв. Галанскіх вышыняў.
Новы ваенны пераварот 1963 году быў абвешчаны «рэвалюцыяй 8 сакавіка». Да ўлады ў краіне прыйшла партыя БААС (Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння). Новым была праведзеная нацыяналізацыя банкаў, прадпрыемстваў і буйных землеўладанняў.
У 1970 годзе адбыўся чарговы ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшло ваеннае крыло партыі БААС на чале з генералам Хафезам Асадам. Асад займаў пасаду прэзідэнта да сваёй смерці ў 2000 годзе. Афіцыйна кандыдатуру прэзідэнта прапануе Народная рада (заканадаўчы орган), а пасля яго абіраюць на ўсеагульным рэферэндуме тэрмінам на 7 гадоў. Пасля смерці Хафэза Асада прэзідэнтам краіны стаў яго сын Башар Асад, які атрымаў на рэферэндуме 97,3 % галасоў.
Паўстанне 2011 — 2012
У ходзе т.зв. «Арабскай вясны» па ўсім Бліжнім Усходзе пракацілася хваля паўстанняў і рэвалюцый, якія перакінуліся і на Сірыю.
Адміністрацыйны падзел
Краіна дзеліцца на 14 правінцый (мухафазатаў), кіраўнікі якіх прызначаюцца міністрам унутраных спраў, пасля зацвярджэння кабінетам міністраў. У кожнай правінцыі ёсць парламент.
Спіс сірыйскіх правінцый:
- Дамаск (насельніцтва 4 500 000, сталіца Дамаск)
- Правінцыя Рыф Дамаск (насельніцтва 2 235 000, сталіца Дамаск)
- Кунэйтра (насельніцтва 69 000, сталіца Кунэйтра)
- Дара (насельніцтва 858 000, сталіца Дара)
- Эс-Сувейда (насельніцтва 304 000, сталіца Эс-Сувэйда)
- Хомс (насельніцтва 1 561 000, сталіца Хомс) (у тым ліку — Пальміра)
- Тартус (насельніцтва 720 000, сталіца Тартус)
- Латакія (насельніцтва 891 000, сталіца Латакія)
- Хама (насельніцтва 1 416 000, сталіца Хама)
- Ідліб (насельніцтва 1 288 000, сталіца Ідліб)
- Алепа (насельніцтва 4 120 000 сталіца Алепа)
- Эр-Рака (насельніцтва 811 000, сталіца Эр-Рака)
- Дэйр-эз-Зор (насельніцтва 1 040 000, сталіца Дэйр-эз-Зор)
- Эль-Хасэке (насельніцтва 1 256 000, сталіца Эль-Хасэке).
Дачыненні з Беларуссю
Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 26 жніўня 1993 года[8].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Абвешчана ўпершыню ў верасні 1936, потым - 1 студзеня 1944; прызнана 17 красавіка 1946.
- ↑ Сіра-месапатамская група дыялектаў.
- ↑ з іх 11703 км² акупаваныя Ізраілем і аннексаваныя ў 1980 г.
- ↑ З іх каля 40 тыс. пражываюць на акупаваных тэрыторыях у Галанскіх вышынях і ў гарах Хермон.
- ↑ Syria . International Monetary Fund. Праверана 22 красавіка 2012.
- ↑ На тэрыторыі Сірыі прымяняецца пераход на летні час.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
- ↑ Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада з нагоды 15-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі// Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 26 жніўня 2008
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сірыя