Крывічы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: sv:Krivitjer
Радок 30: Радок 30:
[[ru:Кривичи]]
[[ru:Кривичи]]
[[sk:Kriviči]]
[[sk:Kriviči]]
[[sv:Krivitjer]]
[[uk:Кривичі]]
[[uk:Кривичі]]

Версія ад 02:10, 13 сакавіка 2008

КРЫВІЧЫ, гіст. крэвы, магч. скрэвы [патронім ад імя Крэва], усходнеславянскае племя (саюз плямёнаў), заходняга паходжання (магчыма, з земляў суч. Польшчы або Германіі[1]).

Самае шматлікае ўсходнеславянскае племя[2].

У час славянскай каланізацыі масава рассяляліся з захаду на ўсход, занялі землі між Пскоўскім возерам на поўначы і Верхнім Сожам і Дзясной на поўдні, між Кастрамскім Паволжам на ўсходзе і Верхнім, магчыма, і Сярэднім Панямоннем на захадзе. На сваіх паўночнай і заходняй межах заселеныя імі землі узаемна перамешваліся з землямі дрыгавічоў.

Паводле займаных водных сістэм, адрозніваюцца крывічы нёманскія, дзвінскія, дняпроўскія, пскоўскія, волжскія.

Адна з асноўных крыніц утварэння беларускай народнасці, трывалы этнонім. Яшчэ ў 1859 пры перапісе жыхароў Віленскай губ. 23 тыс. назваліся крывічамі (у пар., 150 тыс. — беларусамі).


  1. Паводле К. Бугі, А. Спіцына, В. Сядова. [Ерм1990] С. 29.
  2. [Ерм1990] С. 28.

Крыніцы

  • [Ерм1990] Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн.: Маст. літ., 1990. ISBN 5-340-00614-X.