Гуджарат: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: vec:Gujarat |
др r2.7.1) (робат змяніў: pt:Gujarate |
||
Радок 135: | Радок 135: | ||
[[pl:Gudźarat]] |
[[pl:Gudźarat]] |
||
[[pnb:گجرات (پعارت)]] |
[[pnb:گجرات (پعارت)]] |
||
[[pt: |
[[pt:Gujarate]] |
||
[[ro:Gujarat]] |
[[ro:Gujarat]] |
||
[[ru:Гуджарат]] |
[[ru:Гуджарат]] |
Версія ад 05:55, 17 кастрычніка 2012
Гуджарат | |||
---|---|---|---|
ગુજરાત, गुजरात | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1 мая 1960 | ||
Кіраўнік | Bhupendrabhai Patel[d] | ||
Афіцыйная мова | гуджараці, хіндзі | ||
Насельніцтва (2001) |
50,597 млн (10-е месца) | ||
Шчыльнасць | 258 чал./км² | ||
Плошча | 196 024 км² | ||
Часавы пояс | Indian Standard Time[d] | ||
Код ISO 3166-2 | IN-GJ | ||
Код аўтам. нумароў | GJ | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гуджарат (гудж.: ગુજરાત, хіндзі: गुजरात), штат на захадзе Індыі. Самы высокаіндустрыялізаваны штат Індыі — дае 19,8% агульнага аб'ёму прамысловай прадукцыі краіны. Гранічыць з Пакістанам на паўночным захадзе, а таксама са штатамі Раджастхан на паўночным усходзе, Мадх'я-Прадэш на ўсходзе, Махараштра і саюзнымі тэрыторыямі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу на поўдні, абмываецца Арабскім морам на захадзе. Займае 7-е месца сярод штатаў па плошчы (196 024 км2) і 10-е па насельніцтву (50,6 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Гандынагар. Буйнейшы горад і эканамічны цэнтр штата — Ахмадабад.
Палітыка
З 2001 ва ўладзе ў штаце знаходзіцца Бхаратыя джаната парты. Партыйныя кіраўнікі абвінавачваліся ў неўмяшальніцтве падчас антымусульманскіх беспарадкаў у 2002, калі загінула па розных падліках ад адной да трох тысяч мусульман. У выніку пазіцыі партыі ў штаце крыху аслабелі — на выбарах у Лок Сабху ў 2004 яна атрымала 14 месцаў у парламенце ад Гуджарата супраць 12 у Індыйскага нацыянальнага кангрэса, тады як на выбарах у 1999 атрымала ўсе 26.
Эканоміка
Адзін з самых эканамічна развітых і багатых штатаў Індыі. Асноўныя галіны прамысловасці: машынабудаванне, хімічная, нафтахімічная, фармацэўтычная, лёгкая, харчовая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Здабываюцца соль (звыш 60% нацыянальнага аб'ёму здабычы), марганец, вапняк, баксіты, нафта (апошняя — з 1960, геолагаразведка праведзена пры дапамозе СССР).
Гуджарат — важны баваўнаводчы раён Індыі: тут вырошчваюцца лепшыя ў краіне гатункі бавоўны; на долю Гуджарата прыходзіцца звых 1/5 плошчы (1,7 млн. га) і больш 1/4 агульнаіндыйскай вытворчасці бавоўны (каля 300 тыс. т у год). Вырошчваюцца таксама рыс, арахіс, кукуруза, пшаніца, бабовыя, тытунь. Разводзяць буйвалаў (Гуджарат — буйнейшы вытворца малака ў Індыі), авечак, коз.
Насельніцтва
Афіцыйная мова — гуджарацкая (новаіндыйская група індаеўрапейскай сям'і). Каля 90% вернікаў — індуісты, 9% — мусульмане, 1% — джайністы. Большасць гуджарацкіх індуістаў — шчырыя вегетарыянцы.
Тэрыторыя штата заселеная са старажытных часоў, тут знойдзены рэшткі першага індыйскага порта Лотхал, пабудаванага ў перыяд Індскай цывілізацыі. Гуджарат — радзіма многіх дзеячаў індыйскага руху за незалежнасць, у прыватнасці — Махатмы Гандзі.
У Сеціве
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.