Гродзенскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапрацавала ў межах Гродзенскага тыдня
MastiBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: lt:Sokulkos aukštuma змяніў: pl:Wzgórza Sokólskie
Радок 32: Радок 32:


[[be-x-old:Гарадзенскае ўзвышша]]
[[be-x-old:Гарадзенскае ўзвышша]]
[[lt:Sokulkos aukštuma]]
[[pl:Wysoczyzna Grodzieńska]]
[[pl:Wzgórza Sokólskie]]
[[uk:Гродненська височина]]
[[uk:Гродненська височина]]

Версія ад 22:36, 17 кастрычніка 2012

Гродзенскае ўзвышша — заходняя частка Паўднёва-Заходняга адгалінавання Беларускай грады.

Геаграфія

Займае частку Гродзенскай вобласці Беларусі з г. Гродна. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Нёманскай нізінай, на поўдні — з Ваўкавыскім узвышшам. На захадзе адгор'і Гродзенскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю Польшчы, дзе вядомы пад назвай Саколкаўскае ўзвышша. На ўсходе мяжуе са Скідзельскай нізінай.[1] Плошча 1,4 тыс. км². Максімальная вышыня 247 м над узроўнем мора. Працягласць з поўначы на поўдзень 70 км, з захаду на ўсход — каля 40 км.[1]

Рэльеф

У фарміраванні ўзвышша ўдзельнічалі ледавікі не менш як чатырох зледзяненняў. Вылучаюцца асобныя канцова-марэнныя грады — Капцёўская, Магілянская, Кулеўская, Дуброўская і іншыя. Сустракаюцца марэнныя раўніны (Індурская і Раціцкая, вышыня 180—210 м) і плато. На ўсходзе ўзвышша праходзіць вузкая даліна прарыву Нёмана. Па берагах даліны глыбокія яры, адзін з якіх — Калодзежны Роў — геалагічны помнік прыроды дзяржаўнага значэння.

Флора

Лясы хваёвыя са значнай прымешкай дубу, клёну, ясеню, ліпы. У даліне Нёмана на схілах буйных яраў растуць барбарыс, глог, шыпшыннік, у поймах рэчак — вярба, бяроза, вольха.

Выкарыстанне

Пад раллёй каля 40 %, пад лесам 9 % тэрыторыі. Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша — папулярныя месцы паходаў выходнага дня.

Зноскі

Літаратура

  • Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 56-57.

Спасылкі