Тэтраграматон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат выняў: pl:JHWH (tetragram) (deleted)
Радок 54: Радок 54:
[[nn:JHVH]]
[[nn:JHVH]]
[[nds:JHWH]]
[[nds:JHWH]]
[[pl:JHWH (tetragram)]]
[[pt:Tetragrama YHVH]]
[[pt:Tetragrama YHVH]]
[[ro:YHWH]]
[[ro:YHWH]]

Версія ад 19:52, 20 кастрычніка 2012

Тэтраграматон (пазначаны стрэлкай) у фрагменце Септуагінты

Тэтраграматон, альбо тэтрагарма (ад грэч. τετραγράμματον – чатыры літары) — спалучэнне чатырох зычных старажытнаяўрэйскай мовы ЙГВГ ці ЙХВХ (יוהו), якія абазначаюць імя Бога. Сустракаецца 6828 разоў у Старым Запавеце Бібліі і больш за 200 разоў у старажытных перакладах Новага Запавету на яўрэйскую мову. Дакладнае вымаўленне тэтраграматону невядома. Сярод навукоўцаў папулярны формы "Яхвэ" і "Ягвэ", сярод рэлігійных дзеячаў і пісьменнікаў - "Іегова". Напрыклад у трылогіі "На ростанях" Якуб Колас тройчы выкарыстоўвае форму імя "Іегова".[1] Тэтраграматон таксама шырока выкарыстоўваўся як элемент упрыгоджвання сярэднявечнай і рэнесанснай архітэктуры. Сустракаецца на манетах і ў рэлігійных тэкстах.

Тэтраграматон у беларускіх перакладах Бібліі

Звычайна перакладчыкі Бібліі пры перадачы старазапаветных тэкстаў з біблейскага іўрыту замяняюць тэтраграматон з імем Бога на словы "Госпад" ці "Бог" замест "Іегова" ці "Ягвэ"[2]. Такая традыцыя адлюстравана і ў беларускіх перакладах Бібліі. Францыск Скарына ў сваім перакладзе "Бібліі рускай" паслядоўна перадаваў тэтраграму словамі "Бог", "Госпад" ці "Узвышні". На сучаснай беларускай мове выдадзена 2 поўных перакладу Бібліі: пераклад Васіля Семухі (2002 г.) і пераклад Уладзіслава Чарняўскага (2012 г.) У перакладзе В. Семухі тэтраграматон 7 раз перадаецца як "Ягова"[3], а у перакладзе У. Чарняўскага 4 разы як "Ягвэ"[4].

Зноскі

  1. Я. Колас На ростанях. Трылогія. Мн.:"Юнацтва", 1981 с. 217, 248, 250
  2. Трэба адзначыць, што гэтай традыцыі следуюць не ўсе перакладчыкі, напрыклад, у перакладзе Старога Запавету на рускую мову, зробленным архімандрытам Макарыям у ХІХ ст., тэтраграматон перададзены як "Іегова" практычна ў палове тэкстаў, дзе ен сустракаецца
  3. Менавіта ў кнігах: Быцце, раздзел 22, верш 14; Выхад, раздзел 6, верш 3 (зноска), раздзел 15, верш 3, раздзел 17, верш 5, раздзел 33, верш 19 і раздзел 34, верш 5; Суддзяў раздзел 6 верш 24
  4. Менавіта ў кнігах: Выхад, раздзел 6, верш 3, раздзел 15, верш 3, раздзел 17, верш 5; Суддзяў раздзел 6 верш 24

Спасылкі

Шаблон:Link GA

Шаблон:Link GA