Дрожджы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
Выкарыстоўваюцца ў вінаробстве, піваварэнні, хлебапячэнні, сельскай гаспадарцы (кармавыя дрожджы); піўныя дрожджы — у медыцыне пры гіпавітамінозе B<sub>1</sub>, парушэннях абмену рэчываў, фурункулёзе і інш. Патагенныя формы дражджэй выклікаюць хваробы чалавека і жывёл — бластамікозы, кандыдамікозы.

== Літаратура ==
== Літараратура ==
* Красільнікаў А. Дрожджы // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
* Красільнікаў А. Дрожджы // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Версія ад 16:49, 24 кастрычніка 2012

Клеткі дражджэй Saccharomyces cerevisiae пад мікраскопам

Дрожджы — група аднаклетачных мікраскапічных грыбоў, у якіх адсутнічае сапраўдны міцэлій.

Вядома каля 500 відаў, што налехаць да 3 класаў — аскаміцэты, базідыяльныя грыбы і недасканалыя грыбы (дэйтэраміцэты). Пашыраны ў глебе, прадуктах, у раслін, жывёл і чалавека.

Клеткі дражджэй шарападобнай, авальнай або цыліндрычнай формы, бясколерныя ці пігментаваныя, нерухомыя, даўжынёю 5—10 мкм і больш. Размнажаюцца пераважна пачкаваннем, некаторыя віды — дзяленнем.

Дрожджы ўдзельнічаюць у кругавароце рэчываў у глебе, фарміраванні яе структуры і ўрадлівасці. Многія выклікаюць спіртавое браджэнне. Багатыя бялком, вітамінамі групы B.

Гранулаваныя сухія актыўныя дрожджы — прадукт для хлебапячэння

Выкарыстоўваюцца ў вінаробстве, піваварэнні, хлебапячэнні, сельскай гаспадарцы (кармавыя дрожджы); піўныя дрожджы — у медыцыне пры гіпавітамінозе B1, парушэннях абмену рэчываў, фурункулёзе і інш. Патагенныя формы дражджэй выклікаюць хваробы чалавека і жывёл — бластамікозы, кандыдамікозы.

Літаратура

  • Красільнікаў А. Дрожджы // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA