Васіль Рыгоравіч Супрун: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Васіль Рыгоравіч Супрун''' (10 сакавіка 1926, вёска Глоўсевiчы, (Слонімскі павет, Навагру...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
* Жыць для Беларусi: Вершы. Мн., 1998.
* Жыць для Беларусi: Вершы. Мн., 1998.
* Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.
* Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.

== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}


{{DEFAULTSORT:Супрун}}
{{DEFAULTSORT:Супрун}}

Версія ад 21:30, 29 кастрычніка 2012

Васіль Рыгоравіч Супрун (10 сакавіка 1926, вёска Глоўсевiчы, (Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства), цяпер Слонiмскі раён, Гродзенская вобласць2 мая 2007, Слонім) — беларускі паэт, краязнавец, археолаг.

Біяграфія

Скончыў тры курсы Слонiмскай настаўнiцкай семiнарыi (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам i настаўнiкам у школах вёсак Мiжэвiчы i Глоўсевiчы Слонiмскага раёна. У маі 1946 разам з сябрамi М.Ракевiчам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам i iншымі стварыў у Слонiме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Арыштаваны 6 чэрвеня 1947. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавiцкай следчай турме «Крывое кола» i мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругi ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 i 76 КК БССР (здрада радзiме i антысавецкая агiтацыя) асудзiў Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волi i 5 гадоў паражэння ў правах з канфiскацыяй маёмасцi. Пакаранне адбываў у лагерах Iнты i Варкуты. У зняволенні падтрымлiваў тайную мiжлагерную перапiску з паэтэсай Ларысай Генiюш. Вызвалены паводле рашэння Камiсii Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 са зняццём судзiмасцi i з дазволам вярнуцца ў Беларусь. У Слонiм вярнуўся ў снежні 1956, дзе адразу быў узяты на спецулiк з забаронай працаваць па спецыяльнасцi. Вымушаны быў пакiнуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 навуковы супрацоўнiк Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палiтычнай паэзiяй. Член СП Беларусі з 1995.

Творы

  • Крык: Вершы. Мн., 1993;
  • Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994;
  • За смугою часу: Даследаваннi i меркаваннi. Мн., 1994;
  • Незабыўныя «ксiвы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапiскi з Ларысай Генiюш. Гродна, 1998;
  • Жыць для Беларусi: Вершы. Мн., 1998.
  • Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).