Эліа дзі Рупо: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Эліа дзі Рупо''' (фр. Elio Di Rupo; нар. [[18 ліпеня]] [[1951]], Марланвель, [[правінцыя Эно]], [[Бельгія]]) — бельгійскі палітык, прэм'ер-міністр Бельгіі з 6 снежня 2011 г., лідар франкафонскай Сацыялістычнай партыі, мэр [[горад Монс|Монса]].
'''Эліа дзі Рупо''' ({{lang-fr|Elio Di Rupo}}; нар. [[18 ліпеня]] [[1951]], Марланвель, [[правінцыя Эно]], [[Бельгія]]) — бельгійскі палітык, прэм'ер-міністр Бельгіі з 6 снежня 2011 г., лідар франкафонскай Сацыялістычнай партыі, мэр [[горад Монс|Монса]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 09:32, 1 лістапада 2012

Эліа дзі Рупо (фр.: Elio Di Rupo; нар. 18 ліпеня 1951, Марланвель, правінцыя Эно, Бельгія) — бельгійскі палітык, прэм'ер-міністр Бельгіі з 6 снежня 2011 г., лідар франкафонскай Сацыялістычнай партыі, мэр Монса.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і імігрантаў з Італіі, бацька памёр, калі Эліа быў адзін год. Дзі Рупо скончыў Універсітэт Монс-Эно па спецыяльнасці "хімія", пазней абараніў дысертацыю па хіміі і працаваў ва ўніверсітэце па спецыяльнасці.

Пасля чарговага паражэння Сацыялістычнай партыі на выбарах у 1999 годзе быў абраны яе лідарам. У тым жа годзе ўпершыню стаў міністрам-прэзідэнтам Валоніі (займаў пасаду да 2000 года). З 2000 года - мэр Монса. У 2005-07 зноў быў міністрам-прэзідэнтам Валоніі; сышоў у адстаўку з гэтай пасады пасля перавыбараў лідара партыі, незадоўга да якіх ранейшы лідар сацыялістаў заклікаў яго выбраць паміж партыйнай і адміністрацыйнай дзейнасцю. На парламенцкіх выбарах 13 чэрвеня 2010 яго партыя заняла другое месца па колькасці галасоў і дэпутацкіх мандатаў. 16 мая 2011 года, пасля 337 дзён перамоў аб стварэнні ўрада Бельгіі, кароль Альберт II даручыў яго фарміраванне дзі Рупо. Чакаецца, што ў новы склад кабінета ўвойдуць абедзве сацыялістычныя партыі краіны (франкафонаў і фламандцаў), ліберальны франкафонскі Рэфарматарскі рух, партыя Адкрытыя фламандскія лібералы і дэмакраты, партыя зялёных франкафонаў Экола.