Ён Фрэдрык Рэйнфельт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ён Фрэдрык Рэйнфельт''' (таксама '''Райнфельт'''; швед. John Fredrik Reinfeldt [fre ː drɪk rajnfɛlt] (i); 4 жніўн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:10, 1 лістапада 2012

Ён Фрэдрык Рэйнфельт (таксама Райнфельт; швед. John Fredrik Reinfeldt [fre ː drɪk rajnfɛlt] (i); 4 жніўня 1965 г.) — шведскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Швецыі з 2006 года.

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Стакгольме, быў старэйшым з трох дзяцей у сям'і. Ва ўзросце 11 гадоў Рэйнфельт стаў старшынёй школьнага савета. Пасля заканчэння школы служыў у войску, дзе стаў прадстаўніком свайго палка ў кангрэсе навабранцаў шведскіх узброеных сілаў. Пасля гэтага вучыўся ў Стакгольмскім універсітэце па спецыяльнасці «Эканоміка і бізнэс». Там ён узначаліў студэнцкую партыю «Borgerliga Studenter - Opposition '68». Скончыў ВНУ у 1990 годзе.