Суур-Мунамягі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Суур-Мунамягі''' (эст. Suur Munamägi) — самая высокая кропка Эстоніі (і Балтыйскіх кр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:53, 1 лістапада 2012

Суур-Мунамягі (эст. Suur Munamägi) — самая высокая кропка Эстоніі (і Балтыйскіх краін), вышынёй 318 метраў над узроўнем мора. Размешчана каля вёскі Хаан'я, павет Вырумаа ў паўднёва-ўсходняй частцы Эстоніі, непадалёку ад мяжы з Латвіяй і Расіяй. Мясцовасць вакол вяршыні - ўзвышша Хаан'я - у асноўным гарыстая.

Гісторыя

На пагорку было 5 вежаў. Першая была пабудавана ў 1812 годзе.

Другая вежа з'явілася ў 1870 годзе, дзякуючы мясцоваму карчмару. Вежа была 8 метраў вышынёй і карысталася папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў з-за карчмы.

Трэцяя вежа была пабудавана пры тым жа будынку як другая вежа. Яе вышыня склала 12 метраў.

Чацвёртую вежу пабудавалі ў 1925 годзе, калі Эстонія стала незалежнай дзяржавай. Будаўніцтва доўжылася 3 месяцы, а вышыня вежы была 17 метраў. Затым павет Вырумаа сваімі сіламі зрабіў пад'езды для людзей, ачысціў лес і ўсталяваў лаўкі перад вежай. Цырыманіяльнае адкрыццё чацвёртай вежы прайшло 19 ліпеня 1925 года.

Будаўніцтва новай, пятай, вежы з жалезабетону пачалося ў 1939 годзе. Вышыня вежы была 25,7 метраў. Яна была пабудавана з 36.000 цаглін і 80 тон цэменту. Вежа была скончаная ў тым жа годзе, у чэрвені, але Цырыманіяльнае адкрыццё было адкладзена з-за пачатку Другой сусветнай вайны. У час вайны вежа пацярпела не моцна, і рамонт быў зроблены ў 1955 годзе. Цяпер вышыня вежы складала 29,1 метр. Радыус агляду з вышыні 346,7 метраў складае 50 кіламетраў.

Праект рэстаўрацыі вежы пачаўся ў 1998 годзе воласцю Хаан'я. Тоомас Рэйн выканаў яго за 1999-2000 г. У 2002 годзе была спраектаваная і скончаная ў наступным годзе сістэма трубаправода вежы. Асноўныя рэстаўрацыйныя работы на Суур-Мунамяги вяліся З жніўня 2004 па ліпень 2005: была абноўлена аглядная вежа, былі пабудаваны ліфт вежы і шкляное кафэ, былі пераробленыя пад'езды да вежы, а таксама зроблена асвятленне пешаходных зон і вежы.

24 ліпеня 2005 адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай аглядальнай вежы Суур-Мунамягі.