Царква Святога Олафа (Талін): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41: Радок 41:
Падчас рэканструкцыі на вежы царквы быў узведзены вельмі высокі [[шпіль]], такім чынам вышыня царквы дасягнула 159 метраў, што на той момант было найвышэйшым збудаваннем у свеце<ref>{{Спасылка|аўтар = Игорь Светлов.|прозвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.otd.ru/estonia/tallinn.html|загаловак = Таллин|фармат = |выданне = |выдавецтва = Туроператор «Отдыхай!»|дата = 25 кастрычніка 2012|мова = ru|каментар = }}</ref>. Царкоўны шпіль быў бачны за шмат кіламетраў і служыў арыентырам для караблёў<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://baltkurort.ru/estonia/showplaces/oleviste|загаловак = Церковь Олевисте|фармат = |выданне = |выдавецтва = Туристическая компания «TourPlus»|дата = 25 кастрычніка 2012|мова = ru|каментар = }}</ref>, чым, магчыма, і тлумачылася ідэя падобнага будаўніцтва.

У 1513—1523 гадах ля царквы на сродкі мясцовага купца Ганса Паўэлса была збудаваная капліца [[Дзева Марыя|Дзевы Марыі]]. Фундатару капліцы прысвечаны асобны [[кенатаф]] у ёй, аўтарам якога, праўдападобна, з'яўляецца [[Вестфалія|вестфальскі]] разьбяр {{Не перакладзена|Гайнрых Брабендэр||de|Heinrich Brabender}}.
У 1513—1523 гадах ля царквы на сродкі мясцовага купца Ганса Паўэлса была збудаваная капліца [[Дзева Марыя|Дзевы Марыі]]. Фундатару капліцы прысвечаны асобны [[кенатаф]] у ёй, аўтарам якога, праўдападобна, з'яўляецца [[Вестфалія|вестфальскі]] разьбяр {{Нп3|Хайнрых Брабендэр||de|Heinrich Brabender}}.

[[Выява:Tallinn Oleviste.JPG|thumb|злева|[[Зоркавыя скляпенні]]]]
[[Выява:Tallinn Oleviste.JPG|thumb|злева|[[Зоркавыя скляпенні]]]]

Версія ад 13:34, 2 лістапада 2012

Хрысціянскі сабор
Царква святога Олафа
Oleviste kirik
59°26′29″ пн. ш. 24°44′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Талін
Канфесія Лютэранства
Епархія ?
Тып будынка Царква
Архітэктурны стыль Готыка
Першае згадванне 1267
Дата заснавання XIII стагоддзе
Дата пабудовы ?
Вышыня 123,7 м
Стан Дзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Олафа, царква Олевістэ (эст. Oleviste kirik) - лютэранская царква, размешчаная ў Таліне на месцы, дзе ў XII стагоддзі знаходзіўся гандлёвы двор скандынаўскіх купцоў. Найранейшыя згадкі пра царкву адносяцца да 1267 года.

Царква прысвечаная нарвежскаму каралю Олафу II, пад час валадарання якога завяршыўся пераход краіны на хрысціянства. Акрамя таго, святы Олаф лічыцца апекуном мараходаў.

Гісторыя

Першыя звесткі пра царкву адносяцца да 1267 года. Яна была заснаваная як каталіцкая і названая ў гонар нарвежскага караля Олафа Харальдсана.

У XV стагоддзі царква была пераробленая на базіліку, узведзеныя новыя хоры, у галоўнай прасторы з'явіліся чатырохгранныя слупы. Скляпенні галоўнага нефу былі зробленыя зоркападобнымі, а бакавыя — крыжовымі.

Падчас рэканструкцыі на вежы царквы быў узведзены вельмі высокі шпіль, такім чынам вышыня царквы дасягнула 159 метраў, што на той момант было найвышэйшым збудаваннем у свеце[1]. Царкоўны шпіль быў бачны за шмат кіламетраў і служыў арыентырам для караблёў[2], чым, магчыма, і тлумачылася ідэя падобнага будаўніцтва.

У 1513—1523 гадах ля царквы на сродкі мясцовага купца Ганса Паўэлса была збудаваная капліца Дзевы Марыі. Фундатару капліцы прысвечаны асобны кенатаф у ёй, аўтарам якога, праўдападобна, з'яўляецца вестфальскі разьбяр Хайнрых Брабендэр  (ням.).

Зоркавыя скляпенні

15 верасня 1524 з пачаткам Рэфармацыі касцёл Святога Олафа стаў лютэранскім храмам. Пад уплывам характэрнага для Рэфармацыі іконаборства былі знішчаныя абразы і іншае касцёльнае начынне.

З-за вышыні шпілю ў царкву восем разоў траплялі ўдары маланкі, ад чаго тройчы пачыналіся пажары. Пасля аднаго з іх, які адбыўся ў 1625 годзе, царква страціла статус найвышэйшага будынку свету.

Апошні раз царква гарэла 16 ліпеня 1820. Па адбудове ў 1840 годзе яна набыла сучасны выгляд. У 1850 расійскі цар Мікалай I падараваў царкве вялікі звон. У гэты ж час былі пастаўленыя новыя арганы і перавезеныя з іншых будынкаў жырандолі.

Да 1944 года ў царкве Олевістэ знаходзілася нямецкая грамада. 17 верасня 1950 перададзены баптысцкай грамадзе, у ёй праведзены капітальны рамонт.

Разам з адбудаваным шпілем у цяперашні час царква мае вышыню 123,7 м, з'яўляючыся трэцяй па вышыні царквой у свеце. Паводле пастановы талінскага гарадскага кіраўніцтва, небаскробы ў Таліне не могуць быць пабудаваны вышэйшымі за царкву Святога Олафа.

Спасылкі

Шаблон:Пачатак артыкулу:Архітэктура

  1. Игорь Светлов.. Таллин (руск.). Туроператор «Отдыхай!». Праверана 25 кастрычніка 2012.
  2. Церковь Олевисте (руск.). Туристическая компания «TourPlus». Праверана 25 кастрычніка 2012.