Карнак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.3) (робат дадаў: war:Karnak
др The file Image:Amon_karnak_2.jpg has been replaced by Image:Pinedjem_I_Karnak.jpg by administrator commons:User:Morning Sunshine: ''File renamed: File renaming criterion #3: Correct misleadin...
Радок 7: Радок 7:
<center>
<center>
<gallery>
<gallery>
Image:Amon karnak 2.jpg|Статуя фараона
Image:Pinedjem_I_Karnak.jpg|Статуя фараона
Image:KarnakTemple@LuxorEgypt Columns 2007feb9-87 byDanielCsorfoly.JPG|Вялікая гіпастыльная зала
Image:KarnakTemple@LuxorEgypt Columns 2007feb9-87 byDanielCsorfoly.JPG|Вялікая гіпастыльная зала
Image:ISSidotempel Karnak.JPG|Агульны від
Image:ISSidotempel Karnak.JPG|Агульны від

Версія ад 18:57, 6 лістапада 2012

Алея сфінксаў і заходні ўваход у свяцілішча Амона.

Карнак — егіпецкая вёска ў двух з паловай кіламетрах на поўнач ад Луксора, на месцы старажытнаегіпецкіх Фіваў. Яна займае прыкладна палову тэрыторыі вялікага храма Амона - Іпет-Ісут, які пачаў будавацца ў XX ст. да н. э. і служыў асноўным дзяржаўным свяцілішчам на працягу ўсёй гісторыі Новага царства. Гэты храм - без усялякага сумнення, самы вялікі па плошчы ва ўсім старажытным свеце, - быў злучаны з Луксорскім храмам на беразе Ніла брукаванай алеяй сфінксаў.

Усе перыяды егіпецкай гісторыі XVI—XI стст. да н.э. пакінулі тут сляды; кожны фараон — не выключаючы нават гіксаскай дынастыі, якія асабліва ўпрыгожвалі сваю паўночную рэзідэнцыю ў Аварысе, — імкнуўся ўвекавечыць тут сваё імя. Зерне ўяўляе свяцілішча галоўнага храма, заснаванае пры Сенусерце I і дабудаванае Тутмасам III, які адкрыў яго на абодва бакі і дадаў яшчэ іншае, на ўсходзе, з вялікай гіпастыльнай залай, на сценах якога напісаў знакамітую царскую табліцу з аналамі, перанесенымі збольшага ў Парыж.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.80

Спасылкі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 87
рус.англ.фр.


Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).