Аблога Шклова (1654): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Аблога [[Горад Шклоў|Шклова]] (1654)''' — эпізод [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў]].
'''Аблога [[Горад Шклоў|Шклова]] (1654)''' — эпізод [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў]].

Пасля [[бітва пад Шкловам, 1654|бітвы пад Шкловам]] (12.8.1654), войскі [[Аляксей Нікіціч Трубяцкой|А. Н. Трубяцкога]] падышлі да горада толькі 20 жніўня. Трубяцкой спадзяваўся з дапамогай [[Гарадскі пасёлак Копысь|копыскага]] мешчаніна Г. Паўлава, які ўжо прысягнуў цару, угаварыць шклоўскіх мяшчан здаць горад, але яны адмовіліся.
Пасля [[бітва пад Шкловам, 1654|бітвы пад Шкловам]] (12.8.1654), войскі [[Аляксей Мікітавіч Трубяцкой|А. М. Трубяцкога]] падышлі да горада толькі 20 жніўня. Трубяцкой спадзяваўся з дапамогай [[Гарадскі пасёлак Копысь|копыскага]] мешчаніна Г. Паўлава, які ўжо прысягнуў цару, угаварыць шклоўскіх мяшчан здаць горад, але яны адмовіліся.

Аблога пачалася 26 жніўня, першы прыступ адбыўся 27 жніўня, але быў адбіты. Пасля гэтага Трубяцкой загадаў рабіць шанцы і пачаць абстрэл ўмацаванняў і гарадской забудовы. Пасля некалькіх дзён абстрэлу, рускія падрыхтаваліся да новага прыступу.

Версія ад 19:22, 6 лістапада 2012

Аблога Шклова (1654) — эпізод вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.

Пасля бітвы пад Шкловам (12.8.1654), войскі А. М. Трубяцкога падышлі да горада толькі 20 жніўня. Трубяцкой спадзяваўся з дапамогай копыскага мешчаніна Г. Паўлава, які ўжо прысягнуў цару, угаварыць шклоўскіх мяшчан здаць горад, але яны адмовіліся.

Аблога пачалася 26 жніўня, першы прыступ адбыўся 27 жніўня, але быў адбіты. Пасля гэтага Трубяцкой загадаў рабіць шанцы і пачаць абстрэл ўмацаванняў і гарадской забудовы. Пасля некалькіх дзён абстрэлу, рускія падрыхтаваліся да новага прыступу.

Абарону горада трымала 11 «сотняў» мяшчан, страты якіх ад першага прыступу і абстрэлу склалі толькі 8 чалавек. Аднак, шклоўскі магістрат пасля дэбатаў вырашыў не чакаць новага прыступу і 31 жніўня здаў горад рускім.

Ужо ў студзені 1655 года, у час ўдалай зімовай кампаніі рэчыпаспалітаўскіх войскаў, шклоўскія мяшчане думалі здаць ім горад, аднак новыя поспехі рускіх не далі гэтаму здзейсніцца. Летам 1655 года ў Шклове нават размяшчалася стаўка цара Аляксея.

Літаратура

  • Ткачоў М. А. Замкі і людзі / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.: іл. ІSВN 5-343-00880-1. — С. 139—146.
  • Шклова абарона 1654 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 757.