Жэрмен Пілон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Жэрмен Пілон''' (фр. Germain Pilon; каля 1530 — {{ДС|||1590}}) — французскі скульптар. File:Monument du coeur d'Henr...'
 
Радок 12: Радок 12:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Скульптары Францыі]]
[[Катэгорыя:Скульптары Францыі]]
[[Катэгорыя:Скульптары маньерызму]]


[[de:Germain Pilon]]
[[de:Germain Pilon]]

Версія ад 21:14, 6 лістапада 2012

Жэрмен Пілон (фр. Germain Pilon; каля 1530 — 1590) — французскі скульптар.

Пахавальня сэрца Генрыха II

Працаваў пераважна ў круглай пластыцы, выконваў мемарыяльныя і партрэтныя выявы, звяртаўся да сюжэтаў і персанажаў антычных міфаў. Творы Пілона, у большай ступені, чым работы яго сучаснікаў, утрымліваюць рысы маньерызму. Гэта добра бачна нават у такіх кананічных скульптурах, як надмагіллі. Да лепшых адносяцца пахавальні Генрыха II (1563—70): адно — у выглядзе выяў трох грацый — ушаноўвала месца супакаення сэрца караля, другое ўяўляла сабой велічны маўзалей для цела манарха. У сталых работах Пілон вызначае дамінуючую ролю скульптуры, вызваляючы яе ад падпарадкавання архітэктурнаму ансамблю. Менавіта гэта асаблівасць праявілася ў надмагіллях кардынала Рэне дэ Бірага (1583—85) і Валянціны Бальбіяні (1583). Жану Пілону належаць выразная выява «Дзіяны» (1555), вострапсіхалагічныя партрэтныя бюсты каралёў Генрыха II (1570) і Карла IX (1580-ыя).

Літаратура

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4