Васіль Рыгоравіч Супрун: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
арфаграфія
Радок 2: Радок 2:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Скончыў тры курсы Слонiмскай настаўнiцкай семiнарыi (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам i настаўнiкам у школах вёсак Мiжэвiчы i Глоўсевiчы Слонiмскага раёна. У маі 1946 разам з сябрамi М.Ракевiчам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам i iншымі стварыў у Слонiме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Арыштаваны 6 чэрвеня 1947. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавiцкай следчай турме «Крывое кола» i мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругi ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 i 76 КК БССР (здрада радзiме i антысавецкая агiтацыя) асудзiў Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волi i 5 гадоў паражэння ў правах з канфiскацыяй маёмасцi. Пакаранне адбываў у лагерах Iнты i [[Варкута|Варкуты]]. У зняволенні падтрымлiваў тайную мiжлагерную перапiску з паэтэсай [[Ларыса Геніюш|Ларысай Генiюш]]. Вызвалены паводле рашэння Камiсii Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 са зняццём судзiмасцi i з дазволам вярнуцца ў Беларусь. У Слонiм вярнуўся ў снежні 1956, дзе адразу быў узяты на спецулiк з забаронай працаваць па спецыяльнасцi. Вымушаны быў пакiнуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 навуковы супрацоўнiк Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палiтычнай паэзiяй. Член СП Беларусі з 1995.
Скончыў тры курсы Слонімскай настаўніцкай семінарыі (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак Міжэвічы і Глоўсевічы Слонімскага раёна. У маі 1946 разам з сябрамі М.Ракевічам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Арыштаваны 6 чэрвеня 1947. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «Крывое кола» і мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у лагерах Інты і [[Варкута|Варкуты]]. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай [[Ларыса Геніюш|Ларысай Геніюш]]. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь. У Слонім вярнуўся ў снежні 1956, дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член СП Беларусі з 1995.
== Творы ==
== Творы ==
* Крык: Вершы. Мн., 1993;
* Крык: Вершы. Мн., 1993;
* Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994;
* Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994;
* За смугою часу: Даследаваннi i меркаваннi. Мн., 1994;
* За смугою часу: Даследаванні і меркаванні. Мн., 1994;
* Незабыўныя «ксiвы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапiскi з Ларысай Генiюш. Гродна, 1998;
* Незабыўныя «ксівы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапіскі з Ларысай Геніюш. Гродна, 1998;
* Жыць для Беларусi: Вершы. Мн., 1998.
* Жыць для Беларусі: Вершы. Мн., 1998.
* Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.
* Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.



Версія ад 20:00, 8 лістапада 2012

Васіль Рыгоравіч Супрун (10 сакавіка 1926, вёска Глоўсевічы, (Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства), цяпер Слонiмскі раён, Гродзенская вобласць2 мая 2007, Слонім) — беларускі паэт, краязнавец, археолаг.

Біяграфія

Скончыў тры курсы Слонімскай настаўніцкай семінарыі (1944). З 1944 да 1947 працаваў дырэктарам і настаўнікам у школах вёсак Міжэвічы і Глоўсевічы Слонімскага раёна. У маі 1946 разам з сябрамі М.Ракевічам, М.Чыгрынам, А.Гардзейкам і іншымі стварыў у Слоніме беларускую патрыятычную падпольную групу «Чайка». Арыштаваны 6 чэрвеня 1947. Амаль паўгода знаходзіўся ў баранавіцкай следчай турме «Крывое кола» і мінскай «амерыканцы». 21 лістапада 1947 Ваенны трыбунал войскаў МУС Беларускай акругі ў Мінску паводле артыкулаў 63-1 і 76 КК БССР (здрада радзіме і антысавецкая агітацыя) асудзіў Супруна на 25 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў правах з канфіскацыяй маёмасці. Пакаранне адбываў у лагерах Інты і Варкуты. У зняволенні падтрымліваў тайную міжлагерную перапіску з паэтэсай Ларысай Геніюш. Вызвалены паводле рашэння Камісіі Вярхоўнага Савета СССР ад 16 чэрвеня 1956 са зняццем судзімасцi і з дазволам вярнуцца ў Беларусь. У Слонім вярнуўся ў снежні 1956, дзе адразу быў узяты на спецулік з забаронай працаваць па спецыяльнасці. Вымушаны быў пакінуць Слонім; працаваў будаўніком. З 1963 праводзіў даследаванні археалагічных помнікаў. З 1968 навуковы супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1969 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Нягледзячы на перашкоды, у канцы 1980-х г. здолеў прабіцца ў друк са сваёй палітычнай паэзіяй. Член СП Беларусі з 1995.

Творы

  • Крык: Вершы. Мн., 1993;
  • Рэха абуджаных дзён: Вершы. Мн., 1994;
  • За смугою часу: Даследаванні і меркаванні. Мн., 1994;
  • Незабыўныя «ксівы»: Вершы з падпольнай канцлагернай перапіскі з Ларысай Геніюш. Гродна, 1998;
  • Жыць для Беларусі: Вершы. Мн., 1998.
  • Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім, 2000.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).