Афганістан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др кат.
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (Робат: зьмяніў pam:Afghanistan на pam:Afganistan
Радок 308: Радок 308:
[[pa:ਅਫ਼ਗ਼ਾਨਿਸਤਾਨ]]
[[pa:ਅਫ਼ਗ਼ਾਨਿਸਤਾਨ]]
[[pag:Afghanistan]]
[[pag:Afghanistan]]
[[pam:Afghanistan]]
[[pam:Afganistan]]
[[pap:Afganistán]]
[[pap:Afganistán]]
[[pdc:Afganischtaan]]
[[pdc:Afganischtaan]]

Версія ад 02:31, 10 лістапада 2012

Ісламская Рэспубліка Афганістан
пушту: د افغانستان اسلامي جمهوریت
(Da Afġānistān Islāmī Jomhoriyat)
дары: جمهوری اسلامی افغانستان
(Jamhūrī-yi Islāmī-yi Afġānistān)
Герб Афганістана
Сцяг Афганістана Герб Афганістана
Гімн: «Soroud-e Melli»noicon
Дата незалежнасці 19 жніўня 1919 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы пушту, дары[1]
Сталіца Кабул
Найбуйнейшыя гарады Кабул
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Ісламская рэспубліка
Прэзідэнт
першы віцэ-прэм'ер
другі віцэ-прэм'ер
Хамід Карзай
Махамад Фахім
Карым Халілі
Дзярж. рэлігія іслам (суніцкага толку)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
41-я ў свеце
647 500 км²
нязнач.
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

28,150,000[2] чал. (37-я)
43,5 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$21,39 млрд[3]  (96-ы)
$760[3]
ІРЧП (2007) 0,352 (нізкі) (181-ы)
Валюта афгані
Інтэрнэт-дамен .af
Код ISO (Alpha-2) AF
Код ISO (Alpha-3) AFG
Код МАК AFG
Тэлефонны код +93
Часавыя паясы +4:30

ІСЛАМСКАЯ РЭСПУБЛІКА АФГАНІСТАН (ІРА), Афганістан — дзяржава на Сярэднім Усходзе, у паўночна-заходняй частцы Цэнтральнай Азіі. Мяжуе з Туркменістанам, Узбекістанам і Таджыкістанам на поўначы, з Іранам на захадзе, з КНР на паўночным усходзе, з Пакістанам на поўдні і паўднёвым усходзе. Выхаду да мора не мае. Персідскі заліў находзіцца на адлегласці 500 км ад яго паўднёва-заходняй мяжы. Працягласць меж складае 5421 км. Плошча тэрыторыі 652,2 тысяч кв.км. Сталіца — г. Кабул, буйныя гарады: Кандагар, Мазары-Шарыф, Герат, Джэлалабад. Грашовая адзінка: афгані, афіцыйны курс трымаецца ў межах 50 афгані за 1 долар ЗША (май 2008). Адміністрацыйна Афганістан дзеліцца на 34 правінцыі і 366 павета. Афіцыйныя мовы: пушту і дары. Нацыянальнае свята адзначаецца 19 жніўня — Дзень аднаўленні незалежнасці (з 1919). Новы год у Афганістане пачынаецца 21 сакавіка. Выходны дзень — пятніца.

Геаграфія

Тапаграфія Афганістана

Афганістан — гэта горная краіна без выхаду да мора. Каля 4/5 плошчы займаюць горы. З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад цягнуцца горы Гіндукуш, з самым высокім пунктам краіны, гарой Нусзаак (7 455 м), якія паступова пераходзяць у Іранскае ўзвышша, і далей у паўпустыні Рэгістану, паміж якімі знаходзіцца гара Арарат. Клімат складаны, у гарах тэмпература студзеня складае −15 °C, а ў ліпені рэдка ўзнімаецца вышэй за 0 °C. Лета цяплейшае ў пустынных абшарах на поўдні (вышэй +22 °C). Ападкі ў гарах большыя за 1 500 мм, у астатняй частцы краіны 400—600 мм, у пустынях 200 мм. Сельскагаспадарчыя землі займаюць каля 12 % плошчы, лясы (у асноўным на паўночным усходзе) толькі каля 3 %.

Мяжа 5 529 км:

  • Кітай — 76км
  • Іран — 936 км
  • Пакістан — 2 430 км
  • Таджыкістан — 1 206 км
  • Туркменістан — 744 км
  • Узбекістан — 137 км.

Розніца ў часе: паміж Мінскам і Кабулам складае 2:30 у зімовы час і 1:30 хвілін у летні час (напрыклад, калі ў Мінску 12.00, у Кабуле 14:30 у зімовы час).

Насельніцтва

Колькасць прыблізна — 25 мільёнаў чалавек. Пражывае больш 20 народнасцяў (пуштуны, таджыкі, узбекі, хазарэйцы, туркмены, кызылбашы і інш). Самая шматлікая этнічная група — пуштуны (прыблізна 44 % насельніцтва).

Хуткасць росту насельніцтва адна з самых высокіх у свеце: 2,97 % у 2002 годзе. Асноўныя гарады: Кабул, Герат, Кандагар, Мазары-Шарыф. Сярэдняя працягласць жыцця: 42,46 гады. 23 % насельніцтва жыве ніжэй узроўня беднаты.

Нацыянальны склад насельніцтва (1996):

Рэлігія

99 % насельніцтва мусульмане: дакладней 74-89 % суніты і 9-25 % шыіты. Прыкладна ад 30 000 да 150 000 індусаў і сікхаў жывуць у розных гарадах, але большая частка ў Джалалабадзе, Кабуле і Кандагары. Існуе некаторая колькасць іудзеяў, большасць з якіх пакінула краіну ў 1979 пасля Савецкай агрэсіі.

Дзяржаўны лад

Юрыдычныя асновы палітычнага працэсу, які праходзіць ў краіне былі закладзеныя ў рашэннях Бонскай і Лонданскай міжнародных канферэнцый па Афганістане (снежань 2001 і студзень 2006 адпаведна) і шэрагу рэзалюцый СБ ААН, прынятых пасля звяржэння радыкальна—фундаменталісцкага рэжыму талібаў у выніку ваеннай аперацыі антытэрарыстычнай кааліцыі на чале з ЗША. У кастрычніку 2004 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх прэзідэнтам Афганістана стаў Хамід Карзай. У студзені 2004 быў прыняты Асноўны закон Афганістана, у верасні 2005 года прайшлі выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатную Нацыянальную Асамблею (парламент). У 2006 годзе парламент зацвердзіў міністраў у склад дзеючага ўрада, сфарміраванага Хамідам Карзаем пасля яго ўступлення на пасаду кіраўніка ІРА. Чарговыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Афганістане пройдуць у 2009 і 2010 адпаведна.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Афганістана судовая ўлада ў краіне прадстаўленая Вярхоўным судом, апеляцыйнымі судамі і судамі першай інстанцыі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Афганістан — Хамід Карзай (з 2004).

Адміністрацыйнае дзяленне

Афганістан адміністрацыйна дзеліцца на 34 правінцыі. Яны дзеляцца на 398 раёнаў.

  1. Правінцыя Бадахшан
  2. Правінцыя Бадгіс
  3. Правінцыя Баглан
  4. Правінцыя Балх (Горад Мазары-Шарыф)
  5. ?
  6. ?
  7. Правінцыя Фарах
  8. Правінцыя Фар'яб
  9. Правінцыя Газні (Горад Газні)
  10. ?
  11. ?
  12. ?
  13. ?
  14. ?
  15. ?
  16. ?
  17. Правінцыя Хост
  18. ?
  19. ?
  20. ?
  21. ?
  22. ?
  23. ?
  24. ?
  25. ?
  26. ?
  27. ?
  28. ?
  29. ?
  30. ?
  31. ?
  32. Правінцыя Тахар
  33. Правінцыя Вардак
  34. ?

Эканоміка

Афганістан мае буйныя запасы медзі, прыроднага газу, золата, берылію, змарагдаў, каменнага вугля і солі.

Асноўны від транспарта — аўтамабільны.

Традыцыйныя тавары экспарту: сухафрукты, бавоўна, дываны, каракуль. Асноўны імпарт: прамысловае абсталяванне, бытавая тэхніка, транспартныя сродкі, нафтапрадукты, харчаванне.

Адметная рыса эканомікі апошніх гадоў — павелічэнне ценявога сектара (вытворчасць наркатычных сродкаў). Галоўнай крыніцай прыбыткаў для значнай часткі насельніцтва (не залучанай у наркавытворчасць) краіны застаецца сельская гаспадарка.

Нацыянальная эканоміка Афганістана практычна поўнасцю залежыць ад замежнай дапамогі, таму галоўным напрамкам знешнеэканамічнай дзейнасці Кабульскай адміністрацыі з'яўляецца прыцягненне ў эканоміку краіны міжнародных інвестыцый, фінансавай і эканамічнай дапамогі, якая здзяйсняецца па каналах ААН, прамымі фінансавымі ўнёскамі ў бюджэт, а таксама вялікім лікам замежных няўрадавых арганізацый. Найбуйнейшымі донарамі з'яўляюцца ЗША, Японія, Еўрасаюз, Германія, Сусветны Банк, Азіяцкі банк развіцця, іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі.

Афганскім кіраўніцтвам гарантуецца бяспека прадпрымальніцтва, заахвочванне, абарона і гарантыя прыватных інвестыцый, а таксама недатыкальнасць уласнасці.

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы находзяцца ў стадыі фарміравання, уключаюць у сябе Афганскую Нацыянальную Армію (АНА) і Афганскую Нацыянальную Паліцыю (АНП). Лікавы склад АНА — 50 тыс. чалавек, АПН — 62 тыс. чалавек.

Зноскі

  1. Afghanistan. The World Factbook. Central Intelligence Agency (13 снежня 2007).
  2. Department of Economic and Social Affairs Population Division (2009)."World Population Prospects, Table A.1" (.PDF). 2008 revision. United Nations.
  3. а б Afghanistan. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  4. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia

Гл. таксама

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA