Сэсю: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тоё Сэсю''' (яп. 雪 舟, 1420, Місу - 8 жніўня 1506) — японскі мастак, адзін з найвялікшых жыв...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:11, 12 лістапада 2012

Тоё Сэсю (яп. 雪 舟, 1420, Місу - 8 жніўня 1506) — японскі мастак, адзін з найвялікшых жывапісцаў японскага Сярэднявечча, майстар манахромнага жывапісу. Дзэнскі манах. Вучань японскага мастака Сюбуна.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1420 годзе ў паселішчы Акахама, правінцыя Біцю (цяпер вёска Місу, акруга Цукуба, прэфектура Акаяма).

Тоё Ода паходзіў са збяднелай сялянскай сям'і, некалі вядомага роду святароў, жывапісцаў, паэтаў і садаводаў - Тоё. У сям'і хлопчыка называлі Ода - «таполя».

Быў будыйскім святаром. Жыў у храме Секакудзі ў Кіёта, затым у замку Атуі ў Ямагуці (1465).

Вывучаў дзэн ў г. Соя, затым у Кіёта, дзе яго настаўнікам у жывапісе быў Тэнсё Сюбун.

У 1467-1469 Сэсю жыў у Кітаі, куды адправіўся з гандлёвай місіяй. Дабраўся да Пекіна, рабіў там насценныя роспісы, замоўленыя яму Упраўленнем па рытуалах. Па вяртанні на радзіму пасяліўся ў храме Ункакудзі ў Ямагуці, адсюль назва яго мастацкай школы - Ункоку-ру.

У 1469 вярнуўся ў Японію, дзе жыў у правінцыі Бунго (цяпер прэфектура Оіта), затым у манастыры Ункакан ў правінцыі Суо (цяпер прэфектура Ямагуці).

Памёр у Ааесі ў 1506 годзе.