Літоўскія паходы да 1270 года: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
→‎1223: вікіфікацыя, арфаграфія
Радок 115: Радок 115:


=== 1223 ===
=== 1223 ===
* на Тарапец. За літоўцамі гналіся, але дагнаць не здолелі.
* на [[Таропец]]. За літоўцамі гналіся, але дагнаць не здолелі.


=== 1224 ===
=== 1224 ===

Версія ад 21:50, 12 лістапада 2012

Шаблон:Пачатак артыкулу

1030-1040-я

1060-1080-я

  • Літоўцы здзейснілі далёкі паход на карэлаў.
Крыніца звестак — наўгародская берасцяная грамата, якая ў паведамленні пра знаходку была памылкова датаваная 1182—1212 г., але пры падрыхтоўцы да публікацыі памылка была выяўленая — грамата датуецца 1065—1085 г., бліжэй да 1065 г., верагодна 1060-мі гадамі. Праўда, памылковая датыроўка паспела трапіць у навуковыя публікацыі. Так Т. Баранаўскас у сваёй манаграфіі гіпатэтычна датаваў яе 1191 г., разглядаючы грамату ў кантэнксце шведска-наўгародскага канфлікту (1187—1193?), калі карэлы былі саюзнікамі наўгародцаў, а літоўцы такім чынам выступілі на баку шведаў, што, паводле Т. Баранаўскаса, мусіць пацвярджаць існаванне Літоўскай дзяржавы і яе далёкіх знешнепалітычных інтарэсаў. Але, як памылковасць стала вядомая, цяпер кантэкст літоўскага паходу на Карэлію пакуль не прааналізаваны, чаму перашкаджае скупасць звестак пра тагачасную Літву.[6][7][8]

1132

Л. Аляксееў лічыць, што паход на Літву быў інспіраваны мсціслававым сынам, які сядзеў у Полацку з 1129 года (гл. высылка полацкіх князёў у 1129 годзе).

1162

  • Валадар, кн. менскі, разам з літоўцамі разбіў кн. полацкага Рагвалода-Васіля, шмат палачан загінула і трапіла ў палон.

1167

  • Валадар, кн. менскі, разам з літоўцамі разбіў кн. полацкага Усяслава Васількавіча, заняў Полацк і пайшоў да Віцебска, але літоўцы спалоханыя начной бурай (або набліжэннем смаленскіх войскаў) разайшліся на лясах, таму Валадару давялося вярнуцца ў Менск.

1180

  • Кіеўскія, чарнігаўскія князі з наўгародцамі, а таксама полацка-віцебскія князя з літоўцамі і лівамі хадзілі на Друцк.

Т. Баранаўскас лічыць, што ў 1180 годзе літоўцы апошні раз удзельнічалі ў паходзе ў складзе войскаў полацкіх князёў, бо недзе ў 1180—1183 г. утварылася Літоўская дзяржава (ВКЛ)[9].

1183

  • зіма: Літоўцы ваявалі ваколіцы Пскова, пскавічы біліся з імі і, верагодна, пацярпелі.

Паводле Т. Баранаўскаса, гэта магчыма першы паход арганізаваны надысь узніклай Літоўскай дзяржавай (ВКЛ), даследчык лічыць яго буйной выправай, якая паўплывала на выгнанне з Ноўгарада кн. Яраслава, паводле Баранаўскаса, за няздольнасць абараніць Наўгародскую зямлю, у т.л. Пскоў ад літоўцаў[9].

1185

  • люты 1185 г.: літоўцы хадзілі на ліваў, разрабавалі Лівонію, мноства люду звялі ў рабства. Пасля гэтага біскуп Мейнард ўгаварыў ліваў дазволіць яму пабудаваць два каменных замка для абароны ад літоўцаў (гл. Ікскюль і Гольм).

1190

  • зіма: Рурык сабраўся супраць літоўцаў, але да вясны затрымаўся ў Пінску, таму да Літвы не дайшоў (гл. падр. 1193 г.).

1191

  • Палачане і ноўгародцы сустракаліся ў Вялікіх Луках і дамовіліся пра сумены паход на літоўцаў або на чудзь у настыпным годзе.

З нейкай прычыны, на наступны год сумесны паход не адбыўся, наўгародцы асобна хадзілі на чудзь, а палачане адны хадзілі супраць літоўцаў

1192

1193

  • Рурык сабраўся супраць літоўцаў, але ўжо з дарогі мусіў павярнуць да Паўднёвай Русі.

Паводле Т. Баранаўскаса, гэтыя (1193 г.), разам з мінулымі (гл. 1190 г.), рурыкавы зборы супраць літоўцаў можна разглядаць у кантэксце падзей у Польшчы. Тымчасова, яшчэ перад 1192 г., ятвягі (Pollexiani Getarum seu Prussorum genus) нападалі на Польшчу ў чым іх падтрымліваў драгічынскі князь. У адказ у 1192 г. Казімір II Справядлівы (1177—1194), жонка якога Елена была сястрою Рурыка, пайшоў супраць ятвягаў. Праўда, літоўцы наогул не згадваюцца, але польскія крыніцы яшчэ і ў ХIII ст. не заўсёды адрознівалі прусаў (ятвягаў) ад літоўцаў. Магчыма, што і літоўцы таксама прымалі ўдзел у нападах на Польшчу, а Рурык дзейнічаў узгодненна з Казімірам II. Сумесныя паходы ятвягаў і літоўцаў, паводле Т. Баранаўскаса, цалкам магчымыя зыходзячы з пазнейшых сумесных паходаў (напр. гл. 1209 г.) і сведчанняў крыніц, напр. у «Слове…» Раман, кн. валынскі, ухваляецца за скарэнне (1180-я) адразу літоўцаў, ятвягаў і інш. варожых народаў — паводле Т. Баранаўскаса, магчыма, што ятвягі трапілі пад ўладу Літвы ў самым пачатку ўтварэння там дзяржавы, т.б. паводле яго ў 1180-я г., і ўсе паходы ятвягаў былі або з удзелам літоўцаў, або інспіраваныя літоўцамі.

1198

  • вясна: У Вялікія Лукі на княжанне пасажаны Ізяслаў Яраславіч, каб арганізоўваць абарону Наўгародскай зямлі ад літоўцаў.
  • восень: Палачане з літоўцамі хадзілі пад Вялікія Лукі, але лучане здолелі абараніць горад.

У. Пашута адзначае, што да гэтага часу літоўцы выступалі як саюзнікі палачанаў (трэба разумець баяраў, палітычнай верхавіны Полацка) і, верагодна, паміж імі было нейкае пагадненне. У далейшым, паводле В. Пашуты, літоўцы пачынаюць дзейнічаць самастойна, але ўсёж з яўнай або маўклікай згоды палачанаў.[10]

  • Рыфмаванай хронікай адзначаны паход літоўцаў разам з рускімі з Кукейноса ў зямлю ліваў супраць біскупа Бертольда, войска біскупа было разбітае (загінула 300 «хрысціян»), але звесткі пра гэты паход лічацца сумніўнымі

1200

  • Літоўцы хадзілі на воласць Ловаць, у вярхоўях аднаіменнай ракі, але былі разбітыя ў пагоняй — забіта 80, а палон вызвалены. У баі з літоўцамі загінула 15 наўгародцаў.
  • Ваяводай у Вялікія Лукі прызначаны Няздзіла Пхцыніч.

1201

  • Дагавор 1201 года — літоўцы заключылі мір з немцамі ў Рызе.[11]
  • Літоўцы пайшлі супраць земгалаў, Уладзімір Полацкі ўварваўся ў Літву, што прымусіла літоўцаў вярнуцца.[11]

1203

  • Палачане хадзілі супраць немцаў у Лівонію і адступілі ад Гольма, але Усевалад Герцыкскі з літоўцамі парабаваў ваколіцы Рыгі.[11]

1204

  • зіма: Ольгавічы хадзілі на Літву, забіта 1700 літоўцаў.

Тымчасова да чарнігаўскіх валасцей адносіліся Клецк, Капыль, Слуцк і інш. землі на Палессі.

NB: НПЛ, Саф.1, Васкр., Патр., Сімеон., Ермал. паведамляюць пра гэта пад 1203 г., Лаўрэцеўская пад 1205 г.

1205

  • Паход літоўцаў на Лівонію, дружына біскупа разам з братамі-рыцарамі Ордэна мечаносцаў разбіла літоўскі атрад[12]. Гэта першая згадка ўдзелу Ордэна ў ваенных дзеяннях.

1207

  • Паводле Я. Длугаша, смаленскія князі Уладзімір Рурыкавіч, Раман Барысавіч і Канстанцін, Мсціслаў, Расціслаў Давыдавічы хадзілі на Літву.
  • 26.12: Літоўцы хадзілі ў Лівонію, былі разбітыя каля Ашэрадэна[13].

1209

Паводле ГВЛ, літоўцы і ятвягі здзейснілі вялікі паход на Валынь, моцна пацярпела Уладзімір-Валынскае княства.

1210

  • на Хадынічы
  • на Рыгу

1211

  • уладанні рыжскага біскупа (1212?)
  • уладанні рыжскага біскупа (зіма 1212/1213?)

1212

  • Літоўцы хадзілі ў Лівонію, разрабавалі ўладанні бускупскага васала Данііла фон Леневардэна, які не здолеў даць ім адпору і рабавалі ўладанні біскупа. Ордэнскае войска разбіла літоўцаў пры Леневардэне, знічтожыўшы амаль увесь атрад, загінуў літоўскі князь.[14]

1213

  • зіма 1212/1213: Літоўцы хадзілі ў Лівонію ва ўладанні Ордэна мечаносцаў, паход з цяжкасцю адбіты немцамі.[15]
  • На Пятроў пост літоўцы із'ездам захапілі Пскоў, відаць пасады, спалілі яго і безперашкодна адыйшлі з палонам, бо пскавічы тымчасам былі на возеры.

1214

  • Літоўцы хадзілі ў Лівонію, але немцы разбілі іх, загінуў літоўскі князь Стэксэ.

1216

Паводле Я. Длугаша, кн. Мсціслаў Давыдавіч са смаленцамі разбіў літоўцаў, якія рабавалі ваколіцы Полацка. Рускія крыніцы пра гэта не паведамляюць (гл. пра падзеі пасля смерці Уладзіміра Полацкага) — «Dux Mstislaus Davidovicz cum Smolensium militia celeri cursu in Poloczko adveniens lithuanos incautos offendens, absque numero sternit et occidit»[16].

1217

  • на Шалонь. За літоўцамі гналіся, але дагнаць не здолелі.

1219

  • канец 1218-пачатак 1219: Літоўцы ў складзе нямецкага войска біліся з рускімі, які прыйшлі пад Вендэн[17]. Тымчасова іншая частка літоўцаў разграбіла частку Пскова[18].
  • Дагавор 1219 года — літоўцы папрасілі міру ў валынскіх князёў — канец літоўска-валынскай вайны.

1220

  • Літоўцы хадзілі на чарнігаўскія воласці, Мсціслаў Святаславіч пагнаўся за імі з Чарнігава, разбіў і вызваліў палон.

Трэба ўлічваць, што тымчасова да чарнігаўскіх валесцей аднасіліся Клецк, Капыль, Слуцк і інш. землі на поўдні сучаснай Беларусі.

1222

  • Літоўцы разам з рускімі хадзілі супраць немцаў пад Вендэн.

1223

  • на Таропец. За літоўцамі гналіся, але дагнаць не здолелі.

1224

  • Літоўцы хадзілі на Старую Русу, разбілі рушан, якія выйшлі супраць іх, узялі шмат коней.

1225

  • зіма: Літоўцы (7000) хадзілі на Таржок і адхадзі праз Тарапец і Усвят, былі разбітыя — забіта 2000. У гэтай бітве з літоўцамі загінуў Давыд Тарапецкі, брат Мсціслава Удатнага. Паводле Суздальскага летапісу, літоўцы небывалай да гэтага колькасцю ваявалі вакол Ноўгарада, Тарапца, Смаленска, Полацка і паланілі шмат людзей, кн. Яраслаў Усеваладавіч выступіў з Пераяслаўля супраць літоўцаў, дагнаў і разбіў іх на возеры паблізу Усвята, паланіў літоўскіх князёў і вызваліў палон, пасля гэта ўсталяваўся мір на доўгія гады.[19]

У. Пашута заўважыў, што звесткі Суздальскага летапісу гіпербалізаваныя з мэтай ўзвысіць заслугі кн. Яраслава Усеваладавіча, наўгародскія крыніцы паведамляюць пра напад літоўцаў толькі на наўгародскія воласці (Таржок), а мір насамрэч цягнуўся не доўга.[20]

1229

  • студзень: на Ноўгарад (Любна, Марэва, Селігер). Літоўцы разбітыя наўгародскай пагоняй, палон вызвалены.

1234

  • Літоўцы хадзілі на Старую Русу, спачатку захапілі горад, але рушане выбілі іх з горада і біліся з імі ў полі — у баі загінула 4 рушаніна. Літоўцы разграбілі Спаскі манастыр, забілі 4 манахаў і адхадзілі праз Клін і Тарапец. Каля Тарапца іх нагнаў кн. Яраслаў з наўгародцамі, літоўцы былі разбітыя і разбегліся, палон вызвалены, наўгародцы ўзялі 300 коней. У бітве загінула 10 наўгародцаў.

1236

  • Пскавічы (200 вояў) разам з немцамі хадзілі на Літву, але пацярпелі ў бітве на Саўле, толькі 20 пскавічоў ацалела.

1239

  • Яраслаў Усеваладавіч хадзіў супраць літоўцаў да Смаленска, разбіў іх і паланіў літоўскага князя, пасля гэтага пасадзіў на смаленскім стальцы Усевалада і з вялікім палонам вярнуўся ў Пераяслаўль.
  • Аляксандр Яраславіч пачаў будаўніцтва гарадкоў на Шалоні супраць літоўцаў.
  • Літоўцы хадзілі на Пскоў і зрабіўшы засаду 25.9 разбілі пагоню пскавічоў на Камені.

1240

  • Літоўцы ў складзе нямецкага войска хадзілі на наўгародскія воласці, узялі Лугу, захапілі шмат коней і быдла.

1245

  • Літоўцы хадзілі на Таржок і Бежыцы. За імі гналіся наваторжцы з кн. Яраславам Уладзіміравічам, але былі разбітыя літоўцамі страцілі коней, некаторыя трапілі ў палон. Потым за літоўцамі пагналіся Явід з цверанамі і Эрбет з дзмітраўцамі (Явід (Явидъ) і Ербет (Ербетъ, Кербетъ) — літоўцы на службе ў Цверы? (паводле Ермаловіча?)), а таксама зноў Яраслаў з наваторжцамі, нагналі літоўцаў каля Тарапца і разбілі іх. Рэшта літоўцаў забегла ў сам Тарапец, але на наступны дзень прыйшоў Аляксандр Яраславіч выбіў літоўцаў з Тарапца і забіў 8 літоўскіх князёў. Ад Тарапца Аляксандр Яраславіч пагнаўся за іншай часткай літоўцаў і нагнаў іх каля Жыжаца і знішчыў усіх, у т.л. князёў. Адтуль Аляксандр пайшоў у Віцебск да сына, на адваротным шляху з малай дружынай разбіў яшчэ адзін атрад літоўцаў каля Усвята.

1247

  • Літоўцы хадзілі на Пскоў і 3.7 разбілі пскавічоў на Кудзепі.

1248

  • зіма: Літоўцы прайшлі праз Смаленскую зямлю і ўварваліся ў Маскоўскае княства, у бітве з імі на рацэ Протве загінуў маскоўскі кн. Міхаіл Яраславіч, літоўцы, аднак, былі разбітыя суздальскімі князямі пад Зубцовым.

Паводле Т. Баранаўскаса, гэты паход здзейснілі пасланыя Міндоўгам сваякі — Таўцівіл, Едзівід і Вікінт і менавіта з-за гэтае паразы Міндоўг выгнаў іх з Літвы, да таго ж паслаўшы забойцаў. У любым выпадку, выгнаннікі знайшлі прытулак у Данііла Галіцкага — пачатак новай літоўска-валынскай вайны.

1253

  • Літоўцы хадзілі на наўгародскія воласці і адхадзілі праз Тарапец. Каля Тарапца іх нагналі наўгародцы з кн. Васілём, літоўцы разбітыя, палон вызвалены.

1254

  • Вялікі паход Данііла Галіцкага супраць літоўцаў — дагавор 1254 года — канец літоўска-валынскай вайны.

1258

  • вясна/лета: Палачане з літоўцамі хадзілі на Смаленск і разарылі Вайшчыну[21].

У. Пашута бачыць тут ключовы момант — змену адносінаў паміж літоўцамі і палачанамі, падначалены стан апошніх, грунтуючыся на тым, што палачане прыйшлі з літоўцамі, а не літоўцы з палачанамі[22]. Паводле Д. М. Аляксандрава і Д. М. Валадзіхіна яшчэ паміж 1239—1252 у Полацку на стальцы зацвердзілася літоўская дынастыя[23].

  • восень: Літоўцы хадзілі на Таржок, разбілі наваторжцаў, узялі пасад у Таржку, шмат гараджан забілі і ўзялі ў палон.
  • зіма: Татары ваявалі Літву.

1262

  • Паміж Літвою (Міндоўгам) і Ноўгарадам (Аляксандрам Яраславічам) заключаны мір і саюз супраць немцаў.

Паводле В. Пашуты, пачатак новага этапу ў наўгародска-літоўскіх адносінах.[22]

  • Таўцівіл, кн. полацкі, хадзіў з палачанамі і 500 літоўцамі ў дапамогу наўгародцам супраць немцаў.

Зноскі

  1. Баранаускас Т. Вытокі…
  2. Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. — М., 1968. — С. 29—40;
  3. Bieniak J. Panstwo Miecława. Warszawa, 1965. S. 67;
  4. Urbanczyk S., Beniak J. Miecław // SSS: — T. III. S. 247;
  5. Руссоцкий С. Мазовецкая государственность в период феодальной раздробленности (XIII—XVI вв.) // Польша и Русь. С. 157.
  6. Янин В. Л., Зализняк А. А. Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1977—1983 гг.). Комментарии и словоуказатель к берестяным грамотам (из раскопок 1951—1983 гг.). М., 1986. С. 50.
  7. Гайдуков П. Г. Славенский конец средневекового Новгорода. Нутный раскоп. М., 1992. С. 81.
  8. Янин В. Л. Берестяная грамота № 590 // Историческая археология: Традиции и перспективы. — М. — 1998. — С. 387—388.
  9. а б Баранаўскас Т. Вытокі…
  10. Пашуто В. Образование… С. 50.
  11. а б в Генрых ХЛ……
  12. HCL. IX, 2.
  13. HCL. XI, 5.
  14. HCL. XVII, 5.
  15. HCL. XVII, 6.
  16. Długossi J. Historiae Poloniae. — Cracoviae, 1873, P. 181.
  17. НПЛ (ПСРЛ 1, III, 37)
  18. Генрых...
  19. ПСРЛ, т.1., в.2., стб. 447—448
  20. Пашуто В. Образование… С. 44.
  21. Воскресенская летопись, ПСРЛ, т. 29, С. 313.
  22. а б Пашуто В. Образование… С. 51.
  23. Александрова Д. Н., Володихина Д. М. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII—XVI веках…

Літаратура

  • Baranauskas T. Lietuvos valstybės ištakos. — Vilnius: «Vaga», 2000, 317 p.
  • Kiaupa Z., Kiaupienė J., Kuncevičius A. Lietuvos istorija iki 1795 metų. — Vilnius, 1995.
  • Leonavičiūtė I. Kariauna Lietuvoje formuojantis valstybei: magistrinis darbas / darbo vadovas E. Gudavičius. — Vilnius, 1998. (пералік паходаў 1162—1350 г., не дастаткова поўны і дакладны)
  • Paszkiewicz H. Regesta Lithuaniae. — Varsoviae, 1930. — T. 1.
  • Paszkiewicz H. Jagiellonowie a Moskwa. — T. 1. (пералік не дастаткова поўны і дакладны)