Майсей Сяднёў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893)
афармленне
Радок 1: Радок 1:
'''Масей Сяднёў''', сапр.: '''Майсей Ларывонавіч Сяднёў''' (19 жніўня (1 верасня) [[1913]], [[вёска Мокрае|в. Мокрае]], [[Клімавіцкі павет]] — {{ДС|5|2|2001}}, Глен-Коу, [[ЗША]]), беларускі паэт, празаік.
'''Масей Сяднёў''', сапр.: '''Майсей Ларывонавіч Сяднёў''' (19 жніўня (1 верасня) [[1913]], [[вёска Мокрае|в. Мокрае]], [[Клімавіцкі павет]] — {{ДС|5|2|2001}}, Глен-Коу, [[ЗША]]) беларускі [[паэт]], празаік.


== Біяграфія ==
Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме (1930—1931), [[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскім педагагічным інстытуце]] (4 курсы ў 1933—1936, не скончыў з-за арышту).
Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме (1930—1931), [[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскім педагагічным інстытуце]] (4 курсы ў 1933—1936, не скончыў з-за арышту).



Версія ад 22:26, 12 лістапада 2012

Масей Сяднёў, сапр.: Майсей Ларывонавіч Сяднёў (19 жніўня (1 верасня) 1913, в. Мокрае, Клімавіцкі павет — 5 лютага 2001, Глен-Коу, ЗША) — беларускі паэт, празаік.

Біяграфія

Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме (1930—1931), Мінскім педагагічным інстытуце (4 курсы ў 1933—1936, не скончыў з-за арышту).

Арыштаваны 21.10.1936, высланы на Калыму; у чэрвені 1941 прывезены ў Мінск на перагляд справы, з набліжэннем нямецкай арміі быў адпушчаны канвоем каля Чэрвеня[1]. Рэабілітаваны 22.1.1992.

Падчас нямецкай акупацыі жыў у бацькоў, працаваў на гаспадарцы. У кастрычніку 1943 выехаў у Беласток[2], супрацоўнічаў з газетай «Новая Дарога», сябраваў з Хвёдарам Ілляшэвічам. У 1944 выехаў у Берлін, жыў у амерыканскай і англійскай зонах акупацыі Германіі. З 1950 — у ЗША.

Публікаваўся з 1933. Друкаваўся ў час. «Полымя», «Беларуская работніца і сялянка», газ. «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». Падчас нямецкай акупацыі ў Беластоку падрыхтаваў зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь»[3] і кнігу «Ахвяры бальшавізма». Працаваў карэктарам у рэдакцыі газ. «Новая дарога» (Беласток, 19431944). Пасля вайны — настаўнік у бел. гімназіі ў Міхельсдорфе. У ЗША каля 10 гадоў працаваў на металаапрацоўчай фабрыцы, выкладаў рускую мову ў Індыянскім універсітэце. Вялікі цыкл вершаў прысвяціў перажытаму ў турмах і лагерах. Напісаў раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надыйшоў» (1987), зборнік вершаў «Патушаныя зоры» (1992), успаміны «Масеева кніга» (1995).

Бібліяграфія

  • Ахвяры бальшавізму: (Зборнік успамінаў і артыкулаў). Беласток, 1944;
  • На краю святла: Паэма. Б.м. [Міхельсдорф], 1947;
  • Спадзяванні: Вершы. Рэгенсбург, б. г. [1947];
  • У акіяне ночы: (Вершы, паэмы). Мюнхен, 1947;
  • Цень Янкі Купалы: Паэма. Ватэнштэт, 1947;
  • Ля ціхай брамы: Вершы. Нью-Ёрк, 1955;
  • Патушаныя зоры. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1975;
  • Раман Корзюк. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1985;
  • Ачышчэнне агнём. Нью-Ёрк, 1985;
  • І той дзень надышоў: Раман з часоў другой сусветнай вайны. Нью-Ёрк, 1987;
  • Патушаныя зоры. Мн., 1992;
  • Масеева кніга. Мн., 1994.;

Зноскі

  1. Маракоў…
  2. У сувязі з набліжэннем Савецкай Арміі.
  3. Зборнік набраны ў Кёнігсбергу, згарэў там у час пажару.

Шаблон:Літ

Крыніцы

  • Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн.: Беларускі Гістарычны Агляд, 2002. — 144 с.;
  • [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.;