Янка Лучына: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 32: Радок 32:
{{DEFAULTSORT:Лучына Янка}}
{{DEFAULTSORT:Лучына Янка}}
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]



Версія ад 19:23, 13 лістапада 2012

Янка Лучына

Янка ЛУЧЫ́НА, сапр.: Іван Люцыянавіч НЕСЛУХОЎСКІ (18 ліпеня 1851, Мінск — 28 ліпеня 1897, Мінск) — беларускі паэт.

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў са шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх. Вучыўся на матэматычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта (1870-71). Скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1877). У 1877-79 працаваў у Тыфлісе ў чыгуначных майстэрнях. Хвароба ў канцы 1870-х — пачатку 1880-х прымусіла вярнуцца ў Мінск. Працаваў тут у тэхнічным бюро Лібава-Роменскай чыгункі.

Дэбютаваў у 1-ым нумары газеты «Минский листок» (1886) вершам «Не ради славы иль расчёта», які выяўляў пазіцыю рэдакцыі новай газеты. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Выступаў у розных жанрах. Друкаваўся ў альманаху «Северо-Западный календарь», польскіх часопісах «Głos Polski», «Kłosy», «Kraj», «Prawda», «Życie» і іншых выданнях. Збіраў беларускі фальклор, быў карэспандэнтам П. Шэйна, падтрымліваў сувязі з М. Доўнар-Запольскім. Першыя беларускамоўныя вершы з'явіліся ў 1887 пад уражаннем выступлення ў Мінску ўкраінскіх артыстаў. Вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько» былі падпісаны псеўданімам Янка Лучына.

Творчасць

Аўтар паэм «Паляўнічыя акварэлі з Палесся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Тэматычна паэія Янкі Лучыны звязаная пераважна з жыццём беларускай вёскі. Ён па-мастацку асэнсаваў беларускую рэчаіснасць 1880-90-х г., сцвярджаў дэмакратычныя ідэалы. Працягваючы традыцыі У. Сыракомлі, паэт засяроджваў увагу на малюнках вясковага жыцця і на вобразе селяніна як галоўнага носьбіта беларускай нацыянальнай ментальнасці, развіваў узаемадзеянне рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў у сваёй творчасці, закладваў асновы беларускай філасофскай лірыкі. Ён аўтар нарыса «3 крывавых дзён» (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка паўстання 1863-64 і прысвечанага ўзнаўленню эпізодаў, карцін вызвольнай барацьбы на Міншчыне і паходу паўстанцаў ад Мінска ў Ігуменскі павет пад кіраўнігггвам Б. Свентаржэцкага і С. Ляскоўскага. Збярогся яго драматычны абразок без назвы. Перакладаў з польскай мовы на беларускую (У. Сыракомля) і рускую (У. Сыракомля, А. Аснык), з рускай на польскую (І. Крылоў, М. Някрасаў, В. Чуміна-Міхайлава і інш.), з нямецкай (Г. Гейне), старажытна-грэчаскай (Гамер).

Спадчына

Да нашага часу дайшла толькі частка беларускамоўных і польскамоўных твораў. У час 1-й сусветнай вайны рукапісная спадчына І. Лучыны-Неслухоўскага (Янкі Лучыны) трапіла за мяжу.

На польскай мове выдадзена кніга вершаў Я. Лучыны «Паэтычныя творы» (Варшава, 1898), таксама некалькі вершаў уключана ў польскамоўны зборнік «Вершы» (1898), на рускай мове апублікавана некалькі вершаў і аповесць «Верочка» (1900), у Пецярбургу на беларускай — зборнік «Вязанка» (1903, падрыхтаваны да друку суполкай «Круг беларускай народнай прасветы і культуры»).

Іншамоўныя творы Я. Лучыны на беларускую мову перакладалі М. Клімковіч, М. Машара, П. Пестрак, К. Цітоў, М. Арочка, Р. Барадулін, У. Мархель, Г. Тумаш, І. Чыгрын і інш.

Бібліяграфія

Творы: Вершы, нарысы, пераклады, лісты. Мн., 1988.

Літаратура

  • Майхровіч С. Янка Лучына. Мн., 1952;
  • Лазарук М. Паэтычны вопыт Янкі Лучыны // Полымя. 1968. № 2;
  • Лойка А. Жальбы народнай і веры пясняр // Полымя. 1976. № 8;
  • Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 463—476;
  • Янка Лучына ў кантэксце самаідэнтыфікацыі беларускай літаратуры: Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. Мн., 2002.

Спасылкі