Лужычане: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:
У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] паселішчы мелі круглявую форму. Звычайна ў іх жылі прадстаўнікі аднаго роду або пашыранай [[сям'я|сям'і]]. Круглявая форма размяшчэння будынкаў дазваляла абараняць хатнюю жывёлу і родавую маёмасць. Пазней узнікла [[вёска|вясковая]] забудова без строгага плану. Яна часта сустракаецца ўздоўж буйных [[рака|рэк]], дзе захоўваецца небяспека паводак. Радзей сустракаліся вёскі, выцягнутыя ўздоўж дарог. Яны былі больш характэрныя для суседзяў луцжычан, [[немцы|немцаў]]-саксонцаў. Але былі вядомы вёскі-авальніцы, калі дарога пашыралася ў круглы пляц, вакол якога ўзводзіліся будынкі.

Найбольш старажытная форма мясцовага будаўніцтва - зрубная. Пад уплывам нямецкіх перасяленцаў ў Верхняй Лужыцы ўжо да XIX ст. пашырыліся каркасныя будынкі. У найбольш старых дварах усе пабудовы размяшчаліся пад адным дахам.
Найбольш старажытная форма мясцовага будаўніцтва - [[зруб]]ная. Пад уплывам нямецкіх перасяленцаў ў Верхняй Лужыцы ўжо да [[XIX стагоддзе|XIX]] ст. пашырыліся [[каркас]]ныя будынкі. У найбольш старых дварах усе пабудовы размяшчаліся пад адным дахам.

[[Катэгорыя:Славяне]]
[[Катэгорыя:Славяне]]

Версія ад 01:21, 14 лістапада 2012

Лужычане
(Serbja, Serby)
Агульная колькасць 60000
Рэгіёны пражывання Германія
Мова лужыцкая
Рэлігія каталіцызм, пратэстантызм
Блізкія этнічныя групы чэхі, палякі, славакі

Лужыча́не або лужыцкія сербы (саманазвы Serbja, Serby), таксама вядомыя як сорбы (ням Sorben) — славянскі народ, карэнныя насельнікі Ніжняй і Верхняй Лужыцы на ўсходзе Германіі.

Культура

Матэрыяльная культура

Лужычане здаўна займаліся сельскай гаспадаркай. У Верхняй Лужыцы вырошчвалі жыта, бульбу, цукровы бурак, разводзілі кароў, свінняў і авечак. У Ніжняй Лужыцы важную ролю адыгрывала вытворчасць гародніны. Да 1970-ых гг. мясцовыя сяляне актыўна ўжывалі старыя прылады, накшталт сярпа, касы, цэпу для малацьбы збожжа. Гэта тлумачыцца як доўгім захаваннем традыцый, так і асаблівасцямі мясцовасці - наяўнасцю працяглых забалочаных тэрыторый і адносна невялікімі надзеламі.

Многія гарады ў межах пражывання лужычан - развітыя прамысловыя цэнтры, дзе існуюць тэкстыльная, горная, хімічная, керамічная, шкляная і іншыя высокатэхналагічныя галіны прамысловасці. Аднак яны канчаткова не выцеснілі традыцыі ручнога рамяства. Лужычане славяцца сваімі ганчарнымі вырабамі, драўлянай і саламянай мэбляй. Жанчыны плятуць дзівосныя па прыгажосці карункі.

У сярэднявеччы паселішчы мелі круглявую форму. Звычайна ў іх жылі прадстаўнікі аднаго роду або пашыранай сям'і. Круглявая форма размяшчэння будынкаў дазваляла абараняць хатнюю жывёлу і родавую маёмасць. Пазней узнікла вясковая забудова без строгага плану. Яна часта сустракаецца ўздоўж буйных рэк, дзе захоўваецца небяспека паводак. Радзей сустракаліся вёскі, выцягнутыя ўздоўж дарог. Яны былі больш характэрныя для суседзяў луцжычан, немцаў-саксонцаў. Але былі вядомы вёскі-авальніцы, калі дарога пашыралася ў круглы пляц, вакол якога ўзводзіліся будынкі.