Карлаў універсітэт: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др r2.7.2+) (робат дадаў: ru:Карлов университет |
||
Радок 126: | Радок 126: | ||
[[pt:Universidade Carolina]] |
[[pt:Universidade Carolina]] |
||
[[ro:Universitatea Carolină]] |
[[ro:Universitatea Carolină]] |
||
[[ru:Карлов университет]] |
|||
[[sh:Карлов универзитет у Прагу]] |
[[sh:Карлов универзитет у Прагу]] |
||
[[sk:Karolova univerzita]] |
[[sk:Karolova univerzita]] |
Версія ад 12:04, 16 лістапада 2012
Карлаў універсітэт | |
---|---|
Univerzita Karlova v Praze, Universitas Carolina Pragensis | |
Файл:Charles-University-symbol-2.png | |
Арыгінальная назва | Univerzita Karlova v Praze, Universitas Carolina Pragensis |
Заснаваны | 1347/1348 |
Рэктар | Вацлаў Гампл |
Рэктар | Milena Králíčková[d] |
Студэнты | 49 508[1] |
Размяшчэнне | Прага, Чэхія |
Юрыдычны адрас | Ovocný trh 5, 116 36 Praha 1 |
Сайт | www.cuni.cz/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ка́рлаў універсітэ́т у Празе (Універсітэт імя Карла ў Празе, чэшск.: Univerzita Karlova v Praze, чэшск.: Karlova univerzita, лац.: Universitas Carolina, ням.: Karls-Universität Prag, англ.: Charles University in Prague) — галоўны ўніверсітэт Чэхіі, найстарэйшы ўніверсітэт Цэнтральнай Еўропы і адзін з найстарэйшых універсітэтаў свету, быў заснаваны каралём Карлам IV у 1348 годзе. Прадметы выкладаюцца на чэшскай і англійскай мовах.
У наш час ва ўніверсітэце вучацца больш за 47 тыс. студэнтаў з усяго свету. Універсітэт уваходзіць у Асацыяцыю галоўных еўрапейскіх ВНУ разам з Оксфардам, Сарбонай, Балонняй, Універсітэтам Жэневы і інш. На яго факультэтах чытаюць лекцыі выкладчыкі вядучых універсітэтаў свету.
Гісторыя
Карлаў універсітэт быў заснаваны імператарам Карлам IV у 1347 ці 1348 годзе па прапанове першага пражскага архібіскупа Арнашта. Для правядзення навучальных заняткаў імператар выкупіў некалькі будынкаў у квартале Старэ-Места, якія атрымалі па яго імі назву Каралінума.
Карлаў універсітэт стаў першым нямецкім універсітэтам наогул і першым універсітэтам Цэнтральнай Еўропы, у прыватнасці. Паколькі ён быў заснаваны прадстаўнікамі нямецкай абшчыны Чэхіі, то абслугоўваў у першую чаргу яе інтарэсы. Навучанне ва ўніверсітэце вялося на нямецкай мове да канца XIX стагоддзя, пакуль Прага заставалася ў складзе Аўстра-Венгрыі. У адрозненне ад шматлікіх іншых універсітэтаў, адукацыя не мела рэлігійнага ўхілу, з прычыны таго, што ў каталіцкай царквы ў Празе мелася ўласная навучальная ўстанова — Клеменцінум, куды ў 1622 годзе была пераведзена ўніверсітэцкая бібліятэка.
Услед за венгерскай элітай чэшская інтэлігенцыя горада («будзіцелі») пачала рашучыя выступы супраць палітыкі германізацыі аўстрыйскіх улад, таму ў 1882—1939 гадах Карлаў універсітэт падзяліўся на два патокі: чэшскі і нямецкі.
Другая сусветная вайна
Падчас акупацыі Чэхаславакіі нацысцкай Германіяй у лістападзе 1939 года Чэшскі ўніверсітэт быў зачынены, а шматлікія яго студэнты і прафесары дэпартаваны ў канцлагеры. Рэктарам універсітэта быў прызначаны лінгвіст Бедржых Грозны. Па заканчэнні нямецкай акупацыі пачалася дэпартацыя нямецкамоўнага насельніцтва горада і, адпаведна, нямецкі паток быў закрыты. У кастрычніку 1945 года ўказам прэзідэнта Эдварда Бенеша (гл. Дэкрэты Бенеша) Нямецкі ўніверсітэт у Празе быў зачынены, а Чэшскі адноўлены як адзіны Карлаў універсітэт.
Цяперашні час (з 1945 г.)
Хоць універсітэт пачаў хутка аднаўляцца пасля вайны, прынцыпы акадэмічных свабод не падоўжыліся ў ім досыць доўга. У 1948 годзе, з прыходам да ўлады камуністаў, новы ўрад Чэхіі на чале з К. Готвальдам стаў актыўна душыць любыя праявы нязгоды з афіцыйнай ідэалогіяй. Такая палітыка праводзілася на працягу наступных чатырох дзесяцігоддзяў, і толькі ў канцы 1980-х сітуацыя пачала паляпшацца. На хвалі рэвалюцый 1989 года студэнты праводзілі розныя мерапрыемствы, у тым ліку і шэраг мірных дэманстрацый супраць існуючага рэжыму. Неўзабаве ў краіне прайшла «Аксамітавая рэвалюцыя», у якой як студэнты ўніверсітэта, так і яго выкладчыкі адыгралі вялікую ролю. У снежні 1989 года прэзідэнтам рэспублікі быў прызначаны Вацлаў Гавел.
Вялікай папулярнасцю ў Карлавым універсітэце цяпер карыстаюцца медыцынскія факультэты, дзе вучыцца каля 8 тыс. студэнтаў, таксама папулярныя філасофскі (каля 6,5 тысяч) і юрыдычны (каля чатырох). Самы вялікі конкурс пры паступленні па псіхалагічнай спецыялізацыі — звыш 30 чалавек на месца.[2]
Факультэты ўніверсітэта
- тры тэалагічных (каталіцкі, евангелісцкі і гусіцкі);
- шэсць медыцынскіх (з іх тры ў Празе, па адным у Пльзені і Градцы-Кралаве і фармацэўтычны факультэт);
- фізіка-матэматычны (фізіка, матэматыка, інфарматыка);
- юрыдычны;
- філасофскі;
- педагагічны;
- сацыяльных навук (эканоміка, мэнэджмент, журналістыка, дызайн, міжнародныя адносіны);
- Інстытут паліталогіі і міжнародных адносін (Міжнародныя адносіны, Паліталогія)
- Інстытут міжнародных краіназнаўстваў (Міжнароднае краіназнаўства)
- Інстытут эканамічных навук (Эканамічная тэорыя, Эканоміка)
- Інстытут сацыялогіі (Сацыялогія і сацыяльная палітыка)
- Інстытут камунікацыі і журналістыкі (СМІ (масмедыя) і камунікацыя, журналістыка)
- прыродазнаўчы;
- фізічнай культуры і спорту (менеджмент);
- гуманітарных навук.
Таксама ў складзе ўніверсітэта
- Інстытут моўнай і прафесійнай падрыхтоўкі - падрыхтоўка замежных абітурыентаў да навучання ў чэшскіх ВНУ, сертыфікацыя па чэшскай мове
- Еўрапейскі інфармацыйны цэнтр
- Цэнтр па пытаннях экалогіі
- Бібліятэка
- Вылічальны цэнтр
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карлаў універсітэт