Дзед Мароз: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат змяніў: sv:Morfar Frost
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: vep:Pakaine-Ded
Радок 62: Радок 62:
[[uk:Дід Мороз]]
[[uk:Дід Мороз]]
[[uz:Ayoz Bobo]]
[[uz:Ayoz Bobo]]
[[vep:Pakaine-Ded]]

Версія ад 02:57, 19 лістапада 2012

Дзед Мароз на паштовай марцы
Сучасны Дзед Мароз

Дзед Мароз — персанаж славянскай міфалогіі, увасабленне зімовых маразоў, каваль, які скоўвае ваду.

Напачатку быў злым і жорсткім паганскім боствам. У савецкія часы (з 1930-х гг.) створаны новы вобраз Дзеда Мароза: ён прыходзіць да дзяцей пад Новы год і прыносіць падарункі.

На Беларусі фальклорным зімовым персанажам блізкім да Дзеда Мароза з’яўляецца Зюзя.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на Беларусі

Дзед Мароз i Снягурка

З 25 снежня 2003 на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яна складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва — «Дванаццаць месяцаў», «Беласнежка і сем гномаў». На тэрыторыі рэзідэнцыі расце вялікая 120-гадовая яліна (вышыня 40 метраў). На першым паверсе ёсць зала з разным драўляным тронам для прыёмаў. На другім паверсе — спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны, для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея. Паштоўку можна адправіць на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі.

Гл. таксама

Крыніцы