Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
 
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 20: Радок 20:
* [[Прэмія імя Францішка Багушэвіча, ПЭН-цэнтр]]
* [[Прэмія імя Францішка Багушэвіча, ПЭН-цэнтр]]


Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў [[Літаратурная прэмія Ежы Гедройца|Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца]].
Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў [[Літаратурная прэмія Ежы Гедройца|Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца]] і [[Дэбют (літаратурная прэмія)|Літаратурнай прэміі Дэбют]].


=== Пісьменнікі ў зняволенні ===
=== Пісьменнікі ў зняволенні ===

Версія ад 11:12, 19 лістапада 2012

Беларускі ПЭН-цэнтр — рэспубліканская грамадская арганізацыя. Створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў.

Прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў «Міжнародны ПЭН-клуб» у маі 1990 году на Сусветным Кангрэсе. Зарэгістраваны Мінюстам Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 1990 года на падставе Статута і Пастановы Савета Міністраў рэспублікі № 274 ад 1 лістапада 1990 года, а таксама перарэгістраваны 31 кастрычніка 1999 года. Як член Міжнароднага ПЭН-клуба Беларускі ПЭН-цэнтр мае статус «А» ў ЮНЕСКА і дарадчы статус у ААН.

ПЭН-цэнтр аб’яднанне прафесыйных літаратараў, створаны з мэтай пашырэння інтэлектуальнага супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафесый, удзелу ў міжнародным літаратурным супрацоўніцтве, развіцця беларускай культуры, выхавання ў грамадскай свядомасці высокіх гуманістычных ідэалаў.

Прэзідэнты

Праграмы

Літаратурныя прэміі

У 1994 годзе заснаваныя дзве штогадовыя літаратурныя прэміі, якія прысуджаюцца выдатным прафесіяналам з мэтай заахвочвання іх працы і адзнакі зробленага на карысць распаўсюджвання ідэй адкрытага грамадства.

Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў у якасці аднаго з заснавальнікаў Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца і Літаратурнай прэміі Дэбют.

Пісьменнікі ў зняволенні

З 1996 года Беларускі ПЭН-цэнтр з'яўляецца членам Камітэта «Пісьменнікі ў зняволенні», заснаванага ў 1960 годзе Асамблеяй Дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба.

Пісьменнікі ў выгнанні

Праграма працуе на падтрымку пісьменнікаў, якія вымушаны жыць у выгнанні, і была ініцыявана ПЭН-клубам у мэтах абмену інфармацыяй і вопытам, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі-выгнаннікі.

Лінгвістычнае права

Беларускі ПЭН-цэнтр самым актыўным чынам удзельнічае ў рабоце Камітэта Міжнароднага ПЭН-клуба па мастацкім перакладзе і лінгвістычным праве, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Барселоне, і ў першую чаргу па праграме «Усеагульная дэкларацыя лінгвістычных правоў».

Спасылкі