Полымя (часопіс): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:


== Сучаснасць ==
== Сучаснасць ==
У 2002-2012 гадах уваходзіла у склад [[Літаратура і мастацтва (РВУ)|рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва»]]. Цяпер у складзе [[Выдавецкі дом «Звязда»|Выдавецкага дома «Звзяда»]].
У 2002-2012 гадах уваходзіў у склад [[Літаратура і мастацтва (РВУ)|рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва»]]. Цяпер у складзе [[Выдавецкі дом «Звязда»|Выдавецкага дома «Звзяда»]].
У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця [[Беларусь|Беларусі]], рэцэнзіі.
У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця [[Беларусь|Беларусі]], рэцэнзіі.

Версія ад 10:58, 22 лістапада 2012

«Полымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца з снежня 1922 году ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.

Гісторыя

Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны не выходзіў у свет. Адноўлены ў студзені 1945 года па распараджэнні Савета Міністраў БССР.

На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.

Сучаснасць

У 2002-2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звзяда».

У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.

Галоўныя рэдактары

Спасылкі

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945