Эзоп: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gerakibot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: oc:Esòp
tagged non-categorized.
Радок 9: Радок 9:
*Моваю Эзопа: Байкі. Мн., 1987;
*Моваю Эзопа: Байкі. Мн., 1987;
*Эзоп. Дзесяць баек // Далягляды, 89. Мн., 1989.
*Эзоп. Дзесяць баек // Далягляды, 89. Мн., 1989.

{{Няма катэгорый}}


[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

Версія ад 12:25, 22 лістапада 2012

Эзоп на карціне Д. Веласкеса (~1640)

Эзоп, Эсоп (ст.-грэч. Αἴσωπος; VI ст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі байкапісец.

Паводле фальклорных традыцый — народны мудрэц, выродлівы раб з Фрыгіі ці з Фракіі, жыў на в. Самас, пазней вольнаадпушчаны, служыў у лідыйскага цара Крэза, быў несправядліва абвінавачаны жрацамі ў Дэльфах і скінуты са скалы.

Літаратурная апрацоўка кароткіх празаічных баек, што прыпісваюцца Эзопу, наданне ім метрыкі пачалося ў V ст. да н.э. (найбольш позняя апрацоўка належыць Федру і грэчаскаму байкапісцу Бабрыю). Зборнік баек Эзопа склаў Дэметрый Фалерскі (4 ст. да н.э.). Захаваліся зборнікі візантыйскай эпохі, у т.л. выдадзены грэчаскім манахам Максімам Планудам у 1300. Простыя і займальныя сюжэты яго баек спалучаюцца з мараллю, заснаваны на жыццёвым вопыце чалавека з нізоў. Яны паўплывалі на творчасць Ж. Лафантэна, І. Крылова, К. Крапівы і інш. На беларускую мову байкі Эзопа пераклалі У. Валасевіч, А. Жлутка.

Беларускія пераклады

  • Моваю Эзопа: Байкі. Мн., 1987;
  • Эзоп. Дзесяць баек // Далягляды, 89. Мн., 1989.